🖼️ У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адкрылася выстава пад назваю «Беларусьфільм пра дзяцей і для дзяцей». Выстава прымеркаваная да стогадовага юбілею Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Для дакументальнай выставы былі адабраны архіўныя дакументы, якія звязаны з «дзіцячым» беларускім кінематографам.
📌 Наведвальнікі архіва ўпершыню за многія дзесяцігоддзі змогуць убачыць дакументы мастацкіх, тэлевізійных, мульціплікацыйных фільмаў – сцэнарыі, справы фільмаў, фотаспробы, пратаколы мастацкіх саветаў і многае іншае.
🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Для дакументальнай выставы былі адабраны архіўныя дакументы, якія звязаны з «дзіцячым» беларускім кінематографам.
🎞️ Пачатковыя крокі ў галіне вытворчасці фільмаў пра дзяцей і для дзяцей айчынныя кінематаграфісты рабілі яшчэ ў 1930-х. Але папраўдзе знакавым стаў перыяд 1970-1980-х гадоў, калі выйшла нямала такіх пазнавальных, «зорных» стужак, як «Прыгоды Бураціна», «Па сакраце ўсяму свету», «Пітэр Пэн» і многія іншыя. Гэты і іншыя перыяды, якія змястоўна прадстаўлены ў фондах архіва, увасобіліся ў экспазіцыі.