Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Як тусаваліся нашыя продкі: калядная версія 💌 + майстар-клас

21.12 (субота) | 13:30-15:20 | 16+

Каляды ўжо хутка, а вы ўсё яшчэ не разабраліся, як іх увогуле святкаваць і што падарыць сябрам ды знаёмым? Ёсць цудоўная прапанова.

Ужо ў гэтую суботу збіраемся на чарговую сустрэчу-воркшоп у моладзевай суполцы КУТОК, на якой абмяркуем традыцыі святкавання Калядаў i трохi натхнімся святочным настроем.

А адразу пасля створым калажны сэт паштовак разам з мастачкай Марыяй Сумаравай. І нават адсутнасць мастацкіх навыкаў не перашкодзіць нам стварыць стылёвыя паштоўкі.

Каб запiсацца, цiснiце на кнопку 👇🏻

Запic на сустрэчу/майстар-клас


21 пытанне ад Трох Каралёў: квiз, гульнi, падарункi 🎄 (16+)

21.12 (суббота) | 19:00-21:00

Што такое Каляды? Ну, гэта калі чакаеш чагосьці велічнага і чароўнага, а атрымліваеш 25-ю пару шкарпэтак альбо скрынку чакалядных цукерак. Але ж што яшчэ падрыхтаваў зімовы вечар? Канешне, новы квiз.

• Недзіцячыя пытанні ад Трох Каралёў, віктарына
• 12 народных прыкметаў i калядныя традыцыі
• Тэматычныя вершы, прыпеўкі і прымаўкі
• Пераўвасабленні i калядаванні
• Падарункі ад таемнага Мікалая (калі хочаце ўзяць удзел, прынясіце падарунак-кнігу на беларускай або нешта – паштоўку, што заўгодна – загорнутае ў паперу)

Каб запiсацца, цiснiце на кнопку 👇🏻

Запic на квiз

424 0 10 2 24

Літаратурны полілінгвізм: набытак ці праклён? 🔥

Як гэта – пісаць на мове, якая жыве паміж двума гіганцкімі імперыямі, кожная з якіх хоча падмяць усё пад сябе? Пакручастыя сцежкі літаратуры напачатку XIX стагоддзя – стагоддзя, якое стане падмуркам новай культурнай эпохі.

• Чым і як жыве літаратура у чаканні свайго новага часу?
• Якое месца займае беларуская мова ў польскай і рускай імперыях?
• І з чым мы збіраемся сустрэць нарэшце філаматаў і філарэтаў?
• Чаму пачатак XIX ст. для літаратуры быў запальваннем агню, які ззяе дагэтуль?
Чытаем. Разважаем.


Вужыны кароль, анёлкі i птушкi: цацкі на ялінку з глiны 🎄

Тым часам, пакуль у вячэрнiм паветры лётае лёгкі марозны дымок, мы збiраемся падрыхтаваць  цацкi  для ялінкі ў розных тэхніках на пераднавагоднiм майстар-класе.

Што зробім?
Сімвал 2025 года. Але не кітайскую змяю, а ейнага беларускага «сваяка» – містычнага і велічнага Вужынага караля. Што гэта была за істота і якія легенды з ёй звязаныя?
• Беларускіх птушачак: ад аб'ёмных сінічак i гiляў да качак i смешных курак, каб ваша ялінка спявала цішынёй зімовых лясоў.
• Плоскіх, як калядныя пернiкi, анёлкаў: гэта такi міні-калядны код, што нагадвае духмянае печыва з казак вашага дзяцінства (але ж лепш устрымацца ад ужытку).

Прыходзьце – вашая ялінка гэтага заслугоўвае. Каб запiсацца, цiснiце на кнопку 👇🏻


Эсперанта: сувязь з Беларуссю, як гучыць, гiсторыя 🔥

Сучасная Беларусь – бадай што адзіная краіна ў Еўропе без актыўнага руху эсперантыстаў, хоць менавіта тут Людвіг Лазар Заменгоф (стваральнік мовы) значную частку свайго шляху жыў і працаваў. Гэты парадокс робіць нашу размову асабліва актуальнай.

