ᅠ
Каля «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў:
Ігнат Дварчанін (8.06.1895-1937) - грамадска-палітычны дзеяч беларускага нацыянальнага руху, навуковец, паэт, пісьменнік, літаратуразнаўца і філёзаф.
З яго твораў пасля рэпрэсій захавалася толькі невялікая частка. Літаратуразнаўца А. Ліс адзначае, што творы Дварчаніна «дапамагаюць сёння арыентавацца на родны грунт, на сапраўдныя духоўныя каштоўнасці».
Арыштаваны польскімі ўладамі Дварчанін адсідзеў за падпольна арганізаваныя беларускія курсы, драматычны гурток і беларускі хор, а ў 1919-м за удзел ў віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах і як эсэраўскі актывіст накіраваны ў лагер для інтэрнаваных у Беласток. Адтуль уцёк і перабраўся ў Менск. Ён скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пражскага ўніверсітэта (1925) са ступенню доктара філасофіі, абараніў дысертацыю на тэму «Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве», якая праляжала незапатрабаванай у архіве Акадэміі Навук БССР больш як 60 гадоў, склаў і выдаў у 1927-м «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры», якую беларусы ў Заходняй Беларусі бераглі і шанавалі як Святое Евангелле.
У 1930-м арыштаваны польскімі ўладамі да 8 гадоў турмы, адсядзеў у вязніцы ў польскім Равічу, вызвалены ў верасні 1932-га ў выніку абмену палітвязьнямі паміж СССР і Польшчай, працаваў з 1932-га ў АН БССР у камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі, выконваў абавязкі дырэктара Інстытуту мовазнаўства.
Ігнат Дварчанін быў арыштаваны саветамі ў жніўні 1933-га па сфабрыкаванай справе Беларускага нацыянальнага цэнтру, засуджаны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў катаванняў савецкага канцлягеру, расстраляны 8 снежня 1937 ва ўзросце 42-х гадоў.
Не прабачым!
Героі жывуць побач, пакуль мы пра іх памятаем!
Разам да вызвалення Бацькаўшчыны!
Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️!
Слава Ўкраіне💙💛!
Ізраіль пераможа🇮🇱!
#МыПамятаем