Чаму важна галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду
1. Бо гэта здаровая грамадзянская звычка: бачыш выбары — як мінімум прагаласуй. (Як максімум — звярні ўвагу на іншыя магчымыя фарматы ўдзелу, ажно да кандыдата).
2. Бо барацьба сапраўды канкурэнтная, і менавіта яе вынікі могуць паўплываць на выгляд сярэдняга ўзроўню палітычнага поля Беларусі
3. Бо чым ніжэй яўка — тым лягчэй любой арганізаванай групе прасунуць свайго палітычнага актора. А для дэмакратыі лепей каб такія структуры адлюстроўвалі выбар грамадства.
Безумоўна, у Каардынацыйнай рады агулам і гэтых выбараў у прыватнасці ёсьць велічэзныя праблемы. Ад цяжкасці патлумачыць, што менавіта зрабілі два мінулыя склады КР, да ўсіх касякоў арганізацыі выбараў (пра якія я апошнія тыдні актыўна выказваўся ў медыя, напрыклад тут).
Але гэта ўсё не адмяняе аргументаў вышэй, чаму на выбарах у КР варта прагаласаваць.
Спампаваць аплікацыю Belarus ID і верыфікавацца ў ёй вельмі проста, увесь працэс з галасаваннем займае пару хвілінаў (нажаль, з падробленымі дакументамі таксама 🤷 Але тым болей там патрэбны ваш жывы голас).
А калі яшчэ не вырашалі, за каго галасаваць, то Белсат зрабіў выдатны тэст на аснове пазіцый выбарчых спісаў. Зможаце абраць таго, хто вам самы блізкі па розных пазіцыях.