У лісце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей — Нацыянальны банк) ад 21 студзеня 2004 г. №11-23/16 была выкладзена пазіцыя Нацыянальга банка, у адпаведнасці з якой банкам было рэкамендавана забяспечыць практычную роўнасць дзвюх дзяржаўных моў — беларускай і рускай — для рэалізацыі правоў грамадзян на іх выкарыстанне, як гэта прадугледжана заканадаўствам.
У дадзеным лісце быў зроблены шэраг канкрэтных рэкамендацый па забеспячэнні правоў беларускамоўных спажыўцоў банкаўскіх паслуг і належным выкарыстанні беларускай мовы ў працы банкаў, а таксама аб недапушчальнасці дыскрымінацыі беларускамоўных спажыўцоў банкаўскіх паслуг паводле моўнай прыкметы.
Пазіцыя Нацыянальнага банка, выказаная ў лісце банкам ад 21 студзеня 2004 г. №11-23/16, засталася нязменнай (ліст ад 03.08.2017 г. №02/Кол-926/204) і ў чарговы раз была пацверджана ў пачатку 2020 г., калі Нацыянальны банк у сваім звароце да Асацыяцыі беларускіх банкаў рэкамендаваў банкам дапрацаваць інтэрфейс, які выкарыстоўваецца ў банкаматах і інфакіёсках на тэрыторыі Беларусі, мабільнага і інтэрнэт-банкінгу з мэтай адлюстравання адпаведнай інфармацыі на беларускай мове. Акрамя гэтага, банкам было рэкамендавана забяспечыць працу беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайта банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі ў інтэрнэце і афармлення па патрабаванні кліента на беларускай мове звязаных з банкаўскім абслугоўваннем дакументаў, уключаючы дамовы. Асацыяцыя беларускіх банкаў рэкамендавала банкам не пазней за 26 сакавіка 2020 года паведаміць, як будуць рэалізоўвацца прапановы Нацыянальнага банка ў дачыненні да беларускай мовы ў банкаўскім абслугоўванні.
Раней вы давалі адказ, што магчымасць карыстацца беларускай мовай з’явіцца ў электронным банку Prior Online і на сайце банка ў 2021 годзе.
Прашу:
1. Паведаміць, на якой падставе ваш банк дыскрымінуе кліентаў паводле моўнай прыкметы і ігнаруе ліст Нацыянальнага банка ад 21 студзеня 2004 г. №11-23/16.
2. Дадаць версію на ўбеларускай мове на сайт https://www.priorbank.by;
3. Дадаць беларускую мову ў электронны банк Prior Online;
4. Аб прынятых рашэннях паведаміць ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.