dissidentby


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️
Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot
По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@X_vegan_justice_X
🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


#dissidentby

Па гарачых слядах паведамляем:

1️⃣❗️ Не глядзіце прапаганду і крытычна стаўцеся до кожнага слова ў ёй. Таксама гэта датычыцца і медыя - калі ласка, нагадвайце пра гэта сваім чытачам і выкарыстоўвайце механізмы супрацьстаяння прапагандзе (не перадрукоўвайце інфармацыю, не рабіць селебрыці з прапагандыстаў, а пішыце сваё).

2️⃣ Няма інфармацыі пра вызваленне людзей, узгаданых у сюжэце. Мы не ведаем, ці выйшлі гэтыя людзі на волю, або іх прымусілі толькі зняцца ў відэа. Але дакладна стала вядома, што Сяргей Чэкель, Аляксандр Лагута, Уладзімір Апановіч і Арцём Пуцэніч адбываюць пакаранне ў ПУАТ-36, якая знаходзіцца ў Менску. Сюжэт быў зняты каля ўстановы. Дзе адбывае пакаранне Ўладзімір Балценкоў пакуль незразумела.

3️⃣ Dissidentby не мае кур'ераў у Беларусі, а таксама не аплочвае адвакатаў і штрафы. Узгаданая жанчына Алена Піскур не мае дачынення да нашай ініцыятывы і па пацверджанай інфармацыі знаходзіцца ў бяспецы.

4️⃣ Не глядзіце прапаганду і крытычна стаўцеся до кожнага слова ў ёй. Людзі, якіх выкарыстоўваюць, з'яўляюцца закладнікамі і вымушаны казаць і рабіць тое, што ім скажуць.

❗️ Калі ласка, звяртайцеся па дапамогу ў ініцыятывы, якім вы давяраеце або праз людзей, якім вы давяраеце. Таксама спрабуйце паведаміць любым спосабам пра ціск (калі ён ёсць) на вас і вашу сям'ю пры звароце да праваабаронцаў.


Народныя амбасады Беларусі dan repost
❤️‍🔥 ВЯЛІКАЙ ПАДЗЯКІ ПОСТ

Эстафета салідарнасці «Галасы праз межы» завяршылася і мы хочам сказаць словы падзякі ўсім-усім, хто меў дачыненне да гэтага праекта.

Такія ініцыятывы паказваюць, як у вялікай справе важны асобны чалавек. Вера, жаданне, энергія кожнага ўдзельніка і кожнай удзельніцы дапамаглі эстафеце адбыцца.
Вы ўсе – наша натхненне!

Вялікая падзяка дыяспарам і проста неабыякавым беларусам і беларускам па ўсім свеце, якія далучыліся да эстафеты. Вельмі хочацца назваць усіх пайменна, але гэта немагчыма, бо ў эстафеце прынялі ўдзел больш за 500 чалавек!

Дзякуючы вам падчас эстафеты адбылося больш за 20 мерапрыемстваў:
🇩🇰 лекцыя «Выходзячы з ценю Пуціна» у Даніі;
🇸🇮 «Camino for Belarus» — 315 кіламетраў пешам у падтрымку беларускіх палітзняволеных;
🇮🇹 выстава «Мартыралог Беларусі» у Італіі;
🇱🇹 спектакль «Мая мама ў турме» у Вільні;
🇵🇱 беларуская ежа праз межы: наліснікі ці дранікі?
🇺🇸 дабрачынны канцэрт Юрыя Стыльскага ў Філадэльфіі;
🇵🇱 «Беларускі бранч» ад кулінарнай блогеркі і шэф-кухаркі Алесі Княжэвіч;
🇦🇹 монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection» у Вене;
🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» у Лондане;
🇱🇹 Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў;
🇪🇪 выстава «BELARUS=EUROPE» у Таліне;
🇱🇹 вечарына Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у Вільні;
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 беларускі вечар «Get to know Belarus» у Эдынбургу;
🇸🇮 кінапрагляд фільма «7 сімптомаў беларускасці» у Славеніі;
🇸🇪 вечар «Беларусь – краіна святла» у Стакгольме;
🇱🇻 аўкцыён карціны мастачкі Вольгі Якубоўскай;
🇮🇹 выстава «Мастацтва ў выгнанні» у Італіі;
🇱🇹 экскурсія па Коўна;
🇵🇱 дабрачынны анлайн аўкцыён ад суполкі беларусаў Уроцлава;
🇺🇸 марафон ў Сакрамэнта;
🇧🇪 выстава «Галасы з турмы» падчас Дзён Беларусі ў Бруселі.

