❗️Былога „каліноўца“ затрымалі ва В’етнаме і выдалі ў Беларусь. Раней Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы.
Па інфармацыі „Нашай Нівы“, Васіля Верамейчыка затрымалі 13 лістапада. Ужо 14-га былога добраахвотніка выдалі беларускаму рэжыму.
Вядома, што ён скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі і служыў у Печах. Са службы звольніўся ў 2016 годзе, пасля чаго працаваў у ІТ.
У 2020 годзе Верамейчык удзельнічаў у пратэстах у Беларусі. Быў затрыманы па падазрэнні ў падпалах аўтамабіляў супрацоўнікаў пракуратуры, але пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю.
Напачатку 2021 года праз пагрозу паўторнага арышту эміграваў ва Украіну, разам з сям’ёй жыў у Львове.
У лютым 2022-га Васіль далучыўся да палка Каліноўскага (тады батальёна). Быў намеснікам Івана „Брэста“ Марчука ў батальёне „Волат“. Удзельнічаў у баях у Херсонскай, Мікалаеўскай і Луганскай абласцях. У красавіку 2022 года быў паранены ў баю.
Васіль разам з іншымі былымі ваярамі заснаваў Асацыяцыю беларускіх добраахвотнікаў, а таксам увайшоў у Каардынацыйную раду 3 склікання ад блока Пракоп’ева-Ягорава.
Вядома, што Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Гэту акалічнасць журналістам пракаментаваў Андрэй Стрыжак.
У Беларусі Верамейчыку пагражае больш за 20 гадоў турмы ці нават смяротнае пакаранне. Прапагандысты ўжо паспелі выкласці відэа з затрыманым беларусам.