⁉️Дзе выкарыстоўваецца прымусовая праца?
Прымусовая праца можа ўспрымацца як праблема, якая існуе толькі ў месцах абмежавання волі — там, дзе прымушаюць да працы пад пагрозай ужывання якога-небудзь пакарання.
Аднак прымусовая праца выкарыстоўваецца ў розных яе формах і ў многіх сферах «вольнага» жыцця: няхай гэта будзе школа, універсітэт, праца. Усё гэта парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, міжнародныя пагадненні, якія ратыфікаваны Беларуссю, ды і забарона рабства і прымусовай працы з'яўляецца звычайным міжнародным правам і з прычыны сваёй важнасці нават не патрабуе нарматыўнага замацавання.
Аб сучасным рабстве ў Беларусі збіраецца інфармацыя з 2010 года, падаюцца справаздачы ў міжнародныя арганізацыі, рыхтуюцца спецдаклады, і, як піша @rabochyruh, гэта вялізная праца павольна, але дакладна дае зрухі і змены.
📝Рабочы Рух праводзіць апытанне аб прымусовай працы палітвязняў Беларусі — прайсці анкету можна па спасылцы