Вялікая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у запісе кранальнага роліка «Get to know Belarus».

Вялікая падзяка Беларускаму Моладзеваму Хабу за гасціннасць, ўтульнасць, дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства!

Вялікая падзяка ўсім, хто зрабіў нашу фінальную імпрэзу такой атмасфернай і дамовай: неверагодная вядучая Вольга, хор вольных беларусаў «Гук цішы», рамеснік, Сяргей Далівеля (Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі), Чын-чын-чыноўнікі і Алена ЖалудOk.

Вялікая падзяка інфармацыйнаму партнёру «Еўрарадыё» за падтрымку і стрым, і асабіста Зміцеру Лукашуку і Паўлу Свярдлову.

Вялікая падзяка каардынатарам праекта: Ірыне Маклейн, Вользе Зазулінскай, Марыне Касінеравай, Андрэю Стрыжаку і інш.

Вялікая падзяка нашай PR-мэнэджарке, дызайнерам і ўсім тым, хто заставаўся за кадрам.

Вялікая падзяка ўсёй выдатнай камандзе: Народныя амбасады Беларусі, «Краіна для жыцця», Dissidentby, BYSOL, BY_Help.

Усё атрымалася дзякуючы ўсім вам!

Напрыканцы галоўная вялікая падзяка – краіне, якая натхняе і яднае ўсіх нас – роднай Беларусі! Любоў да яе – галоўны рухавік гэтага праекта.

Дзякуй і да сустрэчы ў наступным годзе!
🤍❤️🤍

#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас


#dissidentby

✔️ Даведнік па працаўладкаванні для былых палітзняволеных, якія былі вымушаны пакінуць краіну

Мы разумем, як шмат складанасцей узнікае, калі вы вымушаны з'язджаць у іншыя краіны і наноў пачынаць свой шлях у працы і новым асяроддзі. Для гэтага мы падтрыхтавалі інфармацыю па трох краінах, куды часцей за ўсё едуць беларус_кі: Літва, Польшча і Грузія. У даведніку вы можаце знайсці карысную інфармацыю для сваіх першых крокаў.

Матэрыял даступны на двух мовах:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт

Для каго падыходзіць?
- для былых палітвязн_іц і іх сямей у вымушанай эміграцыі
- для рэпрэсаваных у эміграцыі

🖥 Калі вы адбывалі пакаранне па палітычнай справе і вам патрэбна дапамога ў працаўладкаванні, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.


#dissidentby
❗️❗️❗️ Чарговы рэйд па сем'ям палітвязняў і былых палітвязнях у Беларусі.

Вядома, што ўжо некалькі дзён ідуць затрыманні і вобшукі праз супрацоўнікаў КДБ, людзям пагражаюць крымінальнымі справамі, забіраюць тэхніку.

Апошні рэйд адбыўся месяц таму, падчас якога ў СІЗА было змешчана шмат людзей па артыкулах за "Здраду дзяржаве" і "Сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

🔴 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх і знаёмых. Вы можаце гэта зрабіць ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.
⚡ Чысціце ўсю сваю тэхніку, карыстайцеся інструкцыямі па бяспецы.


#dissidentby
✨Эстафета «Галасы праз межы» рухаецца да свайго завяршэння.

