Выдавецтву "Янушкевіч" адмовілі ў дазволе на пераклад і выданне чацвёртай і наступных кніг пра Гары Потэра на беларускай мове.
Беларусы стварылі адмысловую петыцыю да агенцыі “Blair partnership”, якая валодае правамі на выданне кніг пра Гары Потэра з заклікам пераглядзець рашэнне, на якое паўплываў статус Беларусі як суагрэсара ў вайне ва Украіне.
Нагадаем, што выдавецтва “Янушкевіч" моцна пацярпела ад існага рэжыму ў краіне і было наноў створана ў Польшчы пасля палітычна матываванага пераследу з боку беларускіх уладаў як да выдавецтва, так і да яго заснавальніка і працаўнікоў.
Падпісаць петыцыю можна па гэтай спасылцы:
👉 https://www.change.org/p/grant-the-right-to-translate-and-publish-the-harry-potter-books-in-belarusian
На дадзены момант сабрана ўжо больш за 500 подпісаў.
Надаем, што ў Андрэя Хадановіча ёсць выпуск пра магічны свет Гары Потэра, таму глядзіце, пераглядайце, чытайце і дапамагайце зрабіць так, каб уся спадчына Джоан Роўлінг была перакладзена на беларускую мову:
➡️ https://youtu.be/4llAzT8mhRg