Вайсковыя могілкі. Хронікі.
Учорашні выпадак. Пад час валанцёрскіх прац да нас падыйшла спадарыня Яўгенія Дудзіна (Басава), якая перажыла вайну ў Менску. Як аказалася, супрацоўнікі спецкамбіната, пад час "удабрапарадкавання" цалкам знішчылі магілу яе сястры!
На гэтай магіле, дзе быў бятонны кветнік, які ставілі яшчэ яе бацькі, бо дзяўчынка памерла у 1935 годзе, быў і крыжык. І кветнік і крыжык былі у выдатным стане. Месяц таму наноў пафарбаваныя. Ніякага папярэджання, пра якое так любяць распавядаць у інтэрв'ю супрацоўнікі спецкамбіната, не было. Звесткі пра пахаваную і яе сваякоў былі занесены ў базу могілак. То бок, звязацца з Дудзінымі маглі. Але, самаўправіліся.
Роспач старэнькай бабулі словамі не перадаць. Неяк супакоілі яе, каб не здарыўся прыступ.. Потым падыйшла яе дачка. Выклікалі міліцыю, якая дабіралася 45 хвілінаў.
Лейтэнант, малады хлапец, опер па крымінальных справах, быў шакаваны выпадкам. Ён склаў пратакол, прыняў заяву.
П.С. падгалоўнік, які цішком вырабілі для магілы яе сястры, знайшоўся, выпадкам, у 6 метрах ад месца пахавання. Гэта яшчэ адзін цвік у будучую труну таго, хто рабіў "інвентарызацыю". А таксама, зацемка на памяць, колькі падгалоўнікаў ляжаць на сваіх месцах, а колькі пайшлі "паруках".
https://www.facebook.com/zmicer.yurkevich/posts/10212627813152497