1️⃣8️⃣ снежня, ў Варшаве пройдзе фінальная імпрэза, якая стане кульмінацыяй нашага вялікага падарожжа салідарнасці і падтрымкі, якое аб’яднала беларусаў і беларусак па ўсім свеце.

У праграме: падвядзенне вынікаў эстафеты, магчымасць падпісаць паштоўкі для палітвязняў, выступ хора вольных беларусаў «Гух цішы» і самых народных Чын-чын-чыноўнікаў, а таксама многае іншае.

💜 Будзьце з намі ў гэты важны дзень!

▪️Дата і час: 18 снежня 2024 года, 18:00
▪️Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a, Варшава


Фонд «Краіна для Жыцця» dan repost
Каляды — час цудаў для ўсіх

Амаль тры гады ва Украіне ідзе вайна. Яна працягвае забіраць жыцці людзей. Сярод іх — беларускія добраахвотнікі, якія змагаюцца за вольную Украіну і Беларусь.

Зімовыя святы — чароўны час падарункаў і цудаў. Калі ласка, падтрымайце дзяцей, чые бацькі загінулі на вайне. Ваша ўвага і любоў не вернуць ім роднага чалавека, але падораць веру ў салідарнасць беларусаў і надзею на лепшае.

Сума каляднага збору — 7000 еўра. Выплаты на падарунак кожнаму дзіцяці загінулага ваяра-добраахвотніка складуць 100 еўра.

Кожны тыдзень мы будзем інфармаваць вас пра тое, як праходзіць збор сродкаў на гэтую калядную акцыю. А па яе сканчэнні апублікуем водгукі дзяцей.

ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
👉(PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
👉(USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
👉(EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK

📝НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE


#dissidentby

Стала вядома, што ўчора скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчына пражывала ў пінскім раёне і некалькі разоў была асуджана па "экстрэмісцкіх" артыкулах да арышту. Так, апошні суд адбыўся 6 лістапада ў Пінску за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Па меркаванні знаёмых жанчыны, яна не вытрымала вобшукаў, пазбаўлення волі, праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыі. 10 снежня Святлана кінулася пад цягнік. Людзі кажуць, што іншых абставін для такога ўчынку ў жанчыны быць не магло - яна была вельмі актыўнай і жыццярадаснай.


#dissidentby

Сёння, 1⃣0⃣ снежня, у Дзень правоў чалавека, мы не можам маўчаць пра тое, што ў Беларусі 1407 чалавек {як мінімум} несправядліва пазбаўлены свабоды за свае перакананні.

Правы чалавека — гэта не абстракцыя, а жыццёвая неабходнасць для кожнага і кожнай. Мы заклікаем памятаць пра палітвязняў і іх сем'і, падтрымліваць адзін аднаго і дзейнічаць, каб справядлівасць і свабода ў рэшце рэшт перамаглі.


#dissidentby

🔴На праўладных каналах з'явілася інфармацыя, што падпісаны ўказ на памілаванне 29 чалавек. Сярод іх 11 жанчын і 18 мужчын — 15 чалавек маюць хранічныя захворванні, 6 чалавек маладзейшыя за 25 гадоў, 3 пенсіянеры, 2 чалавекі маюць інваліднасць.

Нагадаем, што апошні раз такое паведамленне было 20 лістапада і згодна з ім на волю мусілі выйсці 32 чалавекі. Нам вядома, што людзі выходзілі не дзень у дзень, а цягам тыдня.

7 лістапада было падпісана памілаванне на 31 чалавека (2 жанчыны і 29 мужчын), 16 верасня на волю выйшлі 37 чалавек, 4 верасня - 30 чалавек, 20 жніўня - 30 чалавек, 3 ліпеня - 18 чалавек, 20 чэрвеня Украіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек, сярод іх было 5 грамадзян Украіны, затрыманых у Беларусі.

