Па запрашэнні грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" прыняў удзел у адкрыцці выставы "РАЗАМ. Да 30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь".
Прадстаўлены працы найлепшых дзеячоў беларускага мастацтва, якія ў розны час атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.
Ад імя Парламента прывітаў гледачоў выставы і айчынных мастакоў, падзякаваў за іх плённую працу, адзначыў фундаментальную ролю творчай інтэлегенцыі ў грамадзянскім выхаванні і адукацыі беларускага грамадства.
Беларуская дзяржава і надалей плануе надаваць вялікую ўвагу творцам з патрыятычнай пазіцыяй.
Выстава "РАЗАМ. Да 30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь" размешчана ў рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтваў" (Мінск, вул. Казлова, 3) і будзе працаваць да 2 лютага 2025 года.