Postlar filtri


Каляды блізка –
Прамень чароўнага вагню.
Тваё дзяцінства
Бы абудзілася ад сну (с)


Машыны грымяць, стракочуць,
Альбо паўзуць бясшумна.
Машыны есьці ня хочуць,
Машынам ніколі не сумна.

Не сыдуцца на параду,
Не абмяркуюць лёсу,
Паслушныя тупа загаду,
Круцяць свае калёсы.

Раны цяплом мы гоім,
Словам, усьмешкай любай.
Там, дзе ў нас сэрца жывое,
Ў машынаў драты і трубы.

Тупасьць глухой пакоры,
Ці траскатня чужая.
Машыне не скажаш аб горы,
Машыны не пакахаеш.

Ні босай, ні ў лес, ні ў рэчку -
Толькі дарогай на шынах.
Без каханьня парываў вечных
Машынаў родзяць машыны.

Сэрцы б'юцца, лякочуць,
Уздым і апад няўпынны.
Ні волі, ні сонца не хочуць
Толькі адны машыны.

Калёсы ў пякельным руху,
Дзе мозг - чужыя пружыны,
Не думаць, а слухаць, слухаць -
Пракляцьце бяздушных машынаў
(Ларыса Генiюш)


Зьнемагаць ад стомы,
Не згубіць надзею.
Не забыцца б хто мы
Не забыцца дзе мы (с)


Памяцi бабулi..

Апошнім восеньскім халодным днём,
Ён для цябе апошнім стаў таксама,
У спрэчцы паміж сьмерцю і жыцьцём -
Ужо не родная потым чакае брама.

Я разьвітацца не прыйшоў у час,
Апошні раз у вочы паглядзець,
Ня варты больш нічога кожны сказ,
Мне на сустрэчу ўжо ніколі не пасьпець..

(30 лiстапада 2014)


Спакуса, што з зялёнымі вачыма,
Каторы вечар не дае заснуць.
Ня верыў, думаў немагчыма,
Старых пачуцьцяў цеплыню адчуць

І будуць мроіцца сустрэчаў тых часіны,
Заходы, навальніцы і сьвітаньні,
Там, дзе гадзіны праляталі бы хвіліны,
Ажыцьцяўляліся таемныя жаданьні
(Бэрлін 2023)


Надта хочацца ў вырай,
Мая белая лебедзь.
А цi хочаце вы ў рай?
Мне хацелася б ведаць.

Мне хацелася б ведаць,
Мне хацелася б верыць,
Што вы хочаце ў вырай,
Мая сумная лебедзь.

Шэры восеньскi вецер
Прынясе павуцiну,
Сумны восеньскi вечар
Прыйдзе ў Вашу хацiну.

А за вокнамi шэрань,
I ня ўбачыць прасьвету.
У нябёсах у шэрых
Я растану без сьледу.

Надта хочацца ў вырай,
Мая белая лебедзь.
Ляцiм зь мiрам як зь лiрай, -
Чарада нас прывецiць.

Чарада нас прывецiць
I мой сум не прыкмецiць,
Мая белая лебедзь,
Мая сумная лебедзь.

Мая сумная лебедзь...


Нам вядома, што нельга, што можна,
Загадзя напіса́на як жыць.
Ты спытаеш мяне асьцярожна,
Толькі хто нас навучыць любіць?

І любіць без шаблёнаў – аддана,
Самым чыстым, што ёсьць пачуцьцём.
Бо няшчырасьць – цяжка́я загана,
І ня лечыцца, нават, вагнём.

Гэтых ведаў ня знойдзеш у кніжках,
Не навучыць прафэсар стары.
І ў краме ня купіш па зьніжках,
Ты пачуцьці, што робяць жывым


Маіх словаў нячутна болей,
Не шукай ўночы сьвятла.
Разьвітаўся, напэўна, я з мрояй,
Ля мяне ты колісь была.

Тваіх словаў нячутна болей,
Зруйнаваны даўно масты,
І наш домік пад зорнаю стольлю,
Усё часьцей і часьцей пусты.

Нашых словаў нячутна болей,
І згубіліся дзьве душы.
Пасьля вогнішча будзе поле,
Попел змыюць ушчэнт дажджы.


Чуеш зоркі гамоняць на небе,
Чуеш ветрык лагодна пяе.
Можа ўсё аб вачэй прыгажосьці,
Ці аб вуснах чароўных яе?