Калі ласка, паведамляйце нам пра вызваленні праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).


#dissidentby
🔗 1500 дзён у зняволенні знаходзяцца анарха-партызаны.

У ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года маладзёны былі затрыманы на мяжы Беларусі і Ўкраіны. Яны падвергліся жорсткім катаванням і заяўлялі аб тым, што ў іх было адчуванне, што да СІЗА яны наўпрост не даедуць.

...Дзмітрыя {Дубоўскага} душылі, надзяючы на галаву пакет, ён неаднаразова губляў прытомнасць... Ён спрабаваў апісаць, як са звязанымі за спінай рукамі яго як быццам адрывалі ад зямлі. Ён нават спрабаваў узгадаць, як называецца гэтае катаванне... Сказаў, што рукі ўсе былі апухлыя і ў крыві ад сцяжак... Некалькі дзён у СІЗА КДБ не мог рухацца з-за пашкоджаных рэбраў... Сказаў, што ў Ігара зрэзалі скуру на пятках... Пачаў распавядаць пра Сяргея, што яму давялося парэзаць сабе руку..


Анархістам інкрымінавалі падпал чатырох аўто на стаяцы пракуратуры Салігорска і памяшканне мясцовага аддзела судмедэкспертыз, падпал будынку ДАІ ў Мазыры з мэтай " дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі". Больш за год фігуранты справы знаходзіліся пад вартай у СІЗА КДБ, суд зрабілі закрытым. У выніку Ігару Аліневічу, Сяргею Раманаву, Дзмітрыю Рэзановічу і Дзмітрыю Дубоўскамі прысудзілі рэкордныя на той час тэрміны ад 18 да 20 гадоў зняволення.

🏴 Ігар Аліневіч (20 гадоў зняволення) - двойчы палітвязень. У 2010 годзе яго затрымалі па справе аб нападзе на амбасаду Расіі ў Мінску. Пра свой досвед зняволення Ігар напісаў кнігу-дзённік «Еду ў Магадан». З 13 па 26 чэрвеня 2024 Ігар трымаў галадоўку і трапіў у турэмны шпіталь. У жніўні яго перавялі на турэмны рэжым.

🏴 Дзмітрый Дубоўскі (20 гадоў зняволення) - акрамя падзей у 2020 годзе Дзмітрыя пачалі судзіць у 2022 па эпізодах у 2010 годзе. Анархіст сваёй віны не прызнаў, пацвердзіў свой удзел толькі ў адным эпізодзе - нападзе на апорны пункт міліцыі ў Салігорску. У сваім апошнім слове Дзмітрый сказаў:

Нягледзячы на ўвесь гэты сюррэалізм разам з тымі складанасцямі і ціскам унутры так званых папраўчых устаноў, я ўсё ж застаюся ўнутрана свабодным і верным сваім анархічным перакананням, асноватворнымі якіх для мяне з'яўляюцца: праўда, сумленне, справядлівасць!


У ліпені 2023-га яго перавялі на турэмны рэжым.

🏴 Дзмітрый Рэзановіч (19 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі) - па справе "Чорнага Сцяга" Дзмітрый атрымаў 19 гадоў зняволення, а вясной 2024 на маладзёна ўзбудзілі справу па вядомым артыкуле 411 КК РБ за "непадпарадкаванне адміністрацыі". У выніку Дзмітрыю дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення. У сваім слове Дзмітрый адзначыў:

По убеждениям – я анархист. Выступаю за свободу и независимость личности. Сейчас мне добавят ещё 1 год. Мой срок увеличится до 20 лет. Я буду ещё долго скитаться по тюрьмам. Я буду страдать. Но! На своих условиях…Да здравствует анархизм! Няхай жыве вольная незалежная Беларусь!


