Сёння ў праваслаўных вернікаў вечар, напярэдадні Раства. Куцця. З надыходзячым Святам.
Міру нам у сэрцах і на Зямлі.
Нашы продкі чакалі цемры і займалі месцы за сталом пасля ўрачыстай малітвы. Стол па традыцыі накрывалі белым абрусам і выстаўлялі 12 посных страў. Самай галоўнай традыцыйнай стравай на калядным стале лічыцца куцця. Куццю рыхтавалі напярэдадні Калядаў і падавалі «да першай зоркі». 6 студзеня напярэдадні Раства вернікі да вечара не елі нічога, акрамя куцці.
Гэтую традыцыйную рытуальную страву гатуюць з пшаніцы, аўса ці ячменю. Спачатку крупы неабходна папярэдне замачыць у вадзе, а потым зварыць з даданнем мёда. Абагачаюць кашу макам, арэхамі, кавалачкамі сухафруктаў. Таму і існуе назва «багатая куцця» Збожжа сімвалізуе вечнае жыццё і дастатак. А дабаўкі — салодкае жыццё і райскае шчасце пасля смерці. Мак з’яўляецца сімвалам урадлівасці і багацця.
#ДоўскаяСШ
#Мая_Беларусь