нейкiя понi i стыкеры


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Telegram


Тут нешта было

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


А вы знали что у нас есть дискорд сервер, где мы иногда собираемся и обсуждаем mares?
https://discord.gg/7PpDPVtbdM
✅🌟🌟


Привет всем 😌
Канал переехал и новые стикеры будут публиковаться в @mlpstickers




Вітаю. Вось і апошні пак на гэтым канале.
Мне ўжо надакучыла гэтым займацца. Мне 23 гады, я вялікаўзроставай ідыёт, у якога і без гэтага хапае праблем, якія яшчэ поні, лол. У гэтым фандоме я ўжо сем гадоў, за гэты час паспеў стварыць некалькі суполак у VK, ну і гэты канал - думаю, я зрабіў болей чым дастаткова. Апошні час мне нешта ўсё гэта канчаткова надакучыла, ды і актыву зусім няма, таму трымайце мой ластовы стыкерпак. Ну і загадзя з новым годам вас.
Можаце адсюль адпісацца. Лепш падпішыцеся на каналы маіх сяброў:
Понемемы
EQuestria .gif
Еквестрійська пісня


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Пак з Флатэршай. Спецыяльна для той дзяўчыны, якая вельмі любіць (а мабыць і кахае, хто ведае) гэтую цудоўную понячку.

😘 Спасылка на стыкерпак: https://t.me/addstickers/fluttershy_animated_by_mlpackbot

#animated #eng #g4 #bats #fluttershy #applejack #twilight_sparkle


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Вітаю, прыгажунчык. На сувязі зноў я - ўсімі ня любімы містэр "вярніце мне мой дзве тышча сядьзмой".
Паколькі, як я ужо гаварыў, гіфак я падрыхтаваў трошкі болей, чым было трэба, прыйшлося рабіць другі пак з Рэріті. Уласна, вось і ён.
І так, калі хтосьці ня спіць па начах ў выходныя, соў соррі за шчытпост. Разумею, што ня правільна выкладваць ўсё гэта ў канал, прысвечаны MLP, але часам я трошкі ідыёт. Можаце проста адключыць апавяшчэння, ды і ў цэлым адпісацца (энівэй актыў ўжо даўно памёр) - галоўнае, каб вы проста карысталіся стыкосамі, якія я вырабляю, а астатняе ня важна.
А так, да новага года я пастараюся зрабіць як мага больш анімаваных пакаў, мабыць нават зраблю уласны мемны анімаваны пак (ці хаця б проста пак з рознымі мемнымі стыкосамі).

🌟 Спасылка на стыкерпак: https://t.me/addstickers/rarity_animated_second_by_mlpackbot

#animated #meme #eng #g4 #rarity #rainbow_dash #pinkie_pie


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


А вось і зноў я. З усіх варыянтаў каму прысвячаць пак, якія вы мне нядаўна даслалі, мне найбольш спадабаўся пак з Рэріті. Але, хлопцы ды дзяўчыны, якія таксама ня пасаромеліся і пакінулі іншыя варыянты - ня хвалюйцеся, калі-небудзь я абавязкова зраблю пакі і з тымі понячкамі.
Дарэчы, першапачаткова гэты пак патрэбен быў быць дастаткова вялікім - я планаваў зрабіць у ім ажно 120 стыкосаў, але... У працэсе я высвятліў, што максімальная колькасць відэастыкосаў у паку складае ўсяго толькі 50..... Ну і добра, тады я потым проста зраблю яшчэ адзін пак з Рэр.

🥰 Спасылка на стыкерпак: https://t.me/addstickers/rarity_animated_by_mlpackbot

#animated #g4 #eg #pony_life #rarity #sweetie_belle #applejack #twilight_sparkle




Увага, жарт:
Чым адрозніваецца камень ад персанажаў пятага пакалення My Little Pony? За каменем значна цікавей назіраць.

Разумею, так сабе жарт, але я толькі вучуся. Увогуле, гэты пак прысвечаны самай камедыйнай поні у сусвеце - Мод Пай. Ён так і напрошваўся на тое, каб я яго зрабіў, бо па іншым поне сям'і Пай пакі ужо даўно існуюць.
А яшчэ я зноўку кінуў паліць і ня палю ужо два тыдні! Падтрымайце падабайкай, каб я сарваўся і запаў у глыбокую дэпрэсію!

