Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Крывавая ноч беларускай гісторыі
Сотні згубленых твораў, ненапісаных вершаў і песень, якія сёння маглі б лічыцца народнымі; вынаходніцтваў, якія маглі б зрабіць нашае жыццё лепшым; дзясяткі загубленых лёсаў беларусай інтэлегенцыі — гонару беларускай зямлі. 87 гадоў таму — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — адбылася крывавая расправа над беларускай нацыяй. Трагічная ноч беларускай гісторыі, якая займела назву «Ноч расстраляных паэтаў». Сёння мы аддаем даніну памяці выбітным беларусам, нявінна знішчаным савецкімі ўладамі.
У Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — пры падтрымцы тэатра «Дзея Другая» і варшаўскай суполкі Таварыства беларускай мовы адбыўся вечар памяці, прысвечаны гэтай крывавай даце ў гісторыі Беларусі — масаваму расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.
Падчас імпрэзы прагучалі творы беларускага музычнага мастацтва ў выкананні кампазітара Іллі Семашкевіча. Прафесійныя акторы і грамадскія дзеячы прачыталі вершы ахвяраў палітычных рэпрэсій. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка прачытаў урывак з паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі».
І сёння ад рук злачыннага рэжыму Лукашэнкі паміраюць дзеячы культуры — дзеці беларускай зямлі. Мастакі Алесь Пушкін і Раман Бандарэнка… Актывіст Мікалай Клімовіч, які быў арыштаваны за карыкатуру на дыктатара. Крывавымі плямамі на гісторыі нашай краіны адзначае сябе злачынны рэжым Лукашэнкі.
Мінулі гады, але савецкі рэжым — ініцыятар распраў над беларускай інтэлектуальнай элітай — быў разбураны. А беларуская культура — засталася жыць.
Сёння галоўны вораг беларускай культуры — злачынны рэжым Лукашэнкі. Але і яму ніколі не ўдасца перамагчы беларускую культуру, як не атрымалася гэта зрабіць 87 гадоў таму. Беларуская культура будзе жыць. І…
Жыве Беларусь!