Зянон Пазняк абвінаваціў Паўла Латушку ў разбурэнні Купалаўскага тэатра. У гэтым пытанні ён салідарызаваўся з жонкай Уладзіміра Макея
Лідар КХП-БНФ працягвае ў фэйсбуку цыкл допісаў пра сітуацыю ў краіне. У папярэдніх пастах дасталася Бабарыку (бо крэатура Крамля), Канапацкай (бо яе паход на УНС — «учынак тупіковай безвыходнасці» і тым, хто верыць у хуткае паражэнне Лукашэнкі (бо гэта эйфарычныя ілюзіі). Цяпер Пазняк паразважаў пра лёс Купалаўскага тэатра. Даводзіць, што звальняцца не было патрэбы.
«Рэжым звольніў [Латушку] за недагляд настрояў у тэатры. Гэта абурыла акцёраў. Тут жа ўзнік абсурдны покліч звальняцца з тэатра ў знак пратэсту. На гэта наклалася яшчэ абурэнне за забойствы мірных дэманстрантаў рэжымнымі карнікамі, за хапун і катаванні людзей. Акцёры часта людзі імпульсіўныя. Латушка не паўстрымаў купалаўцаў, не патлумачыў, не прадухіліў памылковых разбуральных дзеянняў. Праўда, можа, ён не разумеў, што робіцца і што будзе. Але гэта не мяняе справы».