Эсперанта – гэта нейтральная планавая мова, створаная з мэтай служыць другой дапаможнай пасля роднай паміж прадстаўнікамі розных культур.

Аб перавагах эсперанта выказваліся Купала і Колас, а Максім Танк i Янка Маўр актыўна ўдзельнічалі ў развіцці эсперанта-руху. Так як жа краiна страціла свой эсперанцкі голас?

953 2 32 1 25

ВОБРАЗЫ БОСТВА Ў ЗАХОДНЯЙ КУЛЬТУРНАЙ ТРАДЫЦЫІ  [#2] ⚡ Канцэпцыі Старажытнага Блізкага Усходу

Уяўленьні пра боства, вобраз боскага суб’екту ці суб’ектаў заўсёды былі найважнейшымі пунктам зборкі любой традыцыйнай культурнай ідэнтычнасьці.

Мы пачынаем гаворку пра канцэпцыі боскасьці і вобразы боства ў ключавым рэгіёне нашай цывілізацыі – на Старажытным Блізкім Усходзе, дзе:

• Пачалося пісьменства, сфармаваліся разьвітыя дзяржавы і высокія культуры
• Разьвіліся складаныя рэлігійныя сыстэмы, навука, медыцына, адукацыя
• Заклаліся падмуркі Заходняга тыпу мысьленьня і сьветабачаньня, якія, у сваю чаргу, сталіся асноваю і беларускай сацыяльна-культурнай ідэнтычнасьці

У нас наперадзе 5 вялікіх культур Старажытнага Блізкага Ўсходу – ад Эгіпту і ўсходняга Міжземнамор’я да Мэсапатаміі і ад Хітыцкай імперыі да Ізраіля, кожная з якіх зрабіла свой унёсак у Эўрапейскую – і нашую з вамі ў тым ліку – сыстэму каштоўнасьцей i сьветамысьленьня.


Саламяны дзень: камплект цацак на ялiнку + хатнi павук 🔥

15.12 (нядзеля):

10:20–12:20 — ЦАЦКІ ДЛЯ ЯЛІНКІ
❗ёсць 3 месцы
12:30–14:30 — САЛАМЯНЫ ПАВУК
❗ёсць 1 месца

Увага для тых, хто ўжо бачыў, як крута выглядаюць саламяныя рэчы, але не паспеў на першыя майстар-класы або хоча атрымаць максімум за адзін заход.

1/ Камплект Цацкі для ялінкі | 45 BYN

Часцяком няма калі і з кім штоcьці такое паспрабаваць? Для гэтага і даецца раніца нядзелі. Разам з Аленай зробiм эстэтычныю калекцыю, якую пасля не прыйдзецца хаваць на антрэсолi.

2/ Стара(жытны) Павук-захоўнік | 45 BYN
Няма коткі? Завядзіце павука з 3000+ гадоў бэкграўнда. Павук не драпае мэблю, але гарманізуе прастору, дае вiзуальна-тактыльны кайф і разам з тым здымае напружанне (пакруціце яго, як спінер).

Выбірайце, што больш падабаецца (ці зладзьце для сябе марафон і прыходзьце на абодва), і клікайце ніжэй👇🏻

Запic на майстар-класы


Мода з беларускім вайбам: Chad-этна-класіка vs Virgin-лэйбл-спажыванне 🔥

Дададзім трошкі fashion у гэтыя шэрыя зімовыя дні

Як заўсёды – дэканструюем, абмяркоўваем. Вось некалькi тэзiсаў:

• Ці існавала мода ў нашых продкаў?
• Як яны дазнаваліся пра ўсе трэнды, калі яшчэ не было Інстаграму?
• Як зараз традыцыйнае спалучаецца з сучасным?
• Як дадаць трошкі беларушчыны ў свой паўсядзённы лук?
• Сучасныя беларускія брэнды – гэта не толькі Марк Фармэль?

