Верашчака dan repost
#ДумкіЎслых
Некаму можа мае словы пададуцца занадта пафаснымі, але гэта праўда мае рэальныя думкі
Назіраю я, як нейкія палітычныя дзеячы і проста самапрызначаныя актывісты ўсім статкам кідаюцца на тых, хто стаіць на абароне нашых нацыянальных інтарэсаў і думаю, што гэты ўвесь антыбеларускі смурод як прышчэпка нам і як сігнал, што нельга расслабляцца.
Ну ніколі беларусам не давалі жыць спакойна, ні з захаду, ні з усходу. Уся наша гісторыя - гэта гісторыя выжывання і самазахавання.
Дык з чаго нам спадзявацца на нейкую ціш і супакой цяпер ці ў будучым? Як дзялілі нас, так і будуць спрабаваць дзяліць, як згіналі, так і будуць гнуць.
І наша існаванне - гэта толькі наш клопат і наша адказнасць.
Вось часта цяпер чую пытанне: "А навошта мне тая беларуская мова, якая практычная карысць мне ад яе?"
Адказ просты. Беларуская мова - гэта наш маркер, наш брэнд, гарант прызнання нашага існавання, як нацыі, як народа.
Не верыце? А тады адкажыце, навошта было палякам нас апалячваць, а рускім праводзіць русіфікацыю?
Адказ просты. Каб мы сталі або палякамі, або рускімі. То бок, каб перасталі быць сабой, каб не блыталіся ў іх пад нагамі!
Наша мова - адзінае, што робіць нас беларусамі! Не хочаш размаўляць на ёй - ну ніхто ж не прымусіць, сілы такой ні ў кога няма!
Але хаця б не крыўдзі тых, хто размаўляе! Падтрымай іх усмешкай ці падабайкай у сацыяльных сетках. Яны - гарант захавання нашай самасці, нашай свядомасці і нашай адметнасці.
Няма ад яе практычнай карысці? Дык жа не хлебам адзіным жыве чалавек! А калі ты свае патрэбы задавальняеш толькі мяккай канапай ды сытным абедам, то тады і з цябе карысці як кот наплакаў!
✅ Вы можаце згаджацца або не, але для мяне адносіны чалавека да беларускай мовы - паказчык яго патрыятызму. Бо той, хто перажывае за лёс Беларусі, той будзе перажываць і за лёс нашай мовы, як адзінай нашай адметнасці!
Зоя С.