Цікавым вопытам падчас камандзіроўкі ўласнага карэспандэнта па Мінскай вобласці падзяліліся педагогі Узды
✅ Папярэднічала знаёмству з настаўнікамі сустрэча журналіста з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага райвыканкама Вольгай Кароль. Тэмы, якія закранулі падчас размовы, тычыліся многіх адукацыйных аспектаў. Тым не менш прыярытэтнымі сталі пытанні павышэння ўзроўню падпіскі на выданні медыяхолдынга і больш актыўнае ўзаемадзеянне педагогаў раёна з профільным выданнем.
Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя Кандрата Крапівы ганарыцца тым, што носіць імя гэтага вядомага пісьменніка, сатырыка, байкапісца, драматурга і літаратуразнаўца. Музей К.Крапівы ва ўстанове адукацыі быў адкрыты ў 1996 годзе. Ля вытокаў стварэння музея стаялі настаўніца рускай мовы і літаратуры Таццяна Пагоня і настаўнік гісторыі Андрэй Ярмольчык.
📌 Уласнымі напрацоўкамі ў выкладанні прадмета падзялілася настаўніца гісторыі ўздзенскай сярэдняй школы № 1 імя А.С.Пушкіна Ілона Тарацэўская. Інтэрактыўныя прыёмы, задачы на крытычнае мысленне — гэта адны з тых метадаў, якія педагог рэкамендуе для запамінання важных дат і падзей мінулага.
Гэтая ж установа адукацыі стала першым рабочым месцам для настаўніцы матэматыкі Міланы Каспяровіч. Малады спецыяліст калісьці скончыла ўздзенскую сярэднюю школу № 1 імя А.С.Пушкіна, а сёлета гарманічна дапоўніла педагагічны калектыў, які некалі яе вучыў.
Падрабязней пра педагогаў Узды чытайце на старонках "Настаўніцкай газеты".