✨ Як мы выбіраем мульты на агучку?
📌 Выбар мульта — асобная карпатлівая праца, якая звычайна застаецца за кадрам.
Мы рэдка звяртаем увагу на звышпапулярныя мультфільмы. Не таму, што не шануем жаданні маленькіх гледачоў. А таму, што наш 8-гадовы досвед паказаў: такія мультфільмы ў 95% выпадкаў забароненыя праваўладальнікам для агучвання.
У нас няма магчымасці афіцыйна купіць правы на лічбавую анлайн-публікацыю, бо гэта ў разы перавышае наш бюджэт на пераклад і агучванне. Таму на ютубе мы публікуем толькі тыя матэрыялы, якія дазваляе праваўладальнік. Але і такі дазвол могуць змяніць ў любы момант. Як адбылося з заблакаваным «Мікі Маўсам».
Таму, часцей за ўсё, мы працуем з менш папулярнымі мультсерыяламі. Але, як бы дзіўна гэта ні гучала, яны раскрываюцца і аказваюцца вельмі крутымі. Нават круцейшымі за сіні трактар, прыкіньце?!
Некаторыя выбраныя мультфільмы гадамі чакаюць, калі з'явіцца магчымасць над імі папрацаваць. Свежы прыклад — «Эрнэст і Селестына». Мы 3 гады адсочвалі, калі на ютубе з'явіўся дазвол на яго публікацыю.
Нашы крокі па выбары мультфільма:
1️⃣ Тыдні і тыдні Адам Трыпутнік праводзіць за пошукам матэрыялу, правяраючы процьму розных мультсерыялаў і поўнаметражак! Ён пералапаціў сотню ютуб-каналаў з розных краін і на розных мовах. І менавіта так мы знайшлі «Клыпу», «Узгорак», «Хамфа» і дзясяткі мультоў, якія цяпер у тэчцы «Мульты ў працу».
2️⃣ Асобная гісторыя — знайсці відэа і аўдыя ў максімальнай якасці. Часам даводзіцца падключаць іншых людзей з розных краін.
3️⃣ Усе мульты мы абавязкова правяраем на рэйтынг, сюжэт, ідэю. Глядзім, што яны нясуць і чаму вучаць маленькіх гледачоў.
👌🏻У канцы такога фільтра і аказваецца выбраны мультфільм :)
Сітуацыя на сёння: гледачоў трэба зацікавіць папулярным і якасным матэрыялам (а большасць з такіх заблакаваны ў ютубе) і адначасова выбраць перліну сярод даступнага, бо рэсурсаў хапае агучыць 1 з 10.
⛔️ Карацей, выбар мульта для агучвання — гэта складаная праца, сябры!
А каб глядзець заблакаваныя мульты — афармляйце падпіску на нашым сайце і далучайцеся да закрытага ТГ-канала “Гаварун Прэміум”.