🪨 Спасылка на стыкерпак: https://t.me/addstickers/maud_pie_by_mlpackbot

#vector #g4 #bats #maud_pie #pinkie_pie #rarity


Калі шчыра, мне не падабаецца амаль ніякая музыка з фандому - нешта слухаў яшчэ калі толькі стаў броні (у 2016 годзе), але потым броні-музыка мне зусім перастала падабацца.
Аднак, ёсць адно выключэнне. Летам 2017 года я наткнуўся на аднаго цікавага выканаўца - SoGreatAndPowerful. Ягоная музыка мне настолькі запала у сэрцы, што я і сам захацеў уносіць свой уклад у фандом. Га, ну гэта, канешне, калі стварэнне паблікаў у ВК (а потым і гэтага каналу) можна назваць укладам.
Так ці інакш, калі б ня ён і ня ягоная творчасць, я б, вядома, нават і ня заснаваў гэты канал, ды і у цэлым нічога б ня зрабіў для фандому. Сёння (23 кастрычніка) прайшло роўна 12 гадоў з таго моманту як SGaP выпусціў маю любімую песню - A Beautiful Heart. А два гады таму я пераклаў дакументалку пра гэтага музыку (на расейскую, але таксама даступны субтытры на ангельскай, гішпанскай і нават на эсперанта). Таму, калі ласка, паглядзіце гэтую дакументалку, альбо хаця б проста паслухайце некалькі песень. А калі табе спадабаецца, то ня забудзь падзяліцца з сябрамі.
Няхай броні-музыка такіх выдатных выканаўцаў жыве і далей!

https://www.youtube.com/watch?v=Jh7XsGeWxCE




Вось, зрабіў я, значыць, мемны пак, але зноўку вырашыў паэксперыментаваць і зрабіць відарысы ня на беларускай і нават ня на ангельскай, а на... Ўкраінскай, як ні дзіўна. Так, вось такі у мяне настрой на сёння.
Некаторыя карцінкі у фармаце жыпэг я узяў з буры, некаторыя зрабіў сам. Разумею, што стыкосаў зусім небагата, але я заўсёды лічыў, што галоўнае - якасць, а якасць маіх пакаў - гаўно поўнае.
Г-гэта мой першы такі пак, ня судзіце строга, к-калі ласка... С-стаўце падабайкі, дзяліцеся гэтым пакам з сябрамі і дайце мне грошы ці ежу, ну хоць хтосьці...

🐸 Спасылка на стыкерпак: https://t.me/addstickers/ekvestrijska_pisnya_by_mlpackbot

#meme #ukr #g4 #eg #pets #dragons #twilight_sparkle #applejack #rarity #rainbow_dash #fluttershy #pinkie_pie #spike #limestone_pie #marble_pie


Нядрэнна, насамрэч нядрэнна. Я чамусьці думаў, што гэтым пакам амаль і ня будуць карыстацца, нават думаў, што і 1к выкарыстанняў ня набярэцца, а тут вось яно як... Ды і з вэрсіяй пака на лацінцы таксама вельмі добрая стата.
У будучыні, безумоўна, трэба яшчэ выпусціць нейкі пак на беларускай. Дарэчы, наступны пак таксама будзе, як бы так сказаць, "вельмі цікавым", але не на беларускай.


Гэта усё, што трэба ведаць пра нэйрасетку DALLE-3, якая убудавана у Bing Image Creator. Застаўляе задумацца...




Вітаю, гледачы майго папулярнага маладзёжнага каналу для 50+. З вамі я - той самы мудзіла, які сам ня ведае навошта выйшаў зноў на сувязь.
Ну ды ладна, гэта усё лірыка. Трымайце пак з самай лепшай з прынцэс усіх пакаленняў MLP... Усё так, я б нават сказаў Eeyup - гэты пак прысвечаны Біг Маку.
Чарговы пак верагодна зраблю мемным, бо ужо трошкі надакучылі гэтыя вектарныя пакі. Але пакуль - пакідайце рэквэсты, любіце маму (і мяне, ну хоць хтосьці...), глядзіце понячак.

😒 Спасылка на стыкерпак: https://t.me/addstickers/big_mac_by_mlpackbot

#vector #g4 #eg #big_mac #applejack #apple_bloom #cheerilee #marble_pie



20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

554

obunachilar
Kanal statistikasi