🏴 Сяргей Раманаў ( 22 гады і 11 месяцаў пазбаўлення волі) - самы малады фігурант справы. У 2014 годзе Сяргей быў першы раз затрыманы па крымінальнай справе (нібыта ен перавозіў выбухоўку ў Менск) і асуджаны на 5 гадоў калоніі. Ён вызваліўся ў 2019 годзе, а ў 2020-м быў затрыманы зноў. Сяргея паспелі асудзіць два разы па арт. 411 КК РБ і дадаць 2 гады і 11 месяцаў зняволення. У сваім апошнім слове анархіст адзначаў:

Вопреки ненавистному режиму тяга к свободе будет жить в сердцах, её не закрыть за решётку, как и саму нашу идею. Анархисты все были и будут с угнетёнными против угнетателей, против тюрем и диктатуры. Заря свободы близка! С памятью о жертвах окрепнет братство и единство в борьбе!


🖤 Наша ініцыятыва мае некалькі варыянтаў цішотак у знак салідарнасці са зняволенымі анархістамі. Усе сродкі ідуць на падтрымку палітвязняў у Беларусі:

Цішотка Partyzany - малюнак прысвечаны героям беларускага супраціву, анархістам: Ігару Аліневічу, Сяргею Раманаву, Дзмітрыю Дубоўскаму і Дзмітрыю Разановічу.

Цішотка Biełaruś - Limited Edition. На спіне - турэмная творчасць анархіста Сяргея Раманава. Малюнак адсылае нас да сучаснай Беларусі і палітычна-прававой сітуацыі для народа. У цэнтры кампазіцыі - вока ў замочнай шчыліне. Хто гэта? Беларускія вязні_цы, канваір ці іншы назіральнік - вырашаць вам.


#dissidentby

📈 Дапамажыце нам даследваць умовы ўтрымання вязняў!

Мы збіраем і даследуем інфармацыю аб асаблівасцях адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турма, калонія, ПУАТ) для таго, каб аналізаваць актуальную інфармацыю, прадастаўляць беларускаму грамадству і сусвету праўдзівую інфармацыю, а таксама выкарыстоўваць вынікі апытанняў для поўнага рэфармавання дадзенай сістэмы ў будучыні. Мы будзем рады, калі вы запоўніце анкету.

🗝 Анкета тут: https://stayrebel.fun/forms/release
⚠️ Калі вы знаходзіліся ў розных месцах, калі ласка, пазначце ўсе месцы ўтрымання ў адной анкеце.
❗️Анкету могуць запоўніць людзі з досведам адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу.

📊 Статыстыка пераследу і сабраных дадзеных: https://stat.stayrebel.fun


Суды, задержания. Гродно и область dan repost
💜 Юлия Сливко поделилась у себя в Instagram, что гродненский блогер и бывший политзаключенный Вадим Ермашук (Vadimati) покинул Беларусь.

Ранее его удалённую страницу в Instagram признали «экстремистскими» материалами.


#dissidentby

💬 Reform паведамляе, што сталі вядомы імёны жанчын, якія выйшлі па памілаванні, якое абвесцілі 20 лістапада:

🔵 Алена Гуцік - была асуджана на невядомы тэрмін за ўдзел у акцыях пратэсту;
🔵 Валерыя Драгун - была асуджана на 1 год зняволення за тое, што разам з сяброўкай спаліла чырвона-зялёны сцяг
🔵 Алена Дуброўская - была асуджана на 1,5 гады зняволення за каментар у адрас Лукашэнка
🔵 Таццяна Макарава - была асуджана на 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ за тое, што распаўсюдзіла звесткі службовай асобы ў Фэйсбуку
🔵 Наталля Сцепіна - была асуджана на 2 гады пазбаўлення волі за тое, што пакінула каментар у Тэлеграм-чаце
🔵 Вольга Патрусаева - была асуджана на 1,5 гады пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту
🔵 Ірына Скроб - была асуджана на 2,5 гады пазбаўлення волі за верагодны данат у ініцыятыву падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій
🔵 Аляўціна Гудкова - была асуджана на 1 год зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту (раней было паведамленне, што дзяўчына вызвалілся па памілаванні 7 лістапада)

❤️‍🩹 Калі ласка, паведамляйце нам пра вызваленні праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).


