Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» dan repost
Сустрэча Паўла Латушкі і Андрэя Гнёта
«Я вельмі рады, што вы, Андрэй, нарэшце на волі і знаходзіцеся ў бяспецы. Тая жудасная сітуацыя, праз якую вам прыйшлося прайсці, скончана. Але для тысяч беларусаў гэты жах працягваецца, і мы абавязаны за іх і далей змагацца», — заявіў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у Каардынацыйнай Радзе Беларусі Павел Латушка падчас сустрэчы з беларускім актывістам, рэжысёрам, адным з заснавальнікаў і лідарам Свободнага аб’яднання спартоўцаў «SOS BY» Андрэем Гнётам.
У Берліне Павел Латушка сустрэўся з Андрэем Гнётам, які больш за год знаходзіўся пад арыштам у Сербіі пад пагрозай выдачы рэжыму Лукашэнкі па палітычна матываванай справе, і які быў эвакуіраваны ў Германію 31 кастрычніка, у тым ліку, дзякуючы працы фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. На сустрэчы таксама прысутнічала чаліня фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Юлія Гарачая і кіраўніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская, якая разам з Марыяй Колесавай-Гудзілінай працягваюць аказваць юрыдычную і адвакацкую дамамогу Андрэю.
Андрэй Гнёт яшчэ раз асабіста падзякаваў Паўлу Латушку, Юліі Гарачай, а таксама чальцам і чаліням фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» і камандзе НАУ, якія на працягу года падтрымлівалі і дапамагалі яму выйсці на свабоду.
Андрэй адзначыў важнасць стварэння працоўнай групы, якая займалася пытаннем недапушчэння яго палітычна матываванай экстрадыцыі ў Беларусь. У гэтую групу ўваходзілі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і амбасадаў Польшчы, Германіі, Харватыі, Кіпра, Даніі, Чэхіі, Бельгіі і Аўстрыі. Акрамя таго, Андрэй Гнёт адзначыў, што неацэнную ролю ў вырашэнні пытання адыгралі дзеянні, скіраваныя на лабіраванне яго вызвалення на самым высокім палітычным узроўні на сустрэчах Паўла Латушкі з еўрапейскімі палітыкамі. А таксама выказаў падзяку за тое, што першая ініцыятыва фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» у КР была менавіта ў яго падтрымку — Дэкларацыя аб недапушчальнасці экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь.
Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся далейшыя меры падтрымкі Андрэя, а таксама пытанні яго легалізацыі на тэрыторыі Еўрапейскага саюза.