🎩 Старшыня Гродзенскага аблвыканкама, адзіны рэгіянальны кіраўнік у Беларусі, які ў 1996 годзе публічна выступіў супраць аўтарытарнага перавароту Лукашэнкі
🏯 2 студзеня 1950 года ў вёсцы Тумашы, (сёння Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці), нарадзіўся беларускі палітычны дзеяч, якога з павагай узгадваюць гродзенцы, Сямён Домаш.
🌳 Сваю працоўную дзейнасць пачаў механікам Астравецкай аўтабазы №4. У 1970-х гадах працаваў галоўным інжынерам і дырэктарам аўтабазы, а пазней узначаліў аўтакамбінат №1 у Гродне. У 1980-х займаў пасады ў КПБ і кіраваў прамыслова-транспартным аддзелам Гродзенскага гаркама.
🦌 У 1987 годзе стаў старшынём выканкама і гарадскога Савета дэпутатаў Ліды, а ў 1990 годзе — Гродна. З 1993 па 1996 год узначальваў Гродзенскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў.
💼 Як дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў, быў членам Прэзідыума і займаўся пытаннямі дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання. Выступаў за пашырэнне паўнамоцтваў рэгіёнаў, падтрымку мясцовых органаў улады і развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
🇧🇾 Далучыўся да дэпутатаў Вярхоўнага Савета, што падпісалі заяву аб імпічменце, і працягваў актыўна падтрымліваць дэмакратычныя сілы. Быў адным з першых, хто падпісаў Хартыю’97. Узначальваў Кардынацыйны камітэт «Гродзенская Ініцыятыва» і ўдзельнічаў у стварэнні кааліцыі «Рэгіянальная Беларусь».
🗳 У 2001 годзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, але зняў сваю кандыдатуру на карысць адзінага кандыдата ад апазіцыі, Уладзіміра Ганчарыка.
🛠 Пасля завяршэння палітычнай кар’еры кіраваў гродзенскімі прадпрыемствамі. Займаў пасаду кіраўніка «Гродзенскага вытворчага гарбарнага аб’яднання» і працаваў на заводзе ABC.
🕯Памёр 9 лютага 2019 года ў Гродне і быў пахаваны на ганаровай частцы гродзенскіх могілак Сакрэт.