Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
300 гадоў адраджэння Музычнай капэлы Радзівілаў у Нясвіжы
«Нам, беларусам, выключна важна ведаць і памятаць сваю гісторыю, сваю еўрапейскую гісторыю. Бо яна — неад'емная частка вялікай культурнай спадчыны Еўропы. Аднойчы, менавіта на тэрыторыі Беларусі, нашымі продкамі задаваліся музычныя трэнды эпохі барока і класіцызму. Я вельмі ганаруся сёння быць тут, слухаць, у тым ліку, беларускіх музыкаў, якія з'яўляюцца годнымі пераемнікамі слаўнай беларускай гісторыі і працягваюць уносіць істотны ўклад у развіццё еўрапейскага мастацтва. Гэта не толькі прызнанне заслуг мінулага, але і пацвярджэнне таго, што культурная сувязь Беларусі з Еўропай жывая і актуальная», — пракаментаваў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка канцэрт, прысвечаны 300-годдзю адраджэння Музычнай капэлы Радзівілаў.
16 лістапада ў Музеі ў Небаруве і Аркадыі адбыўся юбілейны канцэрт, прысвечаны 300-годдзю адраджэння Музычнай капэлы Радзівілаў у Нясвіжы. Мерапрыемства было арганізавана Мацеем і Мікалаем Радзівіламі, нашчадкамі найбольш знакамітага беларускага роду. На канцэрце прысутнічалі Павел Латушка, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары.
Адраджэнне капэлы, а таксама стварэнне мясцовага тэатра, звязаныя з дзейнасцю Міхаіла Казіміра Радзівіла «Рыбанькі» і яго жонкі Францішкі Уршулі Радзівіл. Францішка Уршуля была вядомай мецэнаткай, аматаркай музыкі і тэатра, аўтаркай шматлікіх тэатральных пастаноў.
Мэта юбілейнага канцэрта — аддаць даніну павагі мецэнатам і музыкам мінулага, а таксама нагадаць пра залаты век музыкі і тэатра, які квітнеў у XVIII стагоддзі ў Рэчы Паспалітай, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Нясвіжскі двор пры Радзівілах быў не толькі цэнтрам музычнага і тэатральнага мастацтва, але і сапраўдным сімвалам еўрапейскай інтэграцыі.
Адзначаючы гэту дату, мы падкрэсліваем і нагадваем сваім партнёрам, а перш заўсё самім сабе, што Беларусь — гэта не толькі краіна з сапраўды ўнікальнай спадчынай, але і актыўны ўдзельнік агульнаеўрапейскай культурнай прасторы. Мы павінны ганарыцца сваёй гісторыяй і сваім унёскам у еўрапейскую цывілізацыю, памятаць, што Беларусь — гэта не «клочок земли», які выпадкова нам дастаўся, а паўнапраўны чалец еўрапейскай сям'і народаў.
Праз музыку, тэатр, архітэктуру і літаратуру мы не толькі захоўваем мінулае, але і будуем культурны мост паміж пакаленнямі, народамі і эпохамі, зноў і зноў даказваючы, што Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе часткай Еўропы.