ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Musiqa


ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ - гэта пра 30 гадоў гісторыі беларускай музыкі. Альбомы, тэксты, фестывалі, архівы. Хтосьці чытаючы гэты канал будзе настальгаваць, а хтосьці адкрываць для сябе ўсё новых беларускіх артыстаў.
Мэта нашага канала: захаваць сваю музыку.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Musiqa
Statistika
Postlar filtri


ГЛЫБОКІ АЛЬБОМ БЕЗ СЛОВАЎ.
МЕДЫТАЦЫЯ АД ВАЙЦЮШКЕВІЧА.


Пачынаем 2025 год з новых рэлізаў.

Альбом Зміцера Вайцюшкевіча "Кропкі на мапе" — гэта ўнікальны музычны праект, у якім кожны трэк прысвечаны пэўным мясцінам Беларусі. У ім няма словаў — толькі інструментальная музыка, якая перадае атмасферу і настрой гарадоў, пушчаў, рэк і іншых знакавых мясцін краіны.
Гэта своеасаблівая гукавое падарожжа па Беларусі, дзе праз мелодыі можна адчуць подых Налібоцкай пушчы, цішыню ў палескіх балотах, гістарычны дух Наваградка, веліч Свіцязя, мінскія і барысаўскія матывы. Кожны трэк — гэта гукавы партрэт, які раскрывае сутнасць і характар канкрэтнага месца.

Зміцер Вайцюшкевіч стварае музыку, якая дакранаецца да душы і выклікае моцныя асацыяцыі з роднымі краявідамі.

Гэты альбом ідэальна падыходзіць для тых, хто любіць Беларусь, для тых, хто сумуе па яе прыродзе і гісторыі, і для тых, хто шукае натхнення ў гуках роднай зямлі.

"Кропкі на мапе" — гэта не проста альбом, а сапраўдная эмацыйная мапа, якая спалучае ў сабе мінулае і сучаснасць нашай краіны. Ён стане спадарожнікам у паездках, шпацырах або ціхіх вечарах, калі хочацца адчуць сувязь з беларускім краем.

СЛУХАЦЬ АЛЬБОМ: https://open.spotify.com/album/5ElKrWETZSSxW3d8lc98YP


Прынеслі вам новыя святочныя рэлізы. Сёння ўначы Алесь Лютыч з гурта :B:N: прэзентаваў акустычную песню “З новым годам”. Артыст абяцае ў 2025 годзе выпусціць гэты трэк поўным электрычным складам.
Глядзець і слухаць: https://www.youtube.com/watch?v=TffoYlFr0UM

Зміцер Вайцюшкевіч традыцыйна заспяваў новы калядна-навагодні трэк. Як заўжды казачна і прыгожа.
Глядзець і слухаць: https://www.youtube.com/watch?v=uBB_q-ePN5Q

А вось вам дэнсавы трэк ад Kriwi x T-Trider.
Глядзець і таньчыць: https://www.youtube.com/watch?v=5voRuy_Jjlw


ФРЭШБЛАДЫ БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫКІ 2024

Сёлета мы падвядзем музычныя вынікі году праз прызму маладой беларускай сцэны. Адкрываем для вас музыку. Вядома ж, суб’ектыўненька.

Адкрыццём 2024 важна адзначыць артыста (або ўжо і гурт) Chabor, які з’явіўся на сцэне сёлета, выдаў тры сінглы і адыграў канцэрты ў розных куточках Беларусі, а ў снежні быў заўважаны як жывы інструментальны бэнд для спявачкі Nevika. Ну то, калаба году на лакальнай сцэне, не інакш.

Але аб’ектыўна трэ даць званне калабы году гурту ЗАО “Сомнительные инициативы”. Хлопцы выпускалі фіт за фітом. З імі паспябравалі Сны синей собаки, Ковельские Псы, Маразм Аркадия.
Passive voice, лайтовы, bayski – новыя для многіх імёны, якія радавалі жывымі выступамі і трэкамі.

