Куфар старажытнасцяў


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: San’at


Музейны праект прысвечаны беларускай гісторыі і культуры. Збіраем, уратоўваем цікавосткі. Калі ў Вас ёсць рарытэты, пішыце.
Калі ёсць пытанні ды прапановы, пішыце на пошту: karaliou1982@gmail.com

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri




Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Можа будзе новая рубрыка ў нас - Разглядаючы старое фота.

Разглядаем здымак хора ў касцёле ў Свіры (Мядзельскі раён).
Фота зроблена верагодна на хорах (бачна частка аргана).

На адвароце напісана: На добрую памятку маёй 10-гадовай працы ў Свіры (1928-1938). [..Кавальчук?]. 7.8.1938 г.

Здымак з нашай калекцыі.


Вечаровая казка на добры сон.

І гэта не Барселона ці які іншы гатычны горад. Гэта Беларусь.

На здымках:
Сар'я (Верхнядзвінскі раён), Відзы (Браслаўскі раён), Ракаў,
Нача (Воранаўскі раён), Слабодка (Браслаўскі раён).

Фота Віктара Малышчыца.

Няхай будзе магчымасць цуды часцей бачыць на ўласныя вочы.


Хадзілі ламы і сланы па нашым праспекце.

Два фота прыкладна з адной кропкі.

🐘1950-я гады. Мінск. Спуск з Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы да цырка.

🚙Другое фота 2022 года.

Працэсія накіроўвалася ў цырк.


З надыходзячым 2025 годам. Няхай гэты год будзе карысны, добры і сапраўды радасны. А Вам у стужку прыгожыя фота.
На першым знакаміты цуд Беларусі - балота Ельня (фота В.Малышчыца). І абраў я гэта фота спецыяльна, хоць нават яно і не заснежанае. Бо гэтыя выспы мы з Вамі.
Побач, і дапаўняем адзін аднога.

Ну а пасля яшчэ фота:
🚎 Праспект у Мінску,
🏰 Мірскі замак;
🏠 і від на стары Менск.

Дзякуй што Вы побач.


Віншую тых, хто сёння адзначае нараджэнне Хрыста.

А нашыя продкі, калі малявалі гэты абраз больш чым 270 год таму, спецыяльна адлюстроўвалі саламяную страху ў хляве. Бо гэта нагадвала пра распаўсюджаныя пабудовы ў Беларусі. Так нараджэнне Хрыстова было бліжэй, нібы Хрыстос нарадзіўся ў нас. А яно так і павінна быць - каб Збаўца быў у кожнага з нас.

Ну і віфліемская зорка сімпатычная )))

Захоўваецца абраз у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

2k 0 15 3 119

Сёння дзень нараджэнне двух славутых паэтаў беларускай зямлі. Калі Адама Міцкевіча многія ведаюць, то Алеся Дудара яшчэ не шмат.

А Дудару сёння споўнілася акурат 120 год.
Жыццё ягонае было абарванае ў сумным 1937-м годзе. Было яму толькі 32 гады.

Вашай увазе некаторыя выявы. А напрыканцы змяшчаем праект маркі ў гонар Міцкевіча (аўтар М.Купава), які знаходзіцца ў нашым зборы.


Набыў сёння на барахолцы такі здымак з Талачына («вось дзяўчыны з Талачына»)

Здымку 84 гады, а дзяўчаты выглядаюць даволі па сучаснаму.

Ну і што там былі за прыгоды ў Талачыне (пра якія згадваецца на адвароце) сёння ўжо не даведаешся.

Адное можна сказаць. Людзі і раней былі тыя самыя, што і цяпер. Любілі свавольнічаць, весяліцца і перажываць.
Нічога ў гэтым плане не памянялася.


Сёння дзень Святога Мікалая (па юліянскім календары).
На выявах абразы святога Мікалая. Усе творы канца 19 - пач. 20 ст.

Святы Мікола - адзін з самых распаўсюджаных персанажаў сярод святых, што здаўна ўшаноўваюцца на беларускіх землях.
Ён апякун вандроўнікаў, бедных, сірот, а таксама тых, хто абылганы і знаходзіцца ў вязніцах.
А яшчэ менавіта Мікалая Цудатворца чакалі (і цяпер нярэдка чакаюць) дзеці, каб атрымаць падарункі да свята Раства Хрыстова. Бо ён ёсць прататып Санта Клаўса (у перакладзе Санта і азначае — «святы», а Клаўс — «Мікалай»).

А на апошняй выяве можна ўбачыць, што вобраз святога Мікалая быў перамаляваны. І з'явілася Трохручыца (выява Багародзіцы з трыма рукамі). Але ўважлівыя адшукаюць галаўны ўбор Мікалая, кнігу і нават ягоныя рукі.

Усе творы з нашага музейнага збору.



10 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.