Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Ta’lim


⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


📸 Ужо сёння! Запрашаем вас на STORIES!

👉 Гутарым з уладальнікам культавай кавярні Monkey Food, перакладчыкам з арабскай мовы, эмігрантам са стажам, фатографам, праўдзівым і эстэтычна перадавальным гарадскія будні - Аляксандрам Валодзіным.

🎁 Аўтара самага цікавага пытання - чакае прыз! Рытуйцеся!

🎫 Уваход вольны па рэгістрацыі, данаты вітіаюцца:
https://evently.pl/events/4662-stories-sustreca-z-aliaksandram-valodzinym

📅 20 красавіка
⏳19:00 - 21: 00
📍Dożynkowa 6A

Беларускі Моладзевы Хаб


✔️Нішо! Шо?

Нішо - гэта анлайн слоўнік! На гэтай платформе самімі носьбітамі мовы збіраюцца сучасныя беларускія словы, слэнг гарадскіх і сельскіх супольнасцяў, прафесійны жаргон, а таксама старыя словы, якія набываюць новыя сэнсы ў сучасным кантэксце.

👉 Мы сабралі для вас пару цікавых беларускіх слоў, выразаў, якімі вы можаце карыстацца ўжо сёння!

Стаў 👍 калі ты не НПЦ 😊

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥


⚡️ Сябры, запрашаем вас далучыцца да Музычнага кола па суботах!

👉 Музычнае кола - гэта ініцыятыва для ўсіх людзей, якія цікавяцца музыкай. Граеце на нейкім інструменце, альбо ніколі ні на чым не гралі? Прыходзьце да нас ствараць музыку тут і зараз.

Заграць зможа кожны, незалежна ад папярэдняга вопыту. Музыка ў фармаце імправізацыі не мае межаў.
Прыходзьце пазнаёміцца з інструментамі з усяго свету, паспяваць і файна правесьці час у добрай кампаніі.

Для каго: для дарослых, можна прыходзіць з дзецьмі. Музычныя веды не патрабуюцца.

📅 20 красавіка
⏳11:00
📍Dożynkowa 6A

Беларускі Моладзевы Хаб


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
«А дзе ж тое дзелася, што ў штанах вярцелася»

Дзякуючы Рыгору Барадуліну, вушацкія прыказкі, прымаўкі, пажаданні і праклёны даўно ўкараніліся ў побыт сённяшніх беларусаў.

Паглядзіце, паслухайце пра што распавядае Андрэй Хадановіч!

Выпуск пра гумар у беларускай літаратуры па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/HErcE33TPkM

👉 А мы нагадаем, што 23 красавіка ў Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам!

Уваход вольны!

🗓23 красавіка 2024
⌚️19.00
📍Dożynkowa, 6a

Беларускі Моладзевы Хаб


🎸Анлайн-сустрэча з вядомым беларускім рок-музыкам Лявонам Вольскім у рамках Форуму Вольнага Беларускага Ўніверсітэту. Тэма сустрэчы — "Ці можна граць рок-музыку і быць па-за палітыкай?"

Дэталі:
🔺Дата і час: 24 красавіка, 18:00  цэнтральнаеўрапейскага часу (CET), або 19:00 паводле Мінску.
🔺Фармат: Анлайн

Лявон Вольскі вядомы не толькі сваёй творчасцю, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. На сустрэчы ён падзеліцца сваім досведам і думкамі пра тое, як мастацтва можа ўплываць на грамадства і палітыку, быць формай выказвання меркаванняў і імкненняў народа, і наадварот, як палітычнае становішча ўплывае на творчасць і свабоду выказвання.

Гэта ўнікальная магчымасць пачуць меркаванне аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры і задаць свае пытанні.

❗️Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы анкету: https://volny-uni.eu/volski 

Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе адпраўленая на вашу электронную пошту.

Далучайцеся!

Беларускі Моладзевы Хаб


🌞Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

👉 Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня, ён прысвечаны абароне правоў дзяцей. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіця. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў.

▫️Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.

👉 Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі. Мы разам з вамі можам дапамагчы адчуць гэтым сем'ям і дзецям у іх, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі.