Варта адзначыць і фальклёрную Ralla, якая з’явілася на беларускай сцэне і па лічбах на стрымінгах парвала многіх новых артыстаў. Больш за 1к за тры першых сінглы – добры пачатак.

Паэтка Даша Бялькевіч уварвалася ў музыку з сапраўдным паэтычным трэкам пад псеўданімам da kostka. Тое, чаго даўно не хапала беларускай музыкі. Удалы наступ на паэтычны дуэт “Бачу ўпершыню”.

А хто з маладых артыстаў запомніўся вам у 2024?


Ці будзе "Пятля Прыхільнасці" спяваць далей па-беларуску?

— Так, адказаў Ілля Чарапко, але я ў гурце не адзін
— Гітарыст Іван падымае руку і кажа: я за, гэта гучыць свежа.
Акрамя гэтага Ілля дадаў, што ў новым альбоме музыкі не хацелі выкарыстоваўць беларускую мову, як рускую. Не спрабавалі рабіць яе мударгелістай, каб бегчы з сабою навыперадкі. Карысталіся беларускай мовай, як маглі, у альбоме была мэта паказаць беларускамоўныя тэксты – як эвалюцыю лігнвістычнай праграмай гурта.

У апошнім выпуску шоу “Обсуждаем” у гасцях былі музыкі гурта Ілля і Іван.

Ну а з вас ❤️, за такія навіны


Сёння ў нас цікавая актыўнасць.

Напішыце беларускі гурт або артыста, які вам не даецца слухаць. Нешта ў ім не падабаецца, не ідзе, і ўсё.

Дазваляем і тлумачыць, што не заходзіць. Пад канец году самы час выплюхнуць свае эмоцыі.


Дзяліцеся ў каментарах вашымі вынікамі году ў Spotify.
Кідайце скрыны

873 0 2 12 12

Алесь Лютыч і Vinsent выконваюць трэк "Развага" на нядаўнім канцэрце гурта :B:N:

Даем паслухаць стары фіт музыкаў: https://soundcloud.com/vinsentmusic/bn-feat-vinsent


МЕСЯЦ АСЭНСАВАННЯ?

СОЮЗ — Калі ты запытаеш/Tenório

Сусветнавядомы гурт СОЮЗ заспявалі на роднай мове!
Трэк і кліп на яго, атрымаліся вельмі цёплымі і лоўфайнымі і мова, на нашую думку, згуляла тут не апошняе месца!
А ўжо хутка рабяткі прэзентуюць новую песню з канцэртамі па Еўропе!

Sneguole, Ян Клапоцкі — «Чоўны»

Вельмі цікаваe спалучэнне паэтычнасці Яна Клапоцкага і самабытнага электроннага гучання Sneguole, падарылі нам гіпнатычную кампазіцыю «Чоўны».
Тут проста раім апрануць дзве слухаўкі, заплюшчыць вочы і медытаваць усе 6 хвілін!

ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ УСІМ, АБАВЯЗКОВА!


НАВІНКІ АД NASTKI I NEVIKI

Nastka — «Тайны больш няма»

Nastka — яшчэ адно новае імя ў беларускай музыцы, але гэта не замінае ёй быць прадуктыўней за большасць «олдаў».
За гэты год яна ўжо паспела выдаць EP і 4 сінглы, а гэты стаў адметным, бо гэта першы трэк па-беларуску!
Абавязкова звярніце ўвагу, як спалучаецца яе мілагучны вакал з liquid dnb.

nevika — «Vishniya»

nevika — ніяк не можа адпусціць лета, таму сёння выпусціла новы рэмікс на сваю песню «Вішня», якая выйшла яшчэ ў ліпені і па дарозе абзавялася кліпам.
Акром моцнага басу, адметна шчэ і тое, што свае трэкі і рэміксы, артыстка прадусуе сама!

P.S. Спадзяемся ў наступным годзе, артысткі захаваюць такую ж прадуктыўнасць і будуць радаваць нас вялікай колькасцю новай музыкі!

ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ УСІМ, АБАВЯЗКОВА!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


МАЛАДЫ АРТЫСТ НА БЕЛАРУСКАЙ СЦЭНЕ

Chabor - Dah

Алесь Чабор для многіх з'яўляецца адкрыццём году. У той час калі рокеры :B:N: святкуюць сваё 25-годдзе на сцэне, падрастае новае пакаленне. Такі ж лайтовы поп-рок як і ў Алеся Лютыча, толькі ўжо з элементамі пост-панку бярэ на сябе Алесь Чабор.
Слухаем лірычны трэк "Dah".


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Думаеце, гэта чарга на канцэрт Білана? Не! Ён нервова паліць наўзбоч, бо ў адзін вечар з ім канцэрт даваў гурт “Барысаўскі тракт” 😎

16 лістапада мы завіталі ў Модуль Арт Платформ на прэзентацыю дэбютнага альбома музыкаў, і лічым, што гэта мерапрыемства варта было наведаць, нават калі вы не вельмі ўключаны ў творчасць гурта. Чаго каштавалі адныя толькі дэкарацыі, якімі музыкі ўтульна ўпрыгожылі ўсю новую Модульскую залю. Тут і таксі, і сэрцайкі з птушкамі, і нават Цэнтральны.

Канцэрт пачаўся пазней за запланаваны час, бо велічэзная чарга людзей пад Модулем усё ніяк не магла скончыцца. Але ж калі музыкі пачалі граць, напруга ад чакання адразу знікла.

Аўдыторыя моцна падтрымлівала музыкаў, было адчуванне, што ўся заля - гэта іх сябры. У такім выпадку, рабяты з “Барысаўскага тракта”, канешне, гіперкамунікабельныя, бо людзей было чалавек 300.

Ну і па класіке жанра: той, хто шукае слэм, знойдзе яго ўсюды. Нават пад песні індзі-гурта.

Такім мы ўбачылі вялікі сольны канцэрт “Барысаўскага тракта”

667 0 11 4 25

Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
“Пятля прыхільнасці” паехала ў тур. І мы пакажам вам атмасферу яго старту. Першыя выкананні беларускамоўных трэкаў прагучалі ў Вільні. Вядома, былі і старыя трэкі. Хвілінны ролік для вас.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


НОВАЕ ІМЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫЦЫ!

da kostka & Lastoůski - „Вішнёвая костка”

Вельмі чуллівая песня ад зусім новай артысткі на беларускай сцэне!
da kostka — новы псеўданім беларускай паэткі - Дар’і Бялькевіч!
Песня працята сумам, любоўю і бясконцымі ўспамінамі да любімага гораду і натхнённая грукатам наваполацкіх трамваяў. Цудоўныя паэтычныя радкі, як пёрка, кладуцца на інструментал спрадусаваны, ўжо знаёмым нам, артыстам Lastoůski

Дай паслухаць усім, абавязкова!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
А вось і відэа


Пачынаем тыдзень з канцэртанага рэпартажу.

Паказваем вам, як прайшоў супольны канцэрт лайтовага і гурта Chabor 7 лістапада ў TNT

Як часта TNT чуў рэп? Ды яшчэ і беларускамоўны 🤔

Мы вось не можам узгадаць ніводнага разу, і, як паказала практыка, шкада, што гэтага не было раней! лайтовы не проста сабраў біток у залі, а яшчэ і разгайдаў як след, зайграўшы гадзінны сэт. Там было нават не спякотна, а вільготна. Вось што значыць старая школа 🔥

Затым выступаў малады пост-панк гурт Chabor 🌿

Нягледзячы на такія розныя жанры і музычны бэкграўнд, хлопцы, здаецца, добра ладзяць з лайтовым. Падзея, якую чакала палова залі дакладна -- выкананне сумеснага трэка, які Алесь і лайтовы напісалі для прома канцэрта.

У сваім самастойным сэце хлопцы выкладаліся на ўсе 100%, і які ж панк без слэму (няхай ён і пост)? Пад трэк "Ровар" залю проста разарвала.

