⛪️ У Гродне адбыўся канцэрт у гонар св. Цэцыліі — апякункі касцёльнай музыкі
У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны ўспаміну св. Цэцыліі — панны і мучаніцы, якая з’яўляецца апякункай касцёльнай музыкі.
Музычную праграму прадставіў дыяцэзіяльны хор «Cantate Domino». У выкананні хору прагучалі традыцыйныя рэлігійныя творы, якія падкрэслілі важнасць і прыгажосць касцёльнай музыкі. Канцэрт сабраў шмат вернікаў і аматараў духоўнай культуры, якія ўшанавалі памяць святой праз музыку і малітву.
Відэа: grodnensis.by у TikTok