І так, віншую цябе, бо заўтра-пасьлязаўтра нарэсьце надыйшло. Сёньня пераклады МОЦНА перакладаліся, таму фантазыі на распісваньне вады для пасту няма, адразу да справы:
Новая вэрсыя перакладу San Andreas ўжо заўтра. Так, мы вырашылі, што можам паспаборнічаць з тымі хлапчукамі з Larion і зь іхнім Bill'Doors Gates (ці неяк так, не гуляў). Пераклад уключацьме ў сябе як выпраўлены Лёс-Сантас (вы пісалі пра тое, што ўсё яшчэ сустракаецца ангельскі тэкст, калі ён сустрэнецца табе й пасьля гэтай абновы, эліч павесіцца), так і цалкам перакладзеную Сельскую Мясцовасьць, дзе таксама не павінна быць ніякай ангельшчыны (ён павесіцца). Плюс, бонусам за чаканьне, некалькі місыяў туманнага горада Сан-Фіера, але там тэкст яшчэ нават не адрэгаваны, таму да яго, просьба, ня ставіцца крытычна.
І так, прадбачу пытаньні, калі ж менавіта выйдзе гэтая смаката? Адказ ёсьць — а 18-ай гадзіне па дзіўнаму гораду Менску. Але рыхтавацца пачнем ужо а 16-ай. Таму чакаем ад вас стараннага чаканьня.