Пяе струна надхнёная,
Варожыць па начы;
Ад шчасьця млею, стогну я,
О, сэрца, не маўчы!..
Папера – поле белае
Для літараў-зярнят.
Шчыр-думкі сею сьмела я,
Я – сейбіт, я – багат.
Радкі – барозны роўныя
Вяду сахой-пяром.
Ратайскай сілай поўны я,
Магутнаю, як гром.
©Зьмітрок Бядуля
Варожыць па начы;
Ад шчасьця млею, стогну я,
О, сэрца, не маўчы!..
Папера – поле белае
Для літараў-зярнят.
Шчыр-думкі сею сьмела я,
Я – сейбіт, я – багат.
Радкі – барозны роўныя
Вяду сахой-пяром.
Ратайскай сілай поўны я,
Магутнаю, як гром.
©Зьмітрок Бядуля