У 2018-м годзе аўстралійскія дызайнеры разам з дасьледнікамі тэхналягічнага ўнівэрсытэта ў Мэльбурне распрацавалі адмысловы шрыфт для запамінаньня інфармацыі -
Sans Forgetica (SF). Меркавалася, што праз складанасьць новага шрыфту людзі будуць прыкладаць больш намаганьняў, каб зразумець напісанае, у выніку чаго інфармацыю будзе лягчэй запомніць.
Навукоўцы зладзілі невялікі досьлед з удзелам 303 чалавек: іх падзялілі на дзьве групы і прапанавалі прачытать і запомніць пары слоў, толькі для першай групы выкарыталі шрыфт SF, а для другой звычайны Arial. У выніку ахвочыя з першай групы запомнілі на 7% болей, чым удзельнікі з другой групы. Аднак ужо ў
досьледах, дзе людзям трэба было не толькі запамінаць і і ўспамінаць словы, а яшчэ рашаць прыклады ў перапынку, вынікі былі не на баку Sans Forgetica. У залежнасьці ад таго, колькі часу удзельнікі рашалі прыклады, яны ўспаміналі на 10,26-13,52% меней. Тым не менш, аўтары не выключаюць, што для некаторых людзей Sans Forgetica можа стаць карысным.