⏰ Блізіцца наш вечар у "Чытальні", які мы прысвецім паэзіі. Паэзіі лёсаў беларускіх, якія трапляюць пад тэктанічныя зрухі рэпрэсій, нягодаў, выпрабаванняў, але жывуць праз гады, і таму жыве Беларусь.
🗓 25 кастрычніка пагутарым з паэтам Сяржуком Сысам і пра яго апошнюю кнігу "DOM. Паэзія выгнання" як адлюстраванне думак і пачуццяў чалавека, што праз рэпрэсіі вымушаны быў пакінуць радзіму, і пра творчасць і жыцці літаратароў пачатку мінулага стагоддзя, пазбаўленых жыцця за тое, што былі беларусамі, праз тэрор 30-х гадоў, у зборніку "Нерасстраляныя".
🤗 Днямі шчыра рады былі наведвальнікам, якія гарталі ў чытальнай залі старонкі абодвух кніг, абвешчаных для чытання да сустрэчы. Запрашаем усіх ад сёння да пятніцы, працуем з 14-й да 20-й! Калі ж няма магчымасці завітаць у "Чытальню" да моманту сустрэчы, абраныя творы Сяржука і "нерасстраляных" аўтараў шукайце ў чытацкім чаце.
🙏 Чакаем усіх на шчыры абмен думкамі пра памяць і сучаснасць, пра паэтычнае і жыццёвае з цікавым госцем ўжо ў бліжэйшую пятніцу а палове на сёмую!
🗓 Пятніца 25 кастрычніка
🕘 18:30
📍 Vilniaus gatve 20
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #сяржуксыс #dom #вершы #нерасстраляныя