Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам 18 кастрычніка 2024 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «Гальшанскія чытанні: гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны».
У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел замежныя даследчыкі з Расіі і Швецыі, вядомыя беларускія спецыялісты з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў, краязнаўцы.
Канферэнцыя з’яўляецца аўтарытэтным форумам, які дазваляе азнаёміцца з навуковымі і практычнымі дасягненнямі ў вывучэнні гісторыі, археалогіі і культурнай спадчыны Ашмяншчыны, стварае базу для папулярызацыі і практычнага выкарыстання дасягненняў гістарычнай навукі, робіць даступнымі для грамадства найноўшыя веды па гісторыі роднага краю, садзейнічае іх укараненню ў адукацыйны працэс, развіццю рэгіянальнага і міжнароднага турызму.
Чытаць праграму.