Абмяркуем?)


Казкі з Лахнэскай🦕

Давайце прызнаемся, усе мы – таты цi мамы – у пэўны момант жыцця хацелі знайсці сваю Лахнэску. I, калi цяпер вы шукаеце нешта незаычайнае, каб вочы свяцiлiся, але ўжо ў вашых малых, то чытанне «Мяне завуць Лахнэска» ад Алены Масла дакладна зойдзе.

• Сяброўства – новая суперсіла. Гiсторыя аб адносінах людзей, аб прыняцці сябе і іншых, пра спробу зразумець тое, што стаіць за знешнасцю. Пра апалонiка i дыназаўра.

• Зрабіце самаробкі па кнізе. Ніякіх кітайскіх наборчыкаў. Усё сур'ёзна: хай кожны самаруч змайструе зорку, якая будзе нагадваць, што сяброўства гэта тое, што асвятляе наш шлях.

Можа, менавіта гэтая зорка дапаможа дзецям у ночы змагацца з монстрамі пад ложкам? Адно пэўна – яна стане часткай вашага сямейнага космасу.


«Панскі мядок»: гісторыя, літаратура, музыка i мёд 🍯

Пакуль марозны вецер шчыруе за вокнамі, запрашаем сустрэць пачатак зiмы ў файнай кампаніі за НОВЫМ КВІЗам, дзе знойдзецца пытанне і для інжынера, і для лірыка.

Вось толькi некалькi тэм, якiя вас чакаюць:
• Школьныя пытаннi, што вы дакладна чулi, але ніколі не разумелi
• Прасунутыя веды ў культурніцка-краязнаўчых ды іншых сферах
• Спецраўнд, дзе патрэбна адгадваць саўндтрэкi.

🎁 Усе ўдзельнікі атрымаюць падарункі! А пераможцы яшчэ і смачную прышчэпку ад экалагічнай гаспадаркі пчалярства (з пахам лесу і рознатраўных сенажацяў) 🐝


Інтэр'ерная ялінка i мядовая свечка: экалабараторыя 🎄🕯

Чаму некаторыя рэчы так моцна вабяць нас сваёй прастатой? Чаму пах мядовых вулляў або дотык пухнатага ягняці могуць выклікаць адчуванне даўно згубленага спакою? Здаецца, гэта не выпадковасць – а вяртанне да «дому», якi мы губляем у шуме вялікіх гарадоў.

Что зробiм на майстар-класе?

• Мяккую, як аблокі, ЯЛIНКУ з разнастайнымя цацкамі. З воўны ў тэхніцы мокрага валяння.
• СВЕЧКУ з натуральным водарам кветак і мёду. Такi духмяны антыдот з чыстай вашчыны супраць суровых вечароў зiмы.

Ручная праца расслабляе, як добры дождж за вакном цi абдымкi + стварае эмацыйную сувязь з рэчамі, робіць іх «сваімі». І, што важна для малых, робіць пальцы больш спрытнымі.


Караткевіч: адзін чалавек, адна краіна, адзін лёс.

26 лістапада беларусы сьвяткуюць Ладыся – Дзень нараджэньня Уладзіміра Караткевіча, самага, бадай, дэміўргічнага беларускага персанажа канца 20-га ст.

Ягоныя тэксты перакулілі ў сьвядомасьці сучасьнікаў вобраз Беларусі: з ціхай савецкай рэспублікі-партызанкі прарвалася навонкі і запаланіла сэрцы і думкі краіна з тысячагадовай культурай, з яркай годнай і гераічнай гісторыяй, феерычнымі прыгожымі персанажамі, з невычэрпным народным гумарам і мудрасьцю, з шляхетнымі традыцыямі і гонарам, з пранізьлівай любоўю да жыцьця.

Уплыў Караткевіча на фармаваньне новай беларускай ідэнтычнасьці цудоўна сфармуляваны ў вершы Антона Рудака: «Ён пайшоў – і адзін нарадзіў Беларусь, І для першага разу някепска ўдалося».

