![](https://static38.tgcnt.ru/posts/_0/29/296d6e8c63737d47974541e6454d35ba.jpg)
🌱 24 лістапада 1857 года ў маёнтку Яцвеск (сёння частка вёскі Шніпкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) нарадзіўся нарадаволец, польскі сацыяліст і інжынер-тэхнолаг, які прайшоў праз высылку ў Сібір, Вацлаў Яцэк Ласкоўскі
Быў сынам Ігната Ласкоўскага і Вольгі Багушэвіч. Бацька ўдзельнічаў у паўстанні 1863-64 гг., за што быў сасланы ў Сібір і вымушаны прадаць маёнтак Яцвеск.
Вацлаў ж вучыўся ў Гродзенскай гімназіі і Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. У 1880 годзе далучыўся да Камуны польскіх сацыялістаў, дзе быў скарбнікам і ўдзельнічаў у падпольнай дзейнасці: перапісваў пракламацыі, распаўсюджваў нелегальныя выданні, дапамагаў у стварэнні друкарні.
Пад уплывам Ігната Грынявіцкага, з якім пазнаёміўся падчас вучобы, пачаў супрацоўнічаць з «Народнай воляй». Забяспечваў кватэру для захоўвання падробленых дакументаў і арганізаваў друкарню для народнікаў. У 1881 годзе быў арыштаваны і асуджаны на пяць гадоў ссылкі ў Сібір.
У ссылцы зарабляў шаўцоўствам і бухгалтэрыяй. Пазней працаваў на прадпрыемствах Альфонса Козелла-Паклеўскага, кіраваў вінакурным заводам у Шадрынску. Удзельнічаў у золаташукальнай дзейнасці, з 1899 года валодаў шахтай на Паўднёвым Урале. Быў арганізатарам гурткоў дапамогі для польскіх палітвязняў у Расійскай імперыі.
У 1911 годзе вярнуўся ў Беларусь, жыў у Полацку, Віцебску і Кобрынскім павеце. У часе міжваеннй Польшчы пасяліўся ў Варшаве, дзе працаваў у Міністэрстве пошты, стварыў паштова-тэлеграфны музей, быў актывістам Таварыства былых палітвязняў. Да канца жыцця заставаўся сацыялістам.
Памёр у Варшаве ў 1932 годзе, пахаваны на Бродненскіх могілках.