Кнігаўка


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Kitoblar


Кніжная супольнасць. Для ўсіх, хто любіць і шануе беларускія кнігі.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Татальны распродаж на Amazon — Кот Шпрот і іншыя кнігі са зніжкамі да 55 %!

Тут можна купіць кнігі, якіх больш няма ў нашай кнігарні, з выдатнымі зніжкамі і бясплатнай дастаўкай (для Amazon Prime):

📦 па Польшчы — на amazon.pl,

📦 па ўсёй Еўропе — на amazon.de, amazon.co.uk, amazon.fr, amazon.it, amazon.es, amazon.se, amazon.nl, amazon.be.

А яшчэ — бясплатная дастаўка ў Літву, Латвію, Эстонію і Грэцыю пры заказе ад 60 еўра і ў Чэхію пры заказе ад 50 еўра.

Не прапусціце шанц злавіць Ката Шпрота і іншыя кніжныя скарбы па самых прывабных цэнах!


СТАРТ ПРОДАЖАЎ

У нашай кнігарні і на анлайн-пляцоўках стартавалі продажы паэмы «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» — аднаго з найвялікшых твораў сярэднявечнай літаратуры, цяпер у беларускім перакладзе Ігара Кулікова.

А ўжо заўтра, 8 сакавіка, у 18:00 запрашаем вас у Кнігаўку (Варшава, ul. Kłopotowskiego 4) на прэзентацыю кнігі з удзелам перакладчыка, які раскажа, як сучасная беларуская мова ўпісалася ў сярэднявечную паэму.

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць кнігу на Allegro.


Кніжны распродаж на Amazon — цяпер і ў Вялікабрытаніі!

На Amazon UK таксама працягваецца татальны распродаж нашых кніг. Гэта ваш шанец злавіць тое, што ўжо немагчыма купіць ні ў кнігарні «Кнігаўка», ні на нашым сайце.

Напрыклад, кнігу Аляксея Кавалёва і Паўла Валатовіча «Огромная тень дождевого червя». Апошнія асобнікі чакаюць вас на Amazon.

Дадатковы бонус для тых, хто карыстаецца Amazon Prime — дастаўка будзе бясплатнай.

📚 Купіць кнігі са зніжкай.


АПОШНІ ДЗЕНЬ ПАПЯРЭДНЯГА ЗАКАЗУ

Ананімная алітэрацыйная паэма канца XIV ст. «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар», напісаная невядомым аўтарам, уяўляе сабой рыцарскі раман аб прыгодах сэра Гавейна, пляменніка караля Артура, і адлюстроўвае дух рыцарства і вернасці свайму слову.

Пераклад Ігара Кулікова
Мастак-дызайнер Настасся Пазняк


СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 7 САКАВІКА

📚 Аформіць папярэдні заказ.


8 сакавіка запрашаем на прэзентацыю сярэднявечнай англійскай паэмы «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» — твору, якім захапляўся і які перакладаў Дж. Р. Р. Толкін.

На сустрэчы з перакладчыкам Ігарам Куліковым вы даведаецеся, што такое артурыяна (калі яшчэ не), чым гэта паэма вылучаецца сярод іншых твораў пра караля Артура і яго рыцараў, а таксама што такое алітэрацыйны верш (якім напісана паэма), адкуль ён узяўся і чаму заняпаў.

Акрамя таго, вы пачуеце сярэднеангельскую мову (якая гучыць далёка не так, як сучасная!) і паспрабуеце свае сілы ў перакладзе з яе на беларускую.

Прыходзьце, будзе цікава!
Уваход вольны.

Таксама нагадаем, што працягваецца папярэдні заказ на кнігу.

🗓 08.03.2025 (субота), 18:00.

📌 Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4).


📚 Вялікі распродаж на нямецкім Amazon!

На нямецкім Amazon таксама стартаваў татальны распродаж нашых кніг.

Напрыклад, чатыры часткі «Ведзьмара» або «Ззянне» Стывена Кінга можна купіць па сапраўды прывабнай цане.

І гэта яшчэ не ўсё — пры заказе ад 60 еўра дастаўка ў Літву, Латвію, Эстонію і Грэцыю будзе бясплатнай, а ў Чэхію — ад 50 еўра.

Не прапусціце магчымасць купіць кнігі, якія даўно хацелі, і зрабіце гэта з максімальнай выгадай!

