Скорая Взаимопомощь


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha


Связываем беларусов, пострадавших из-за гражданской позиции и нуждающихся в помощи, с теми, кто готов ее предложить.
Наш сайт: https://hutka.help
Связаться с нами: hi@hutka.help
Запросить помощь: https://hutka.help/help_request

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Statistika
Postlar filtri


👋 10 ліпеня праект «Хуткая Узаемадапамога» спыняе сваю працу.

Хочам падзякаваць усім, хто з лета 2020 года даказваў, што салідарнасць і ўзаемадапамога — нацыянальныя рысы беларусаў і беларусак:

🤍 Па-першае, 9400 людзям, якія наўпрост пераводзілі грошы тым, каго звольнілі, адлічылі ці пасадзілі ў турму з-за грамадзянскай пазіцыі. Вашыя настойлівасць, смеласць і дабрыня натхняюць і ўсяляюць надзею, што светлая будучыня існуе;

❤️ Па-другое, усім валанцёрам, якія верыфікавалі гісторыі, рабілі сайт, вялі сацыяльныя сеткі, а таксама здымалі відэа, арганізоўвалі афлайн-імпрэзы ды словам і справай дапамагалі пацярпелым ад рэпрэсій. Мы ганарымся, што працавалі з вамі!

🤍 Па-трэцяе, 1326 беларусам і беларускам, якія звярнуліся па дапамогу да hutka.help. Кожны з вас не проста хацеў жыць у сумленнай і справядлівай Беларусі, але і змагаўся за такую будучыню.

Разам мы зрабілі велізарную працу, але зараз час пачынаць нешта новае.

Працягвайце любіць Беларусь і дапамагаць тым, каму цяжка.

☀️ Дзякуй за вашую салідарнасць!

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


🍋 Ліманад за данат: The Last Dance

Запрашаем на АПОШНІ «Лімадан за данат» ад праекта hutka.help. Завяршаем наша 4-гадовае падарожжа прыгожа і салідарна: падтрымкай былых палітвязняў, ліманадам, дранікамі і добрай музыкай.

Прыходзьце 7 ліпеня ў варшаўскі бар Karma. Каманда hutka.help будзе наліваць асвяжальны ліманад і карміць смачнымі дранікамі за данаты. Гэта апошняя магчымасць падтрымаць беларусаў і беларусак праз hutka.help — 10 ліпеня мы спыняем працу праекта.

Каманда «Хуткай узаемадапамогі» будзе рада бачыць усіх, хто данаціў і прымаў дапамогу за апошнія чатыры гады. Чакаем усіх лепшых беларусак і беларусаў!

⏰ 7 ліпеня, 16:00 - 20:00
📍Karma, Aleja 3 Maja, 15, Warszawa

Дзякуй за салідарнасць! Працягвайце дапамагаць тым, каму цяжка 🤍❤️🤍

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🎥 Апошняе відэа «Найлепшае ў беларусах» — з ціктокерам і папулярызатарам беларускай музыкі Мікітам Бялевічам

За год мы выпусцілі 38 ролікаў, у якіх вядомыя людзі расказваюць, за што любяць беларусаў, беларусак і Беларусь.

Заканчваем цыкл ролікам з Мікітам Бялевічам і яго цытатай:
— Як дапамагаць беларусам?
— Можно падысці і абняць беларуса. Можна знайсці розныя класныя праекты і данаціць.

Да 10 ліпеня вы можаце напрамую дапамагчы лепшым беларусам праз hutka.help

❤️ Напрыклад, Арцёму Анішчуку, які адбыў два гады па палітычным абвінавачанні і мусіў выйсці на волю ў чэрвені 2022 года. Аднак супраць яго была сфабрыкаваная яшчэ адна крымінальная справа. Пасля таго, як Арцёма ўрэшце вызвалілі, яму сталі пагражаць паўторным арыштам, з-за чаго ён разам з сям'ёй пакінуў Беларусь. Падчас зняволення праз жудасныя ўмовы Арцём страціў шмат зубоў і ў цэлым падарваў здароўе.

Праект «Хуткая ўзаемадапамога» спыняе працу 10 ліпеня. Паспейце падтрымаць лепшых людзей беларускай зямлі.

Дзякуй за салідарнасць!

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


🔥 10 июля проект «Скорая взаимопомощь» полностью приостановит свою работу. Спасибо всем, кто был вместе с нами все эти 4 года. Продолжайте любить Беларусь и поддерживать тех, кому сейчас тяжело.

Делимся с вами цифрами о работе проекта. Помните, что за любой цифрой — море человеческой солидарности, доброты и готовности брать ответственность.

🤲 Поддержите лучших беларусов напрямую через сайт https://hutka.help. Ваши донаты всегда имели огромное значение, а перед закрытием проекта они значат еще больше.

С любовью,
Команда «Скорой взаимопомощи» ❤️

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


🤝 Салідарнасць на беразе Віслы: 29 чэрвеня наліваем ліманад за данат падчас Hučna Fest

Каманда hutka.help будзе наліваць асвяжальны ліманад кожнаму, хто дапаможа былым палітвязням прамым грашовым пераводам або готоўкаю. Прыходзь падтрымаць лепшых беларусаў і беларусак і добра правесці час на Hučna Fest у Варшаве.

Уваход на фэст вольны! Вас чакае вельмі крутая праграма з музыкай («Разбітае Сэрца Пацана», LEIBONIK), беларускай літаратурай (прэзентацыі, чытанні і стэнды выдавецтваў), а таксама вялікая пляцоўка з вядомымі блогерамі і актывістамі.

📅 29 чэрвеня з 13:00 да 22:00
📍Бераг Віслы каля варшаўскага Музея сучаснага мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22)

Падрабязнасці: @freebelaruscenter

Час быць гучнымі і дапамагаць тым, каму цяжка!

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
— Што скажаш тым, хто страціў надзею?
— Пашукайце! Можа, дзесьці пад канапаю ляжыць?


Беларуская спявачка Паліна Дабравольская весела і выразна адказвае на пытанні Хуткай Узаемадапамогі. Глядзіце відэа, зараджайцеся энергіяй і дапамагайце найлепшым беларусам і беларускам.

Каго падтрымаць?

❤️ Алену Каснову. Яна насіла перадачы палітвязням, размаўляла з адвакатамі, дапамагала аплачваць штрафы да лютага 2024-га. Алена разумела, што гэта небяспечна. Але таксама разумела, што нехта павінен гэта рабіць. Пасля масавых затрыманняў актывістаў напачатку гэтага года Алена была вымушаная пакінуць Беларусь разам з сям'ёю. Зараз яна пачынае жыццё нанова, і кожны данат дапаможа ёй адчуць вашую салідарнасць.

Дзякуй!

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


🌅 Мы создали Скорую Взаимопомощь летом 2020-го

Тогда в Беларуси стали тысячами увольнять людей за гражданскую активность. Затем студентов начали отчислять за участие в протестах. Позже беларусов массово отправляли в тюрьмы за комментарии, носки, подписи и что угодно. Затем началась вынужденная эмиграция активистов и честных людей. Дальше — полномасштабная война в Украине, которая заставила многих беларусов бежать во второй раз. Недавно политзаключенные стали выходить из тюрем с подорванным здоровьем и без возможности найти работу внутри страны.

Все это время мы вместе с вами собирали деньги для тех, кому тяжело. Напрямую на карты пострадавших, без комиссий, без единого случая репутационных вопросов к проекту и, каким-то чудом, без задержаний дарителей и получателей помощи.

🤍 Вместе мы помогли 1300 беларусам и беларускам. Вместе мы возмущались несправедливостью. Вместе гордились солидарностью и взаимовыручкой.

❗️❗️❗️ К сожалению, сейчас мы вынуждены поэтапно закрыть hutka.help. К 10 июля мы полностью приостановим работу проекта «Скорая взаимопомощь».

🤲 Просим вас задонатить лучшим беларусам напрямую через hutka.help, пока есть такая возможность. Сейчас на сайте размещены истории людей, срочно нуждающихся в поддержке.

Ваши донаты — лучшая благодарность для всех волонтеров, которые работали над проектом все четыре года. И просто хорошее, нужное и важное дело.

Мы благодарим каждого, кто проявлял солидарность. Вы лучшие!
Продолжайте любить Беларусь и поддерживать тех, кому тяжело.

Команда Скорой Взаимопомощи ❤️

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


30 мая мир отметил День феминизма. В современной Беларуси это очень актуальная дата, ведь беларуских женщин каждый день подвергают дискриминации. Их сажают в колонию за комментарии в соцсетях, увольняют с работы из-за гражданской позиции и грозят забрать детей.

Скорая Взаимопомощь просит вас поддержать смелых беларусок, которые пострадали за свои убеждения. Проявляйте солидарность сегодня и в любой другой день:

🤍 Елена Коснова — предпринимательница из Витебска и активистка. Она оставалась в Беларуси до февраля 2024-го и делом помогала политзаключенным: передавала передачи, общалась с адвокатами, помогала оплачивать штрафы и писала письма. Она понимала, что это опасно, но поступить по-другому не могла. После массовых задержаний в феврале этого года Елена бежала из Беларуси вместе с семьей. Сейчас ей нужна поддержка, чтобы адаптироваться и начать жизнь с чистого листа в Польше.

🤍 Мия Миткевич получила 3 года колонии за 3 «политических» сообщения во ВКонтакте. В колонии из-за постоянного давления и ужасных условий у нее начались проблемы с суставами, которые теперь требуют дорогостоящего лечения. После освобождения она покинула Беларусь. Сейчас Мия пытается открыть в Варшаве школу танцев и нуждается в поддержке.

Вы отправляете средства непосредственно на польские карты смелых беларусок. Это быстро, просто и безопасно.

Вместе мы можем изменить мир.

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


🎁 Фотасэт за данат! Разам з Іванам Смаляром разыгрываем фотасэт для ўсіх, хто салідарны. Прыгожыя здымкі для лепшых беларусаў!

Што трэба зрабіць:
🤍 Заданаціць праз hutka.help для былой палітзняволенай Міі Міткевіч;
🤍 Напісаць у каментарах да паста ў нашым інстаграме (або ў прыват) слова «салідарнасць»;
🤍 Памятаць, што любая дапамога каштоўная!

Каго падтрымліваем?
📍 Валянцін Лабачоў – былы палітвязень, які правёў 1,5 гады ў Наваполацкай калоніі за каментар. Нагодай стаў пост у Тэлеграм, дзе ён размясціў абразлівую, на думку сілавікоў, карцінку «прэзідэнту».  

У выніку Валянцін трапіў спачатку ў турму №4 у Магілёве, пасля – у калонію №1 у Наваполацку. Наваполацкая калонія сумна вядома сваёй "экалогіяй" з-за блізкасці з мясцовым НПЗ і працамі зняволеных на вугальнай вытворчасці. У калоніі Валянцін таксама пазнаёміўся з Віктарам Бабарыкам, пра што пазней расказваў журналістам.  Пасля вызвалення Валянцін не здолеў знайсці працу і быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Вы адпраўляеце сродкі непасрэдна на польскую карту Валянціна. Гэта хутка, проста і бяспечна.

Праз 7 дзён мы з дапамогаю рандамайзера абярым пераможцу, які/якая атрымае ў падарунак фотасэт.

Дзякуй за салідарнасць!

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу


26 траўня ў Беларускім Моладзевым Хабе пройдзе Дзень выбараў. Прыходзьце пабачыцца і падтрымаць беларусаў данатамі.

У гэтую нядзелю Хуткая Узаемадапамога будзе наліваць ліманад падчас выбараў у Каардынацыйную Раду. Ліманад вы атрымаеце за данат праз hutka.help на любую суму.

📆 26 траўня, 14:00 - 18:00
📍Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6A, Warszawa)

Добрая магчымасць выдатна правесці час у кампаніі аднадумцаў, пагутарыць і падтрымаць беларусаў, якім зараз цяжка.

Падрабязнасці пра імпрэзу ў Моладзевым Хабе тут.

Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу #ЛіманадЗаДанат


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🍋 Акцыя «Ліманад за данат» у бары Karma ў Варшаве! 🥤✨
Збіраем сродкі для герояў «Хуткай узаемадапамогі» і робім гэта з задавальненнем!

Дзякуй усім, хто далучыўся да нас у гэты дзень, каб падтрымаць тых, хто ў гэтым мае патрэбу. Ваша дапамога змяняе свет да лепшага. 💖

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу #ЛіманадЗаДанат


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
💬 «Найлепшае ў беларусах – гэта сумленнасць»
Рэстаратар, бармэн і папулярызатар джыну Ягор Пераход – пра свой любімы беларускі напой, бар, лепшых людзей і тое, як ім дапамагаць.

❤️ Падтрымайце былых палітвязняў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з-за пераследу, прамым пераводам на картку праз пляцоўку «Хуткая Узаемадапамога»: https://hutka.help

Заходзьце і рабіце дабро ў тры клікі!

@hutka_help
#скорая_взаимопомощь #узаемадапамога #беларус_беларусу

12 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

56

obunachilar
Kanal statistikasi