🧂 Самая хуткасная дарога на Зямлі — гэта дно возера, якое высахла тысячы гадоў таму.Саляныя раўніны Бонневіль у амерыканскай Юце ўяўляюць сабой белую крышталёвую скарынкк на месцы дагістарычнага вадаёма. Пад ёй неглыбокі ваданосны пласт, які на хаду ахалоджвае шыны, над ёй сухое пустыннае паветра, а трэння амаль няма.
"Выглядае як снег і паводзіць сябе як утаптаны снег. Нечакана слізка", — апісвае гэта Эндзі Грын, 64-гадовы брытанец, што на вадародным балідзе на днях паставіў там рэкорд хуткасці ў 653 км/г.
Сам Грын трапіў сюды праз газетную абвестку. У 1994-м ваенны лётчык, які лётаў на звышгукавых, убачыў аб'яву: шукаюць кіроўцу, каб пабіць гукавы бар'ер на зямлі. Ён адгукнуўся і ў 1997-м зрабіў 1228 км/г на керасіне, адзіны чалавек у гісторыі. Потым быў рэкорд на дызелі.
Цяпер ён вярнуўся на тое ж дно возера і
выціснуў 653 км/г з дзесяціметровага апарата ад JCB з двума вадароднымі рухавікамі ўнутранага згарання на 1600 конскіх сіл разам. У кабіне трымаліся спякотныя 50+ градусаў, і да іх ён рыхтаваўся гарачымі ваннамі.
Гэта новы сусветны рэкорд катэгорыі: папярэдні быў удвая сціплейшы, 298 км/г.
JCB робіць будаўнічую тэхніку, рухавікі ўзятыя з іх уласных экскаватараў. Амаль. Матор той самай сям'і, толькі раскручаны з 74 конскіх сіл да 800. Увесь рэкорд гэта аргумент у спрэчцы, чым запраўляць цяжкія машыны, калі "зялёныя" батарэі занадта важкія, дарагія і далікатныя.
Вадарод экалагічна чысты роўна настолькі, наколькі чыстая яго крыніца. Пераважную большасць у свеце дагэтуль здабываюць з выкапнёвага паліва. Гэта так званы
"шэры вадарод". "Зялёнага" мізэрная доля рынку.
Тармозіць усё кошт. Разагнаць вадарод да 653 км/г аказваецца прасцей, чым зрабіць яго танным.
@bububudududu