Palunisa Vycinanka


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: San’at


Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Мне яшчэ трэба час, каб асэнсаваць гэтую падзею. Бо яна з разраду тых, што здараецца ў жыцці кожнага, але й кожны сутыкаецца з рознымі перажываннямі адносна яе. Добра, што існуюць рытуалы, якія дазваляюць у гэты час трымацца нам за жыццё і рэчаіснасць.

Я далёка ад дома, я не магу паехаць на пахаванне таты. І мая маці і сястра ўзяліся за гэтую справу не гледзячы на тое, што маці ўжо 44 гады як разышлася з ім, а сястра апошні раз бачыла яго, калі ёй быў адзін годзік.

Каб дапамагчы ім матэрыяльна пахаваць тату, я запрашаю вас на анлайн-спатканне.
Мы можам павыразаць птушачак да Гукання вясны, альбо я проста распавяду вам шмат цікавых фактаў пра выцінанку. Аплата - па сэрцу, колькі палічыце патрэбным.
Анлайн-спатканне на пляцоўцы Zoom будзе ў панядзелак 3 сакавіка а 20:00 па беларускаму часу.
Напішыце каментаром што б вам хацелася больш: павыразаць ці паслухаць? І я дашлю вам лінк у прыват.
Буду ўдзячная за падтрымку


Сёння памёр мой тата.
Я доўга выбірала фотаздымак для гэтага паста. І гэта не выцінанка на гэты раз.
Мастацкае прадчуванне напэўна кіравала мной калі я рабіла серыю сваіх сэрцаў з касмічным вокам.
Сэрца плача крывёй. І думкі мае скіроўваюць погляд у бок духоўных разважанняў, каб яно захавала сваю часціню і любоў.
Мне было шэсць год калі бацькі развяліся і я сустрэлася са сваім бацькам толькі калі мне было 40. Я плакала дзьве гадзіны пасля сустрэчы і была ўдзячная Богу за тое, што змагла не на могілкі да яго прыехаць, а ў хату, няхай і моцна занядбаную, але ж пабудаваную яшчэ маім прадзедам.
Жыццё ўжо даўно навучыла мяне, што любая сустрэча з асобай можа быць апошняй. Таму нішто акрамя душы насамрэч не мае вартасці. І шмат чаго ёсць ўсяго толькі вопратка паверх сарцавіны, дадзенай нам ад Божай Існасці і Сусвету.
🙏🏻


Стметрыя прысутнічае ў лініях толькі па адной восі. Але колеры не супадаюць і мы маем непаўторнасць у люстэркавым згіне.


На першы погляд круглая разетка падаецца інтэрпрэтацыяй сняжынкі ў вялікіх памерах. Але прыглядзіцеся - кожны сектар непаўторны!
Я захапляюся мастакамі папяровага выразання!

https://www.facebook.com/share/18S1HPKAV4/?mibextid=wwXIfr


Ці хочаце, каб я размяшчала тут цікавыя спасылкі на розныя рэсурсы з папяровым выразаннем?

https://www.instagram.com/p/DGQBYhZMpaB/?igsh=dTU5N2tyYXg2cHAw


Вітаю. Якія ў Вас планы на Дзень роднай мовы? Калі пакуль ніякіх, маю прапанаваць Вам паўдзельнічаць ў добрай справе)))

Як прапхнуць беларускую на Amazon KDP, каб усе ахвочыя маглі выдаваць свае кнігі любым накладам і без гары грошай? Творы, маляванкі, коміксы, даследванні - любы чалавек гэта ўсё можа друкаваць на Amazon KDP, але не па-беларуску.

Каб гэта выправіць, створаная петыцыя. Калі ласка, падпішыце яе, распавядзіце ў сваіх сацсетках пра яе, тэгніце Amazon KDP і яшчэ 3х сяброў, каб перадаць ім беларускую эстафету! Агульны тэг акцыі #BezosGiveMeMyBook. Што скажаце? Ну агонь жа!

Петыцыя тут

https://www.change.org/p/add-belarusian-language-to-kindle-direct-publishing-amazon-kdp




Размова пра выцінанкі яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам у часопісе #бярозка 2/1989:
- тэкст па слядах выставы выцінанак ў Вільнюсе - мастак, кніжны ілюстратар Вячаслаў Дубінка;
- выцінанкі - Юрый Малышэўскі (Ружаны), Юлія Даніляускене (Вільнюс).

#клуб88 #старыячасопісы #гісторыя #выцінанка #спадчынабеларусі #спадчына #спадчынаюнэска #юнэска #мастацтва #мастакібеларусі #беларусь #літва

Крыніца https://www.facebook.com/kluba88?mibextid=wwXIfr&mibextid=wwXIfr


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Бывай, мая выцінанка! Ты страчаная беззваротна.
#broke #paperart #vycinanka #papercutting #palunisa #exhibition


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Чалавечыя твары ў беларускай выцінанцы

https://www.facebook.com/gamajunava?mibextid=wwXIfr&mibextid=wwXIfr

https://www.facebook.com/profile.php?id=100080950705285&mibextid=wwXIfr&mibextid=wwXIfr

#vycinanka #portrait #papercut #партрэт #твар


Гляньце на фэйсбуку гэты мой пост.
Калі пашэрыце яго, будзе выдатна! Больш людзей пабачаць цудоўныя з’явы нашага жыцця!


https://www.facebook.com/share/166czWrZvC/?mibextid=wwXIfr


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Чым асаблівая беларуская выцінанка?




Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Колькі словаў пра тое, як выбраць нажніцы для выцінання - беларускага мастацтва, атрымаўшага статус Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ад UNESCO !
А вы ўжо спрабавалі далучыцца да хвалі папулярнасці нашай выцінанкі?


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Ці сутыкаліся вы з неадэкватным і прафанічным успрыняццём выцінанкі?


Вышыўка процягам. Як мяркуеце, які рэгіён? Адкуль такое?
Абяцаю раскрыць усе карты, але перш цікава пачуць вас!


Новы фармат анлайн-ВЫЦІНАНКІ - “ВЯЧОРКІ” !!!

РЭГУЛЯРНЫЯ платныя анлайн-спатканні па ЦОТНЫХ НЯДЗЕЛЯХ з 20:00 да 22:00 па беларускаму часу на пляцоўцы Zoom. Першае спатканне ўжо 12 студзеня!
І пачнём з тэмы
💕“Каханне ў выцінанках”💕

Што будзем рабіць:
- выцінаць рознымі тэхнікамі
- размаўляць пра беларускую выцінанку
- даведвацца пра сусветныя тэндэнцыі папяровага выразання
- абменьвацца ўласным досведам і ведамі пра выцінанку
- абяцаю зачытваць старонкі з маёй новай кнігі “Выцінанкавыя мемуары”, пасвячаць у мастацкія сакрэты і дзяліцца сваімі вынаходкамі: кнігі, музеі, аўтары, выставы, шаблоны, тэхнікі, парады, ідэі!

Новае!!! - 🌟 атрыманне “Выцінанкавага Сертыфіката” 🌟 (ёсць пэўныя ўмовы).

Каб пачаць трэба мець толькі паперу і нажніцы.

Наведванне па абанементу.
Для далучэння пішыце ў тэлеграм @Palunisa


Дзякую шчыра за прызнанне маёй працы 🙏🏻♥️
Пераклад ужо пачынаю!


Той выпадак, калі артыкул выйшаў вельмі годны! Пачытаце і паглядзіце!!!

https://art-context.com/art/vyiczinanka-da-kalyadau/

19 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.