Прапануем прачытаць успаміны Янкі Брыля пра Караткевіча: тут


Глiняны анёл да каляд: званочак, статуэтка альбо падсвечнік 🪽

23.11 (субота) | 11:30-13:00


Калі вашыя рукі ўжо прасякнуліся жаданнем нешта рабіць, а не проста маркоціцца ў шэрых лістападаўскіх днях — гэта «званочак». А мы тут як раз збіраемся зляпiць анёла-захавальніка, гатовага раскрыцца ў трох iпастасях (на выбар):

• той самы званочак
• чароўны падсвечнiк
• антыстрэс-статуэтка

Усе гэтыя штукі вы будзеце ствараць з найсамага дэмiўргiчнага матэрыялу на свеце – глiны. Наша арт-гуру Воля заўжды будзе побач. Калі нічога не атрымліваецца, не панікуйце: гэта гліна, а не начальнік. Яна слухмяная і пачакае, пакуль вы знойдзеце патрэбную форму.

Дарэчы, разам з вамі могуць прыйсці дзеці ці нават бацькі. Бо лепш сумеснае замешванне глiны, чым сумесныя сцены маўчання.


Старадаўняя батлейка: 2 вандроўныя казкi, байка i арт-сесія 🏕


Год таму ў рукі Настассі Малышчыц трапіла закінутая батлейная скрыня. Здавалася б, проста дошкі. Сёння яе казкі пабачылі ад Сулы i Залесся ў Агінскіх – да Крэва i самых аддаленых вёсак краiны. І вось цяпер гэтае «архаічнае шоў» прыбывае да Parason.

Далучым маладых авантурыстаў і іх дарослых спадарожнікаў да свету казак, які жыве і дыхае беларускім эпасам:

Драўляная сцэна шчыльна запраўлена: ад народнай казкі «Коцік, Пеўнік і Лісічка» да аўтарскай гiсторыi і Крапівы са сваей байкай «Ганарысты парсюк».

Арт-сесія: зробiм парсюка з паветранага шарыка, восліка з картону з прыгожай грыўкай, і ўсё гэта пад вясёлыя песні. Казачныя героі пойдуць з вамi да хаты.


Камплект цацак для ялінкі: саламяны цуд 🎄

Звычайны вечар перад святамі, а на вашай ялінцы вісіць не «канвеерны» наборчык пластыкавай мішуры, а старажытная нематэрыяльная спадчына чалавецтва – ды такая, што нават прапраўнукі будуць у захапленні.

• Унікальная калекцыя саламяных цацак: невялічкая кампанія, салома пад рукамі і майстрыха Алена, якая навучыць усiм лайфхакам спрадвечнага саломпляцення.

• Файна для сям’і і не толькі: бо што лепей, чым з дзецьмі ці сябрамі рабіць штосьці такое, што пакідае след.

• Такі падарунак для сябе (і свайго інстаграма, дарэчы): на 100% аўтэнтычны камплект, ад якога нават па-за межай свят можна атрымаць вiзуальна-тактыльны кайф.


4 пасудзіны з гліны: ад інстаграмнага соўсніка да супніцы з адбіткамі восені 🏺🔥

Вiтанкi! На гэты раз прапануем пашырыць вашую глiняную калекцыю аж чатырма пасудзінамi (адна на выбар) самага рознага дызайну і прызначэньня – разам з керамiсткай Воляй.

Што лепім?
• Міску, якая будзе грэць вашыя рукі, пакуль вы накладаеце калядную куццю
• Пасудзіну ў цікавай старажытнай тэхніцы – лепка жгутамі
• Супніцу з прыгожымі адбіткамі восеньскай лістоты
• Соўснік ці салатнік, упрыгожаны аб'ёмнай фігуркай

Карацей, усё што прымроіцца. А ўжо праз месяц вы атрымаеце свой абпаляны, пакрыты каляровымі глазурамі і малакаком шэдэўр, якi падорыць дому цёплую, хатнюю энэргетыку.

16 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.