Галасы з-за вярбы


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: San’at


Аматарскія пераклады вершыкаў, пра якія звычайна не пачуць, калі ня ведаць, дзе шукаць.
Аўтар – @feherfuz

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Гюнтар Айхь

Весткі дажджу

Botschaften des Regens

Паведамленні, прызначаныя мне,
перададзеныя барабанамі ад дажджа дажджу,
ад шыферных чарапічным дахам,
занесеныя, нібы хвароба,
кантрабанда, перададзеная таму,
хто яе не хоча —

Па той бок сцяны чуваць аконную панэль,
трэскат літар, якія злучаюцца ў адно,
і дождж гаворыць
на мове, якой, мне падавалася,
ніхто не валодае, апроч мяне —

Прысаромлены я слухаю
весткі адчаю,
весткі галечы
і весткі папроку.
Мяне крыўдзіць, што яны накіраваныя мне,
бо я не адчуваю сябе вінаватым.

Я ціха шапчу,
што не баюся ні дажджу, ні яго внавачванні,
ні тых, каго ён падсылае,
што я, калі прыйдзе час,
збіраюся выйсці да яго і адказаць.

#нямецкая


Новы свет 🌞 dan repost
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Мае крыжы»

*
Вакол крыжы, мае крыжы,
Куды ні валакуся я.
Няма ні ночы тут, ні дня.
Вакол крыжы, мае крыжы.
Што я ад іх бягу – хлусьня,
Бо чую крокі ў цішы.
Вакол крыжы, мае крыжы,
Куды ні валакуся я.

* 🌫️🪦

Творчы канал аўтаркі




Zhubleny Lichtaryk dan repost
Ноч лістапада сыпле на землю зорамі,
Быццам бы мала таго, што ўсе дрэвы голыя.
Хутка апошняя скоціцца белай зданьню.
Я... я так і ня змог загадаць жаданьне.

Неба чарнее, надвор'е трымціць пустэчаю.
Высахлы ліст апускаецца мне на плечы.
Мякка кране - адчуваю, што ў гэтым дотыку
Болей пяшчоты за ўсё чалавецтва ўвогуле.

Вецер заціх, бо працягваць ужо ня ў стане.
Я супыніўся насупраць наканаваньня.
Мёртвае лісьце глядзіць на мяне з дакорам:
Зоры упалі, ці ты не хацеў да зораў?


Да К.

Мілы сябар, як ты там, жывеш?
А мы ўсё цябе чакаем.
Сваім зіркам праймаем памежжа
Браты-сёстры зламанага раю.

Мы жывём, пабрацімы нядолі,
Не згубіўшы апошняй надзеі.
Вартаўнічыя роднае хвоі,
Што схаваліся пад яе цені.

Як ты вернешся, зноў залунае
У небе слаўная песня вясны.
І не будзе ні слёзаў, ні гора,
Ні злобы, ні смутку-журбы.

#уласньı


чорноклен dan repost
ДЖОН БЕРҐЕР

Сторінки

переклад з англійської

Слово за словом, я описую
ти приймаєш кожен
факт та питаєш себе:
що він насправді мав на увазі?

Кварта за квартою неба
солоного неба
Неба безжурної сльози
одпечатаної з другого неба
пробитої зірками.
Сторінки сушаться, так треба.

Птахи, як літери, летять звідсіля
О, дайте нам полетіть отсюди
Кружляти й оселиться на воді
Обок бастіону непевности.

1972 ● #строфи #тлумачення


паўночны выраканец dan repost
#верш

Новы свет

Мой шлях спыніўся тут на час, а, можа, назаўжды.
Што будзе заўтра, не скажу ні я, ні ён, ні ты,
Адно, што застаецца мне — трываць і зіхацець,
Пакуль мяне з маім пяром не разлучыла смерць.

Пісаць пра думкі зыбкія, пра родны край спяваць,
Штокрок, штодзень, штогод усё хлусіць, усё ілгаць.
Ніхто не ведаў мой сакрэт, не адчуваў мой боль.
Маю віну, мой крыж, мой цень — усё нясу з сабой.

Даруй, мой белы, чысты свет. Бо мне было лягчэй.
Даруй, мой крохкі, тонкі свет. Не падымаў вачэй.
Хоць будзе цяжка, о мой свет, цяпер не саступлю.
Я захаваю песню сэрца ціхую сваю.

І што б не адбылося, свет, я буду зіхацець.
Не як агмень — запалкай хоць. Патрошачку. Ледзь-ледзь.
А час міне — сыдзе туга і цяжар доўгіх лет.
І я цябе пабачу потым, новы, лепшы свет.