📚 Выбраць кнігі можна тут.


Працягваецца татальны распродаж нашых кніг на польскім Amazon!

Многія кнігі там вы можаце купіць са зніжкай 50 %.

Напрыклад:

📚 «Ззянне» Стывена Кінга — 34,90 зл.

📚 «Капітан Лятучая Рыба» Альгерда Бахарэвіча — 26,90 зл.

Завітвайце на Amazon.pl!


ТОП ПРОДАЖАЎ ЛЮТАГА

Топ продажаў на ўсіх нашых пляцоўках у лютым стаў вельмі прадказальным, бо Гары Потэр, якога мы выдалі ў гэтым месяцы, захапіў лідарства.

1️⃣ Дж. Роўлінг «Гары Потэр і Келіх агню» (пераклад — Алена Пятровіч)

2️⃣ Макар «Апошняе пакаленне»

3️⃣ Дж. Р. Р. Толкін «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне караля» (пераклад — Ігар Кулікоў).

4️⃣ Дж. Роўлінг «Гары Потэр і філасофскі камень» (пераклад — Алена Пятровіч)

5️⃣ Рэй Брэдберы «Марсіянскія хронікі» (пераклад — Іван Булва)


🔥 Вялікі распродаж на Amazon pl!

З 1 сакавіка на польскім Amazon праходзіць вялікі распродаж нашых кніг з сапраўды прывабнымі зніжкамі.

Напрыклад, «Ззянне» Стывена Кінга ці «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча — усяго за 34,90 зл.

На нашым Amazon можна знайсці не толькі ўсе актуальныя выданні, але і кнігі, якіх ужо няма ў нашай інтэрнэт-краме і кнігарні «Кнігаўка», напрыклад:

📚 «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

📚 «Срэбная дарога» Сціны Джэксан

📚 «Свінні» Аляксандра Чарнухі

А калі ў вас ёсць падпіска на Amazon Prime, вы атрымаеце гэтыя кнігі яшчэ і з бясплатнай дастаўкай.

Далучайцеся да распродажу, папаўняйце свае кніжныя паліцы!


Добрыя навіны для нашых чытачоў!

Мы зніжаем цану на дастаўку па Польшчы з сайта knihauka.com. Гэта стала магчымым дзякуючы павелічэнню колькасці вашых заказаў і прамым дамовам з кур'ерскімі службамі.

Новыя тарыфы:
📌 InPost пачкаматы — ад 13,90 зл. (было ад 15,90 зл.)
📌 InPost кур'ер — ад 14,90 зл. (было ад 19,90 зл.)
📌 Orlen — 11,90 зл. незалежна ад вагі
📌 DPD, DHL, UPS, Pocztex —- ад 13,90 зл.

Чытайце больш — плаціце менш!

Дзякуем, што выбіраеце нас.


«Аверлук» чакае пастаяльцаў 😈

Калі ў вас яшчэ няма легендарнага рамана Стывена Кінга «Ззянне», гэта найлепшы момант яго набыць. Да 16 сакавіка са зніжкай 20 % — 59,99 злотых замест 74,99!

А цяпер крыху фактаў:

🎸 Натхненне для назвы прыйшло з песні Джона Ленана Instant Karma, дзе ёсць фраза «We all shine on». Уявіце, як усё магло змяніцца, калі б пісьменнік слухаў нешта накшталт Yellow Submarine.

🏨 Атэль «Аверлук» заснаваны на рэальным атэлі The Stanley, размешчаным на мяжы запаведніка Рокі-Маўнцін у штаце Каларада. Кінг аднойчы там пераначаваў… і з таго часу гэтае месца стала паломніцкім для прыхільнікаў жахаў.

Паспейце купіць «Ззянне» са зніжкай да 16 сакавіка — у нашай кнігарні ці на сайце! (На ўсялякі выпадак — малаток для раке ў камплект не ўваходзіць 😁)

Пераклад — Наста Карнацкая.

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.