Заўжды цікава назіраць за такімі спалучэннямі на жывых выступах, бо і публіка прыходзіць розная. Але ў гэты раз усё выглядала так, як мае быць. Таму чакаем ад хлопцаў новых дасягненняў, як супольных, так і па-асобку


Вяртаемся да пяцелькі, якая два тыдні таму выпусціла ў альбом. У кароткай хуткай рэцэнзіі мы паставілі на хітовасць песні “Дэдлайн” і па шчырасці пытаючы людзей асабіста яны называлі назву гэтага трэка ў сваім топе. Але ж што паказваюць лічбы?

У топе трэкаў на споціку, якія слухаць на сёння ў топе тры трэкі:
Квант – 48 тысячы (але варта заўжды ведаць, што існуе яшчэ Youtube.muic, Apple.Music, iTunes, Яндэкс.Музыка.
Дэдлайн – 23 тысячы
Алоха – 20 тысяч.

І адзначым кліп на “Штосьці добрае”, які назбіраў 23 к. праглядаў.
Пішыце ў каментах, якую песню вы слухаеце найчасцей.


Гурт 12: ПЯТЛЯ ПРЫХІЛЬНАСЦІ
1 красавіка ў твітары мы пажартавалі пра тое, што новы альбом Пятлі беларускамоўны і мае назву “Цноту”. З назвай мы прагадалі, але “цноту” музыкі і праўда страцілі. Новы альбом складаецца з 8 беларускамоўных трэкаў. Мы паспелі яго паслухаць і радыя падзяліцца тым, што нам спадалася, каб ранкам вам было лягчэй.

Квант – ужо знаёмая многім песня, з якой і распачынаецца альбом.
Алоха – такая лірычная песня, якую можна слухаць на ноч, каб рэлаксаваць.
Катлаван – у чарговы раз можна пераканацца, што вакал стаў больш мілагучным, аж плыве Ілля па трэку. І мы за ім.
Дэдлайн – адчуваецца сучасны пост-панк, ставім на хітовасць гэтай песні. Ну і не дарма каля песні стаіць літарка Е -- яна азначае, што ў песні можа быць грубасць. Знайдзіце яе ў песні і напішыце нам у каменты.
Хавай – націск у песні на другое А. Песня не перагружана тэкстам, але прыпеў запамінальны і высокі.
Катастрофа – адчуваецца Касіяпея, не інакш. І адначасова песня нагадвае гурт Luty sakavik “Vostraja”.
Жах – песня атрымала новае гучанне, больш меланхалічнае. На гэты раз тэкст добра чуецца. І якія ж прыгожыя гітарныя партыі.
Штосьці добрае – песня, з якой добра скончыць не толькі альбом, але і канцэрты.

Агулам можам заўважыць, што Пятлі пасуе беларуская мова, але з іншага боку з беларускай мовай Пятля не так “грузіць” сэнсамі і балючымі тэкстамі, як раней.

Наш топ-3 складаецца з: Алоха, Дэдлайн, Жах.

СЛУХАЦЬ:
https://band.link/Superpazicyia


Артыстка 11: ADA
Мала хто ведае, што жонка Алега ЛСП з нядаўняга часу таксама пачала запісваць трэкі. Улада Саўчанка ўзяла псеўданім ADA і ў песнях адчуваецца рука Алега. Яны ў нечым такія ж папсовыя, як і ўсе апошнія рэлізы ЛСП.
Супадзенне яшчэ і ў тым, што ЛСП нядаўна выпусціў трэк пад назвай “Секретарша”, а ADA песню “Ботаник”. Што гэта за ролевыя гульні артыстаў, нам застаецца толькі здагадвацца.
Апошні трэк ADA на шчасце не абыйшоўся без беларускага слова “Каханне”.
паслухаць ADA: https://open.spotify.com/artist/6f5AoPmtuc4j9l31w4FzU1?si=Lp088EyUSTS_qubYuy8k9g

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.