• • •


Па пакрытаю лісцем дарозе
Дзіцёнак уткнуўся вачыма
Долу
І ідзе са школы
Дадому

#уласньı


Глядзелкі

Нерухомы танец вачыма ў небе.
Як ты збег са студні, лісточак зжаўцелы?
Усё таўчэшся ўверсе, поруч лётаюць зоркі,
Сам зіхціш–міргаеш, светлячок няёмкі.
Глядзімся з табою, кропка ў кропку,
Першы згасне — і раптам — гульня ўсё,

#уласньı


Петэр Зілагы

памерці ў шкарпэтках

zokniban halni meg

памерці ў шкарпэтках
бо падлога халодная
схавацца ў цеплаватыя
кароткія шкарпэткі
скончыцца там
такую мэту можна
набожна жадаць
бо абутак гэта вязніца
і пераабувацца ў пантофлі
няма часу
але ж памерці ў шкарпэтках
гэта так па-хатняму
прачнуцца зранку
і нацягваць іх
памерці падчас
звыклага руху
сказаць — глянь, паміраю
у шкарпэтках
і пайсці
нібы па ваду
адсюль ужо смерць
і не плакаць

#вугорская


***

Зыходзяць промні святла
Над палацам лунае сцяг
Над крамай лунае сцяг
Над жылым будынкам таксама той жа сцяг, над гатэлем, над плошчаю, нат офісы і банкі ўкаранаваныя ім
Паўсюль гэны
сцяг
       сцяг
              сцяг
І людзі, пэўна што толькі заможныя, у ладных гарнітурах, наляпілі яго сабе на грудзі замест сумлення
Зыходзяць апошнія промні, пажоўклыя ўвечары, бы лісце
Але не на сцягі
Тыя ўжо ў цемры, памерлыя

#уласньı


***

Не хачу больш марыць пра адлігу,
Калі хлусню ўвесь час крычаць услых,
І ў чужых краях свае буслы,
Не хачу больш марыць пра адлігу.
Гэтаксама і жабрак завыў,
Поўнымі грудзьмі, згубіўшы сліну:
Не хачу больш марыць пра адлігу,
Калі хлусню ўвесь час крычаць услых.

#уласньı


Х'юз Лэнгстан

Чырвоныя ружы

Red roses

Я проста чакаю вясну,
Калі расце цюльпан.
Любую, мілую вясну,
Калі расце цюльпан;
Бо калі я ўзімку памру,
Мяне пахаваюць пад снегам там.

Пад снегам тым, дружа,
Ох, што ж я зраблю?
Пад снегам тым,
Кажу ж, што я зраблю?
Памерці і так ужо дрэнна,
Шчэ й мерзнуць я не хачу.

Я проста чакаю вясну
І чырвоныя ружы,
Проста чакаю вясну,
І чырвоныя ружы
Покрывам добранькім будуць,
Памерлага ўратуюць ад сцюжы.

#ангельская




Галіна Пасьвятоўска

Вечны фінал

Wieczny finał

я абяцала неба
але гэта няпраўда
бо я павяду цябе ў пекла
у чырвань — у боль

мы не будзем абыходзіць райскія сады
ані зазіраць праз шчыліны
як квітнее вяргіня і гіяцынт
мы — пакладземся на зямлю
перад брамай чартоўскага палацу

зашалясцім па-анёльску
крыламі з пацямнелых гукаў
заспяваем песенькі
пра простае людское каханне

у прамені ліхтара
які свеціць адтуль
пацалуемся ў вусны
шапнём сабе — дабранач
заснём

раніцай — нас прагоніць вартаўнік
з абадранай паркавай лаўкі
і жахліва смеючыся
пакажа на — абгрызак яблыка
які ляжыць пад пнём яблыні

#польская




Хрысціна Алчэўская

Мелодыя

Мелодія

...Вось ветрычак
Цалуе мілую мімозу,
Навокал лета, і трымціць, і ўецца
А мора грае, у барвах ззяе, льецца,
І нешта ціха кажа сэрцу.
...Люблю цябе
Я, нібы вецер-падарожнік,
Па вуснах я хачу лятаць;
Ты – кіпарыс, а я лёгкі дрыжнік,
Што летам усё не стоміцца ўздыхаць.

#украінская


[nemoderný chalan] dan repost
БЛЕКАУТ #00037
підзаголовок: агульная млявасць і абыякавасць да сонца

оригінал: вірш Павла Тичини "Казала травка..."

#nemodernychalan_кавалкидуші





20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

177

obunachilar
Kanal statistikasi