Самая буйная тэхнагенная катастрофа на тэрыторыі Беларусі. Трагедыя нечаканая і чаканая. 10 красавіка 1942 года, праз абрушэнне дамбы, у Магілёве здарыўся патоп на рачулцы Дубравенцы, які ўвайшоў у гісторыю як «Магілёўскае цунамі». Ахвярамі стыхіі сталі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек, сто пятнаццаць жылых дамоў былі знесены хвалямі вады і разбіты метровымі льдзінамі, яшчэ некалькі дзясяткаў пашкоджаны, а ў шматлікіх іншых — людзі захлыналіся і танулі ў сваіх пакоях, не паспеўшы выкараскацца на вуліцу. Усяго дваццаць хвілін доўжылася паводка, і гэта былі дваццаць хвілін перадсмяротных крыкаў, жудаснага грукату, стогнаў, енку, плачу…

Выданне, якое вы трымаеце ў руках, — спроба абагульніць пад адной вокладкай усё, што мы ведаем пра гэтую катастрофу і можам пабачыць на свае вочы дзякуючы фотаздымкам з калекцыі Алега Давіда Лісоўскага. Вы можаце ўбачыць у кнізе першыя каляровыя фота Магілёва.

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць кнігу на Allegro.


НАВІНКА АД GUTENBERG

Праніклівы раман пра сутыкненне традыцый і перамен, расказаны праз гісторыю кітайскай жанчыны.

У традыцыйным грамадстве кожны мае сваю ролю. Мужчыны і жанчыны не проста падпарадкоўваюцца звычаям – яны выконваюць абавязкі і карыстаюцца правамі, якія надае ім культура. У гэтым – свая мудрасць і свая прыгажосць.

Галоўная гераіня рамана Пэрл Бак «Вецер з Усходу, вецер з Захаду» – Квэй-лан – не змагарка і не рэвалюцыянерка. Яна – жанчына, якая вучыцца разважаць і разумець саму сябе.

Квэй-лан нарадзілася ў Кітаі, дзе традыцыі моцныя, як каменныя сцены. Яна вучылася слухацца, захоўваць сямейны гонар, быць годнай дачкой і жонкай. Але муж, які атрымаў заходнюю адукацыю, паказаў ёй, што можна жыць інакш – не руйнуючы мінулае, а спалучаючы найлепшае з традыцый і прынцыпаў здаровага розуму.

📚 Купіць на нашым сайце.

📚 Купіць на Allegro.


Святкуем Дзень роднай мовы са зніжкай 21 %!

Мова — гэта не толькі словы, але і гісторыі, што жывуць у кнігах. Таму ў гонар Дня роднай мовы мы дорым вам 21 % зніжкі на ўсе кнігі беларускіх аўтараў з раздзелаў Проза і Паэзія на нашым сайце knihauka.com, а таксама ў варшаўскай кнігарні "Кнігаўка".

📚 Дзе і калі?
Зніжка дзейнічае на сайце і ў кнігарні два дні — да 23:59 22 лютага.

🎟 Як яе атрымаць?
Проста дадайце кнігі ў кошык (мінімальная сума — 50 злотых без уліку дастаўкі) і ўвядзіце промакод mova ў кошыку ў радок Dodaj kod rabatowy.

Самы час дадаць у сваю бібліятэку кнігі, якія натхняюць і гучаць па-беларуску!


ІДЗЕ ПАПЯРЭДНІ ЗАКАЗ

Афіна Лю — літаратурная зорка, а Джун Хэйвард — літаральна ніхто.

Калі Афіна гіне ў выніку няшчаснага выпадку, Джун крадзе яе неапублікаваны рукапіс і публікуе як свой уласны пад двухсэнсоўным іменем Джуніпер Сонг. Але калі доказы пачынаюць пагражаць яе скрадзенаму поспеху, Джун разумее, як далёка гатова зайсці, каб утрымаць тое, што лічыць заслужаным.

Што здарыцца далей — безумоўна, віна ўсіх астатніх.

"Елаўфэйс" — вострасатырычны, напружаны і бязлітасны раман пра прысваенне чужой ідэнтычнасці, расавае пытанне ў сучаснай літаратуры і цёмны бок кніжнага бізнесу. Гэта гісторыя, якая прымушае задумацца: хто сапраўды валодае правам расказваць тыя ці іншыя гісторыі?

Пераклад — Наста Карнацкая.

Папярэдні заказ працягнецца да 11 сакавіка ўключна. Не прапусціце шанц заказаць кнігу па самай нізкай цане. Высылка папярэдніх заказаў пачнецца 14 сакавіка.

СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 15 САКАВІКА

📚 Аформіць папярэдні заказ

929 0 11 3 47

ІДЗЕ ПАПЯРЭДНІ ЗАКАЗ

Ананімная паэма канца XIV ст. «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» справядліва лічыцца адной з пярлін сярэднявечнай англійскай літаратуры. Яна шматкроць перакладалася не толькі на сучасную англійскую, але і на іншыя еўрапейскія мовы. Дж. Р. Р. Толкін, найвядомейшы перакладчык паэмы, ставіў яе ў адзін шэраг з найлепшымі творамі «бацькі англійскай паэзіі» Джэфры Чосера.

Акрамя ўласна паэмы, кніга змяшчае цэлую нізку артыкулаў, якія дапамогуць вам лепей зразумець і ацаніць гэты твор.

Пераклад Ігара Кулікова
Мастак-дызайнер Настасся Пазняк


СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 7 САКАВІКА

📚 Аформіць папярэдні заказ.


22 лютага а 16-й запрашаем вас у варшаўскую кнігарню «Кнігаўка» на прэзентацыю кнігі Макара «Апошняе пакаленне».

«Апошняе пакаленне» — аповесць пра мінскую моладзь, якая жыве звычайным жыццём у рэаліях эпохі пасля 2020 года.

Уваход вольны.

🗓 22.02.2025 (субота), 16:00.

📌 Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4).


СТАРТ ПРОДАЖАЎ

Неперавышаны шэдэўр навуковай фантастыкі XX стагоддзя, «Марсіянскія хронікі» Рэя Брэдберы — гэта не проста гісторыя пра спробы чалавецтва каланізаваць Марс. Гэта глыбокае даследаванне нашых летуценняў, страхаў і няўдач. Праз серыю ўзаемазвязаных гісторый Рэй Брэдберы тчэ габелен з пранізлівых, паэтычных і захапляльных апо­ ведаў.

Першае беларускае выданне «Марсіянскіх хронік» запрашае чытачоў адкрыць для сябе будучыню вачыма Брэдберы, якая падаецца адначасова далёкай і неверагодна знаёмай. У свеце пустынных марсіянскіх краявідаў і крохкіх чалавечых калоній Брэдберы па­майстэрску задаецца пытаннем: што адбудзецца, калі чалавецтва выйдзе за межы свайго ўласнага свету і прынясе з сабою ўсе яго праблемы?

Гэтая кніга — для летуценнікаў, філосафаў і ўсіх, хто калі­-небудзь глядзеў у неба і задаваўся пытаннем, што ляжыць за яго межамі.

📚 Купіць на нашым сайце.

📚 Купіць на Allegro.

📚 Купіць на Amazon.


ЭЛЕКТРОННАЯ НАВІНКА

Адна з найлепшых беларускіх кніг 2023 года! Новая рэдакцыя і карэктура.

Дзеянне ў гэтай кнізе адбываецца па той бок і па гэты. Па гэты бок, іншымі словамі, тут — таямнічае знікненне дзяўчыны і з’яўленне новых дадзеных, якія могуць перавярнуць уяўленне пра беларускіх традыцыйных лялек. А па той бок — тыя ж лялькі выконваюць свае магічныя абавязкі: абараняюць гаспадароў, дапамагаюць змагацца з нячысцікамі, але часам і самі ператвараюцца ў злыдняў.

І як заўжды, калі дачытаеце кнігу, зможаце вырашыць, па які бок — вы.

📚 Купіць на нашым сайце.

📚 Купіць на Google Books.


Сёння той самы дзень, калі можна без тлумачэнняў прыйсці ў кнігарню, выбраць кнігу, сказаць «гэта падарунак» і выглядаць як герой!

14 лютага — Міжнародны дзень кнігадарэння, а гэта афіцыйная нагода дарыць кнігі сябрам, родным і нават сабе (бо чаму не?). Запрашаем вас у нашу кнігарню «Кнігаўка» або на сайт, дзе кнігі ўжо чакаюць, калі іх урачыста перададуць новым уладальнікам.

Калі не ведаеце, што выбраць, — мы дапаможам. Калі ведаеце — мы пахвалім за добры густ.

Галоўнае — не прапусціце магчымасць парадаваць кагосьці (ці сябе) найлепшым падарункам, які не трэба падключаць да зарадкі.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.