#dissidentby

💜 Нашы вынікі ў лістападзе:

👉 16 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 101 ліст вы пацвердзілі праз наш сайт, 24 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
175 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 500 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 142 запыты мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 174 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 155 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!


#dissidentby

🔼Падтрымайце выданне Новы Час на BYSOL (не з беларускай карткі).

🔈 Лёс «Новага Часу» – у вашых руках. Рэдакцыя тэрмінова просіць падтрымкі

З 2002 года выданне «Новы Час» бесперапынна працавала для сваіх чытачоў. Больш за 20 гадоў выданне публікуе важныя інтэрв’ю, рэзанансныя расследаванні, палітычную аналітыку, а таксама гістарычныя артыкулы. «Новы Час» — адно з нешматлікіх цалкам беларускамоўных медыяў.

Пасля пагрому рэдакцыі ў 2021 годзе і спынення выпуску друкаванай версіі газеты каманда не здалася. Кожны дзень на сайце novychas.online з’яўляюцца захапляльныя аўтарскія артыкулы.

❗️Сёння ў кіпцюрах рэжыму застаюцца 2 палітзняволеных журналіста «НЧ» — Дзяніс Івашын і Мікалай Дзядок.

Мы вымушаныя звярнуцца да вас па дапамогу! Рэдакцыя спрабуе вырашыць праблемы, але наўпрост зараз сітуацыя крытычная. Без фінансавага ўдзелу чытачоў далейшае існаванне выдання зробіцца немагчымым. Мы вельмі хочам працаваць для вас далей, таму звяртаемся па тэрміновую падтрымку.


🔼Падтрымайце выданне Новы Час на BYSOL (не з беларускай карткі).


#dissidentby

🏛 Раённы суд Познані адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова. Судовы працэс веў Томаш Бараўчак (Borowczak Tomasz), вядомы сваім удзелам у гучных крымінальных справах.

Пракурор у сваім выступе адзначыла неправамоцнасць запыту беларускага боку на выдачу актывіста, адвакат Дзмітрыя пагадзіўся з пракурора і адзначыў грубае парушэнне міжнароднага права і правоў чалавека ў Беларусі ў прыватнасці, зрабіўшы вынік, што справа цалкам носіць палітычных характар.

💬 Дзмітрый падтрымаў свае паказанні 24 кастрычніка ў пракуратуры і скарыстаўся правам даць тлумачэнні, дзе падзякаваў польскаму народу і тым, хто прычыніўся да салідарнасці ў ягонай справе, а таксама выказаў сваё меркаванне ў дачыненні да такой сітуацыі.

...Называць фашыста фашыстам - гэта не злачынства і не крытыка - гэта ўсяго толькі праўда. Вы можаце сабе ўявіць, каб Італія пры Мусаліні папрасіла Польшчу выдаць якога-небудзь палітычнага дысідэнта? Пытанне рытарычнае.

Ці з'яўляецца злачынствам называць забойцу забойцам? А вось увогуле цікавае юрыдычнае пытанне: колькі чалавек трэба забіць, каб цябе назвалі забойцам? Калі ласка, офіс Святланы Ціханоўскай: на сённяшні дзень у нас 27 забойстваў, звязаных з пратэстамі, пачынаючы з 2020 года. Мала? Думаю, не, і ўжо сапраўды дастаткова для таго, каб забойцу называлі забойцам. І гэта я маўчу аб дзясятках тысяч людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій фашысцкіх уладаў.

Мне вельмі сумна, што Польшча падтрымлівае канал сувязі з фашысцкім рэжымам, але я разумею, што гэта сённяшняя рэальнасць і гэтыя міжнародныя зносіны.

