❗️Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2024 адбудзецца ў Кіеве 16-17 лістапада
Ва ўмовах сур'ёзнага пагаршэння беларуска-ўкраінскіх адносінаў, выкліканага саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў поўнамаштабным уварванні Расіі ва Украіну, гэты Форум закліканы спрыяць наладжванню дыялогу паміж Украінай і беларускай дэмакратычнай супольнасцю як на палітычным, так і на экспертным узроўнях.
Падчас бадай самай вялікай беларуска-ўкраінскай канферэнцыі, арганізаванай Free Belarus Center, Цэнтрам “Еўрапейські дыялог”, Інстытутам “Палітычная сфера” і Радай знешняй палітыкі “Українська призма” пры падтрымцы Прадстаўніцтва Фонду Фрыдрыха Наўмана за свабоду ва Украіне і Прадстаўніцтва Фонду ім. Фрыдрыха Эберта ва Украіне, цягам двух дзён адбудзецца восем панэльных дыскусій з удзелам палітыкаў і палітыкес, дыпламатаў і дыпламатак, а таксама экспертаў і экспертак міжнароднага ўзроўню з абодвух бакоў. На форуме будуць абмеркаваныя тэмы стратэгіі Украіны адносна Беларусі, умацавання рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, барацьбе з прапагандай, беларуска-украінскага супрацоўніцтва і салідарнасці ды іншае.
Асобны блок будзе прысвечаны прэзентацыі вынікаў даследавання “Індэкс беларуска-ўкраінскіх стасункаў”, якое было праведзена сумесна групай беларускіх і ўкраінскіх экспертаў і экспертак пры падтрымцы Free Belarus Center і Фонду Фрыдрыха Наўмана. Гэта першая сістэмная спроба даць комплексную ацэнку сучаснага стану двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Украінай, а ў далейшым сачыць за дынамікай гэтых стасункаў.
📍 Дзе: Кіеў, Украіна (дакладнае месца правядзення і поўную праграму мерапрыемства мы паведамім зарэгістраваным і верыфікаваным удзельнікам і ўдзельніцам)
📅 Калі: 16-17 лістапада
Мы прапануем актывістам і актывісткам, прадстаўнікам і прадстаўніцам некамерцыйных арганізацыяў, праваабаронцам з Беларусі і Украіны ўзяць ўдзел у канферэнцыі.
Таксама мы запрашаем журналістаў і журналістак, блогераў і блогерак, і іншых прадстаўнікоў медыя.
Арганізатары забяспечваюць цэнтралізаваны трансфер для тых, хто пройдзе рэгістрацыю і верыфікацыю.
• Форма рэгістрацыі для гасцей
• Форма рэгістрацыі для медыя
Падрабязнасці на нашым сайце. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па адрасе freebelaruscenter@gmail.com (тэма ліста: Форум Астрожскіх 2024)