Спадары з гонарам абвяшчаюць запуск амбіцыйнага некамерцыйнага праекта «Беларускія Героі мяча і магіі» , мэта якога — беларусізацыя знакамітай серыі гульняў Heroes of Might & Magic. Праект арыентаваны на стварэнне поўнай лакалізацыі для беларускай аўдыторыі.
Што ўжо зроблена:
- Перакладзеныя меню, дыялогі, назвы і апісанні істот, будынкаў, артэфактаў, чараў і ўменняў у класічных Heroes of Might & Magic III.
- Лакалізавана частка графічных элементаў інтэрфейсу.
- Вядзецца праца над сюжэтнымі кампаніямі і сцэнарыямі, а таксама перакладам уласных назваў.
Планы і перспектывы:
Дапрацаваць пераклад сюжэтных кампаній і сцэнарыяў (займаецца калега łokar — https://t.me/lokar_lak).
Працягнуць беларусізацыю дадатку Horn of the Abyss (HoTA), дзе цяпер усе арыгінальныя тэксты з HoMM3 ужо перакладзеныя, але новаўвядзенні пакуль застаюцца на мове арыгіналу.
Як падтрымаць праект:
Рэпосты і распаўсюджванне інфармацыі.
Фінансавая дапамога праз Boosty бо Patreon.
Усе ахвочыя могуць далучыцца да праекта, апрабаваць вынікі працы і падзяліцца сваімі ідэямі і прапановамі.

Ваш удзел — важны крок да таго, каб зрабіць любімыя гульні яшчэ бліжэйшымі беларусам!