За вашу і нашу свабоду!


#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў снежні.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (❌не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ


#dissidentby

https://globalbelarus.info

🎵 Танцы, узвар, саламяныя павукі і нечаканыя факты пра Эмі Уайнхаўс.

Вечар «Get to know Belarus» прайшоў у Эдынбургу ў межах эстафеты Галасы праз Межы.

💎 Мясцовая беларуская дыяспара пазнаёміла шатландцаў з Беларуссю: з культурай, традыцыямі, прыродай, кухняй, людзьмі. Дапамог у гэтым пакет «пад ключ» для арганізатараў (вы можаце напісаць у асабістыя Instagram або праз сайт, каб атрымаць яго і зрабіць вечарыну ў сваім горадзе).

Падчас івэнту прагучалі словы і пра палітычную сітуацыю, парушэнні правоў чалавека ў краiне. Госці імпрэзы падтрымалі данатамі дабрачынны збор для беларускіх палітвязняў, які праходзіць падчас усёй эстафеты на платформе BYSOL: https://bysol.org/be/initiatives/solidarityrelay/

💡 На здзiўленне гасцей больш за ўсё ўразiлi самыя простыя рэчы: наша ежа, цеплыня i гасцiннасць. Вялікі дзякуй арганізатарам за тое, што змаглі гэта ўсё данесці!

Далучайцеся і дапамажыце зрабіць беларускія галасы больш гучнымі!


#dissidentby

💔 Dissidentby атрымаў 18 000 еўра ад Міжнароднага гуманітарнага фонду, стварэнне якога ініцыявала Святлана Ціханоўская.

З 2019 году наша каманда аказвае сістэматычную дапамогу зняволеным і дапамагае сваякам забяспечыць неабходную падтрымку рэпрэсаванаму чалавеку. Мы заўсёды адгукаемся на вашы запыты, бо разумеем, як цяжка праходзіць такія выпрабаванні. Кожны месяц мы атрымоўваем каля 20 запытаў. Падтрымка ад фонду дазволіць нам аператыўна і хутка рэагаваць бліжэйшы час і закрыць 60+ перадач у месцы зняволення.

Нагадаем пра тое, што мы заўсёды збіраем грошы, якія 100% ідуць на перадачы і пасылкі. Вы можаце зрабіць разавае ахвяраванне або падпісацца на штомесячную падтрымку беларускіх палітвязняў. Важны кожныя 5 еўра, бо ўся перадача каштуе ў сярэднім 300 еўра:

▪️ на старонцы "Падтрымаць" можна знайсці прамыя рэквізіты, магчымасць заданаціць разава або аформіць падпіску;
▪️ падпішыцеся на Patreon;
▪️ зрабіце данат праз PayPal: imdissidentby@gmail.com.

⚠️ Не рабіце ніякіх фінансавых аперацый з беларускіх/расійскіх картак. Любая падтрымка магчыма толькі з еўрапейскіх картак.

Дзякуй!
Звяртайцеся ❤️‍🩹


#dissidentby
🔔 ПРАЦУЕ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Cтартавала акцыя для дзетак палітвязняў. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Праз яго дзеці, якія спазналі, што такое — чакаць матулю ці тату з турмы, вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

🍪 Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна. Як і кожны год мы прапануем кожнаму дзіцяці даслать ліст з пажаданнямі, і мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Адмысловая форма тут.

🚗 Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Можаце не запаўняць форму, а звярнуцца ў Тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

🔴 Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную сям'ю. Запрашаем вас далучыцца да акцыі.

🎁 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак фонду Краіны для Жыцця суму, што адпавядае кошту падарунка. Абяцаем шчырую падзяку за салідарнасць! ✨

❗️
Збор заявак — да 12 снежня ўключна.

❤️ Партнёры акцыі ў 2024 годзе:

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V;
Народныя Амбасады Беларусі.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.