Нядаўна былі прэзентаваныя вынікі даследчыцкага праекта пра ўспрыманне справядлівасці тымі беларусамі, якія перажылі гвалт з боку сілавікоў рэжыму
Метадалогію праекта распрацаваў старшы даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў, а аснову даследавання склалі звесткі, сабраныя праваабаронцамі “Вясны” і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. З поўнай справаздачай можна пазнаёміцца тут, а ў артыкуле Генадзь Коршунаў робіць акцэнт на тое, што людзі хаця і не вельмі вераць у магчымасці аднаўлення справядлівасці ў найбліжэйшы час, але не перастаюць яе прагнуць.
"84% лічаць, што дамагчыся справядлівасці ў Беларусі ў хуткім часе шанцаў амаль няма, але пры гэтым 36% падкрэсліваюць, што гэта можа атрымацца, калі звяртацца ў суды іншых краін ці ў міжнародныя інстанцыі.
Гэта важна: мы адэкватна ацэньваем перспектывы, але не апускаем рукі і разглядаем розныя варыянты. Як той казаў, калі надзея паступова сплывае, застаюцца вытрымка, зацятасць і ўпартасць".
👉 Чытаць артыкул на сайце