De facto. Беларуская навука dan repost
Апублікавана даследванне беларускага навукоўца Сяргея Какарэкі пра забруджванне Антарктыды
У Antarctic Science выйшаў матэрыял, у якім Сяргей Карэка ўпершыню правёў ацэнку трэндаў выкідаў дыяксіду серы (SO2) ў Антарктыдзе за 60 гадоў. Да гэтых выкідаў найбольш адчувальныя імхі і лішайнікі. Выснова: у апошнія дзесяцігоддзі на самым чыстым кантыненце адбылося хуткае зніжэнне выкідаў, у першую чаргу з-за паніжэння ўтрымання серы ў паліве (у Антарктыдзе дзейнічае каля 70 станцый).
Сяргей Какарэка (на фота – у Антарктыдзе) – доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык лабараторыі трансгранічнага забруджвання Інстытута прыродакарыстання НАН. Прафесійны вандроўнік, неаднойчы працаваў на Беларускай палярнай станцыі, стажыраваўся ў шэрагу замежных навуковых цэнтраў і ўніверсітэтаў, аўтар дзесяткаў навуковых публікацый. Сяргей Какарэка прадстаўляе Беларусь у Міжнародным камітэце антарктычных даследаванняў.