Ці аб тым незвычайным пачуцьці,
Што заснуць ноччу мне не дае.
І мінаюць думкі ды людзі,
Тых сьвітаньняў так не стае


Пажоўклае лісьце вецер зрывае,
Апошняга сонца ловіш прамень.
І восень, чамусьці, сум навявае,
Жыве ў паветры мая летуцень.

Вось дні карацеюць - доўжацца ночы,
Зазьзяюць чароўным сьвятлом ліхтары.
І вуліцы шэпчуць:"Крочы. Ты, крочы"
Той водар натхненьня сабе падары.


Цяжка, як ты там адна і ўдзень і ў поўнач,
Ды невыносна, калі з табой нехта побач.
Колькі яшчэ не сказалі адзін адному.
Можа пасьпеем сказаць? (с)


Яна прыйшла той дзіўнаю хвілінай,
Калі прамень ужо першы дакрануўся да Зямлі.
І сэрца верыць, стане той адзінай.
Мы разам марым, дзе б мы ні былі.

Я нашу памятаю першую сустрэчу,
Ты бы спакуса, што пакліча за сабой.
І час пасьля нагадвае пустэчу,
Апроч чароўных момантаў з табой.

Няма яшчэ тых межаў у сусьвеце,
Якія б перашкодзілі кахаць.
І нават на бязлюднае плянэце,
Шукаць цябе, заўжды буду шукаць..


Самых пяшчотных вартая ты словаў,
Вясновых кветак, да раньня размоваў.
Гадзіны тыя быццам дэжавю,
Ці то рэальнасьць, ці я толькі сьню?

Усё часьцей пад вечар так бывае,
Што той усьмешкі і вачэй мне не хапае.
Якія зноў запальваюць надзею,
Ад позірка твайго заўсёды млею


Наша лета, заўсёды наша,
Праз гады, праз часы, праз хвіліны.
Ты ня побач, і хто падкажа,
Дзе шукаць тыя часіны?..


Сустрэліся ўночы дзьве душы,
І цемра іх адзіная сяброўка.
Ды пачакай, так хутка не бяжы,
Для нас з табою гэтая вандроўка

Я пакажу табе чароўны небасхiл,
Дрымотных зорак цiхую размову.
Убачым месяц, часу нават пыл,
Нашэпча ветрык сонную замову

Застанемся ў сусьвеце ты ды я,
Пяшчотна абдыму цябе за плечы.
I слоў ня трэба, мара вось мая,
Маё натхненьне сярод вечнае пустэчы


Жыцьцё бурліць, жыцьцё зьмяняе мары,
Але заўсёды будзе мроіцца яно.
Тое мястэчка, дзе няма ні хмары,
Край той, дзе запалена сьвятло.

І дзе б ні быў, і як твой лёс не склаўся,
Заўжды цябе чакае родны дом.
І ціха просіць:”Пачакай, застанься..”
У цемры ён зазьзяе ліхтаром.

Бацькоўскі дом – бяздоннае багацьце,
Куточак запаветны на Зямлі.
Часьцей бывайце ў бацькоўскай хаце,
Яна чакае, вы б не забылі̀...


Як мізэрны наш сьвет без усьмешкі,
Бы старонка забытая сонцам,
Дзе маленства чароўныя сьцежкі,
І пакінута мараў бясконца.

Без усьмешкі ня будзе цяпла,
Што ня зробіць нам электрычнасьць.
Без усьмешкі ня будзе сьвятла -
Вось такая тут акалічнасьць.

Беражыце усьмешку сваю,
Каб па ёй пасьля ня журыцца,
А яшчэ, вось што скажу:
Не забудзьцеся ёй падзяліцца!


Час спыніўся даўно, нашы сьвечкі гараць,
На стале недапіты сьвітанак.
Надакучыла сэрцу штосьці шукаць,
Сьветлай мроі прывідны ганак.

І сярод гэтых доўгіх, халодных начэй,
Мне маўчаньнем тваім не сагрэцца.
Зьзяюць зоркі на небе мільёнам вачэй,
Нам ад іх нікуды не падзецца


Ты ведаеш, так сумна без цябе,
І холадна пад самай цёплай коўдрай.
Заплюшчу вочы, столькі паўстае,
Маё натхненьне, ноччу той чароўнай



20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.