▫️На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 траўня ўключна.

🔗 Пераходзьце па спасылцы, каб даведацца аб акцыі.

Беларускі Моладзевы Хаб


✅ Беларускі нэтворкінг ужо заўтра!

🚀 Галоўная мэта клуба: стварэнне сацыяльных сувязяў і даверу паміж беларусамі.

У нас будзе 3 раўнда і адна гульня. У кожным раундзе вы апынецеся ў невялікай групе з 3-5 новымі людзьмі 👦🏻👧🏼 і атрымаеце тры цікавыя пытанні❔, каб размова была захапляльнай. Вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі і поглядамі, стварыць сувязі і пасябраваць з удзельнікамі. Пасля нетворкінга звычайна ходзім у бар працягваць зносіны.

👉 А яшчэ, падчас мерапрыемства вы зможаце адпраўляць ананімныя запіскі✉️ адзін аднаму, пакідаючы іх у спецыяльнай паштовай скрыні на вашым стале. У канцы сустрэчы мы выявім скрынкі з валянцінкамі і вы атрымаеце сваю "пошту")📨

Дэталі:

Дэвіз: no politics - just fun🥳

Хто: удзельнікі 18+, якія шукаюць новых сацыяльных сувязей.

Кошт: 🆓

👉 Што вас чакае чытайце тут

Рэгістрацыя - у чаце клуба праз ➡️ апытанне

📅 19 красавіка
⏳19:00 - 21: 00
📍Dożynkowa 6A

Беларускі Моладзевы Хаб


🧑‍💻Хочаце пабудаваць кар'еру ў IT, але не ведаеце, з чаго пачаць?

👉 27 красавіка ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве пройдзе сустрэча, прысвечаная пошуку працы ў IT-сферы!

У ходзе сустрэчы будзе абмяркавана:

💼 Разнастайнасць спецыяльнасцяў у IT
✍️ Як правільна скласці рэзюмэ
👥 LinkedIn як важны дапаможнік у пошуку працы
📈 Як прадаць свой вопыт пры пераходзе ў іншую сферу і паспяхова стартаваць у IT

🕊 Арганізатар: ByProsvet

💬 Мовы сустрэчы: беларуская і руская

✅ Уваход вольны!

📆 27 красавіка (субота)
🕞 15:30
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a, Warszawa

Беларускі Моладзевы Хаб


⚡️Вітаем, сябры!

Сёння ў “Культурным кодзе” пройдзе паблік-ток з Каралінай Паляковай!

Калі? 18 красавіка ў 18:00 (Варшава) / 19:00 (Мінск)
👉 Дзе? Zoom

👉 Мастачка Караліна Палякова распавядзе пра тэхнічны бок стварэння калажоў, відэакліпаў і растлумачыць:

▪️колькі слаёў хавае адна карцінка
▪️які софт абраць
▪️і як адчуваць сябе ў як рыба ў вадзе сярод розных праграм

🤗 Рыхтуйце пытанні і прыходзьце!

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Беларускі Моладзевы Хаб


🌿 Беларуская культура як Папараць-Кветка?

👉 Раім паглядзець новы выпуск "Без ретуши" KANAPLEV+LEIDIK

▫️На гэты раз Юля і Жэня сустракаюцца з Сяржуком Далгушавым, беларускім этнографам, музыкам і папулярызатарам беларускай культуры. Разам з ім вы пабываеце на беларускім фестывалі VARUŠNIAK і ўбачыце выступленне мужчынскага хору KASARY, які складаецца амаль цалкам з маладых айцішнікаў і шмат чаго яшчэ!

🔗 Спасылка:
https://www.youtube.com/watch?v=XgcoTZBW5kg

Беларускі Моладзевы Хаб


⚡️D-I-S-C-O! DISCO!

👉 Клюб падлеткаў Wolna Wyspa запрашае падлеткаў 13-17 гадоў на дыскатэку. У плэй-лісце толькі любімыя трэкі падлеткаў, якія яны выбралі самі.

