Два гады дзяржрамонта ў Чырвоным касцёле: выламаныя дзверы, разбураюцца іконы
Камітэт рымска-каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ў Менску яшчэ ў ліпені звярнуўся з адкрытым лістом да Наталлі Пяткевіч — першай намесніцы кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Вернікі нагадалі ёй, што храм пабудаваны на асабістыя сродкі каталіцкага дзеяча, графа Эдварда Вайніловіча. І быў прызначаны служыць усіх ахвочым узносіць малітвы Госпаду.
Мінгарвыканкам жа зачыніў і апячатаў касцёл 26 верасня 2022 года, нібыта з прычыны ўзгарання электраправадоў у дапаможным памяшканні.
Прыдумаўшы зручную прычыну — рамонт царквы, якая не пацярпела ад пажара і не патрабуе рамонта, — мясцовыя ўлады дагэтуль не дазволілі праводзіць у царкве набажэнствы, а таксама не распачалі ніякіх аднаўленчых працаў у прыбудове.
Нават падчас другой сусветнай вайны цэрквы былі адкрытымі, тады ўсе вернікі маглі іх наведваць. А зараз парафіяне гэтага храма ўжо два гады «змушаныя маліцца ў іншых святынях горада, як сіроты, што згубілі свой дом, – падкрэсліваюць вернікі і бураюцца – Нам балюча й крыўдна».
Дзверы выбітыя, а тынкоўка абвальваецца
Тым часам будынак, які з'яўляецца гістарычным помнікам і візітоўкай беларускай сталіцы, прыходзіць у заняпад.
Аўтары ліста так апісваюць стан святыні:
Таксама невядома зь якой прычыны на ўсіх паверхах выламаныя дзверы, па падлозе раскіданы розныя рэчы.
«Пра дарагі арган і тое, у якім ён стане, баімся нават узгадваць», — дадаюць вернікі.
Патрэбны выкуп?
Для паўнавартаснага аднаўлення працы царквы ўжо зараз абавязкова трэба правесці рамонт — і парафіяне гатовыя зрабіць гэта ўласнымі сіламі і сродкамі.
Яна зазначаюць:
Пры гэтым аўтары ліста не ўдакладняюць, ці патрабаваў хто ад іх нейкага «выкупа» і ці гатовыя яны яно заплаціць. Але некалькі год таму дзяржава сапраўды выстаўляла плату парафіі «за карыстанне будынкам». Тады вернікі збіралі подпісы, каб гэтае рашэнне было скасавана.
А вось адрамантаваць і прывесці ў парадак царкву яны цяпер гатовыя самастойна.
Парафіяльны камітэт абяцае:
Да прадстаўніцы адміністрацыі Лукашэнкі вернікі звярнуліся, пазначаючы, што дзяржава – гэта народ, а Царква – таксама народ, і цытуючы самога Лукашэнку:
Гэты ліст супольнасьць вернікаў апублікавала яшчэ 11 ліпеня.
Ці адказала на яго Наталя Пяткевіч, дагэтуль невядома. Вядома, што 26 ліпеня ксяндза Уладзіслава Завальнюка знялі з пасады пробашча Чырвонага касцёла «ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту».
Цяпер жа сітуацыя з Чырвонага касцёлу толькі пагоршала, а ўлічваючы тое, што набліжаюцца зімовыя халады, стан святыні выклікае ўсё большую заклапочанасць.
@christianvision

У храме не працуе вентылцыя, адчуваецца пах псаваных рэчаў і шатаў, а на цокальным паверсе двойчы прарывала сістэму водазабеспячэння і ацяплення — адтуль нясе пахам цвілі. Абвальваецца тынкоўка на строях і сценах, трупезнуць фіранкі, дываны, абшыўка на крэслах. Псуецца мэбля, кнігі царкоўнае бібліятэкі (каля 60 тыс.), іконы й карціны.
Таксама невядома зь якой прычыны на ўсіх паверхах выламаныя дзверы, па падлозе раскіданы розныя рэчы.
«Пра дарагі арган і тое, у якім ён стане, баімся нават узгадваць», — дадаюць вернікі.
Патрэбны выкуп?
Для паўнавартаснага аднаўлення працы царквы ўжо зараз абавязкова трэба правесці рамонт — і парафіяне гатовыя зрабіць гэта ўласнымі сіламі і сродкамі.
Яна зазначаюць:
Мы начутыя, што пад заклад, пасля ўнесенай сумы, вызваляюцца з вязніцы зняволеныя алігархі.
Пры гэтым аўтары ліста не ўдакладняюць, ці патрабаваў хто ад іх нейкага «выкупа» і ці гатовыя яны яно заплаціць. Але некалькі год таму дзяржава сапраўды выстаўляла плату парафіі «за карыстанне будынкам». Тады вернікі збіралі подпісы, каб гэтае рашэнне было скасавана.
А вось адрамантаваць і прывесці ў парадак царкву яны цяпер гатовыя самастойна.
Парафіяльны камітэт абяцае:
Мы прымем змучаны і прыніжаны храм, як Журботная Божая Маці на Галгофе прыняла Цела Ісуса Хрыста, знятае з Крыжа. Мы слязьмі і сваімі далонямі, сваймі сродкамі будзем ачышчаць і аднаўляць наш храм, і вернем яму ўнутранае былое хараство й малітоўную цеплыню.
Да прадстаўніцы адміністрацыі Лукашэнкі вернікі звярнуліся, пазначаючы, што дзяржава – гэта народ, а Царква – таксама народ, і цытуючы самога Лукашэнку:
Толькі вера здольная змяніць і пераўтварыць чалавека, напоўніць душу сапраўдным сэнсам і радасцю.