Справа №__
Дар'я села на канапу
піша верш пра маму й тату
з кухні добра чутны лямант
дрыжыкі бяруць атрамант
Дар'і страшна Дар'я плача
варушыцца звышзадача
бачыць толькі адну кропку
піша сказы нетаропка
Дар'я чуе б'ецца сподак
сьціснуў зубы самародак
эспандэр сьціскаюць рукі
адпусьціла піша гукі
Дар'я чуе нехта ўдарыў
па стале напаўдраўляным
шорах ціша сьмех крык віскат
ужо б'юцца літар нізка
тата лае мама моўчкі
вось яна кудысьці ўпрочкі
мама набірае нумар
тата лае ты што дура
забірае трубку раптам
палажыў на месца мама
зноўку ўзяла зноўку звоніць
вось міліцыя прыходзіць
штось пытае размаўляюць
маму к Дар'і адсылаюць
у пакой прыкрылі дзьверы
з татам міліцыянеры
мама плача Дар'і кажа
пра ўсё-ўсё й нішто адразу
потым зьмена потым тата
кажа мама вінавата
зноўку разам адазвала
мама гэтую заяву
тыя выйшлі засталіся
жонка муж і вершык чыйся
11.08.2022
Дар'я села на канапу
піша верш пра маму й тату
з кухні добра чутны лямант
дрыжыкі бяруць атрамант
Дар'і страшна Дар'я плача
варушыцца звышзадача
бачыць толькі адну кропку
піша сказы нетаропка
Дар'я чуе б'ецца сподак
сьціснуў зубы самародак
эспандэр сьціскаюць рукі
адпусьціла піша гукі
Дар'я чуе нехта ўдарыў
па стале напаўдраўляным
шорах ціша сьмех крык віскат
ужо б'юцца літар нізка
тата лае мама моўчкі
вось яна кудысьці ўпрочкі
мама набірае нумар
тата лае ты што дура
забірае трубку раптам
палажыў на месца мама
зноўку ўзяла зноўку звоніць
вось міліцыя прыходзіць
штось пытае размаўляюць
маму к Дар'і адсылаюць
у пакой прыкрылі дзьверы
з татам міліцыянеры
мама плача Дар'і кажа
пра ўсё-ўсё й нішто адразу
потым зьмена потым тата
кажа мама вінавата
зноўку разам адазвала
мама гэтую заяву
тыя выйшлі засталіся
жонка муж і вершык чыйся
11.08.2022