▫️Гэта выдатная магчымасць для моладзі правесці час весяла і бяспечна пад наглядам дасведчаных дарослых.

✨Шыкоўная музыка, захапляльная атмасфера і шмат займальных забаў!

Уваход вольны.

🔗Падрабязней:
https://www.instagram.com/wolnawyspa/

📅 18 красавіка, чацвер, 18.30
📍 ul.Dożynkowa 6a

Беларускі Моладзевы Хаб


⚡️А што такое STORIES?

Сёння мы знаёмім вас з аўтарам праекта - Дарынай Саладуха.

👉 Гартайце карткі і знаёмціся бліжэй.

🔗 А яшчэ падпісвайцеся на instagram STORIES.

P.S. Дарэчы, бліжэйшая сустрэча ўжо ў гэтую суботу. ⌨️ А ў каментарах напішыце, каго б вы хацелі бачыць у наступны раз.

Беларускі Моладзевы Хаб


⚡Апошняя магчымасць далучыцца да Моладзевага Наступу!

👉 Калі ты цікавішся палітыкай, табе да 35 і табе неабыякавы лёс Беларусі, далучайся!

Перад надыходзячымі выбарамі ў Каардынацыйную Раду ІІІ склікання, усіх ахвотных запрашаюць далучыцца да Моладзевага Наступу!

🪄 Тут ты зможаш:

-Знайсці аднадумцаў і пашырыць сваю сетку кантактаў;
-Уплываць на працу і вырашэнні Каардынацыйнай Рады, прапаноўваць свае;
-Выкарыстоўваць свой досвед і веды дзеля агульнай справы;
-Расці, развівацца і будаваць Новую Беларусь разам!

📍Што трэба зрабіць, каб далучыцца:

1. Запоўніць заяўку

2. Пасля запаўнення заяўкі з вамі скантактуецца менаджер_ка.

3. Вас запросяць на вітальную сустрэчу.

4. Разам напішыце перадвыбарчую кампанію, каб сабраць як мага больш галасоў.

Далучайся!

Беларускі Моладзевы Хаб

558 1 11 1 14

🎸Дзень, калі нарадзіўся беларускі рок-н-рол? Паўстагоддзя таму ў Мінску адбыўся першы рок-н-рольны фестываль

👉 Як людзі ў часы, калі такая музыка была пад забаронай, пад дахам аднаго з вядучых інстытутаў краіны спявалі песні па-англійску, а дзяўчаты лезлі на канцэрты па вадасцёкавым трубам?

Вельмі цікавы матэрыял падрыхтавалі palatno.media, раім пачытаць!

Беларускі Моладзевы Хаб




✨ Запрашаем на творчую сустрэчу з Андрэем Хадановічам!

👉 Беларускі паэт, перакладчык, філолаг і аўтар YouTube-канала Хадановіч.

▫️Падчас імпрэзы аўтар прачытае для вас старыя і новыя вершы ды пераклады, праспявае па-беларуску сусветныя хіты ды ўласныя іранічныя каверы, прадставіць кнігу вершаў апошніх гадоў "На беразе Волі". ✍️ А таксама адкажа на вашыя пытанні і падпіша кнігі!

🎫 Уваход вольны!

🗓23 красавіка 2024
⌚️19.00
📍Dożynkowa, 6a

Беларускі Моладзевы Хаб


✌️Прывітанне сябры!

👉 мы сустракаемся, каб напісаць лісты беларускім палітвязням і падтрымаць іх.

Не сакрэт, што валанцёрам ініцыятывы "Напішы ліст палітвязню" трэба не толькі матывацыя, час і імпэт, але і грошы для адпраўкі лістоў.

📣 Па гэтай спасылцы кожны можа падтрымаць нашу справу і стаць часткай нашай каманды, нават не выходзячы з дому 🤗

А калі вы ўсё ж наважыліся і знайшлі час, то запрашаем і будзем вельмі рады бачыць:

🗓17 красавіка 2024
⌚️18.00
📍Dożynkowa, 6a

Дзякуй за вашу падтрымку і салідарнасць! 🕊❤️

Беларускі Моладзевы Хаб

17 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.