Зноў снежань зямлю заснежыў,
Белаю коўдрай накрыў.
І доўга пад снегам нежыў,
Ад сцюжы так бараніў.
Сцежкі зраўняліся з полем,
Гіне дарога, шляхі.
Гуляе з дрыготкім голлем
Вецер шалёны, ліхі.
Віхор калючага пылу
Абняў маўклівую даль.
Мароз паказвае сілу-
Моцна марозіць, на жаль.
Хаваецца наваколле
Зноў у завеях пургі.
Там хараство і прыволле,
Усюды снягі... снягі.
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Белаю коўдрай накрыў.
І доўга пад снегам нежыў,
Ад сцюжы так бараніў.
Сцежкі зраўняліся з полем,
Гіне дарога, шляхі.
Гуляе з дрыготкім голлем
Вецер шалёны, ліхі.
Віхор калючага пылу
Абняў маўклівую даль.
Мароз паказвае сілу-
Моцна марозіць, на жаль.
Хаваецца наваколле
Зноў у завеях пургі.
Там хараство і прыволле,
Усюды снягі... снягі.
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад