Бортніцтва Беларусі


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Усё пра бортніцтва і бортнікаў тутэйшых ад бортніка Палесся

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Вось і вынікі першага квіза "пчоламова" на дзень роднай мовы.
Уражвае, як вы здагадаліся ў многіх адказах і як цяжка было ў іншых.
Але ўсё роўна ўсім удзельнікам падабайка і павага за смеласць :))
Квіз і далей будзе існаваць - той, хто яшчэ не прайшоў або хоча паспытаць свой шанец - шукайце спасылку :)


Сёння дзень роднай мовы - то ёсць магчымасць паўдзельнічаць у пчаліным квізе:))

Прыйшоў час залезці па самыя локці ў чароўны і багаты свет бортніцтва – аднаго з сапраўдных скарбаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Гэты унікальны промысел, які на працягу тысячы гадоў перадаецца з пакалення ў пакаленне, быў прызнаны на нацыянальным узроўні ў 2017 годзе і атрымаў сусветнае прызнанне, калі быў ўпісаны ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА ў 2020 годзе.

Ці ведаеце вы, наколькі добра знаёмы з гэтым феноменам? Праверце свае веды ў нашым квізе – выберыце правільны адказ сярод прапанаваных варыянтаў і даведайцеся, ці з'яўляецеся вы сапраўдным аматарам бортніцтва!

https://www.proprofs.com/quiz-school/ugc/story.php?title=-4003461gr


Ці ведаеце вы, што ў глыбінях Палесся схаваны старажытныя таямніцы бортніцтва? Гэта не проста промысел, а цэлы сусвет, дзе мінулае пераплятаецца з сучаснасцю.

Ці магчыма, што гэта не толькі спадчына ад продкаў, але і ключ да разумення глыбінных сувязяў паміж чалавекам і дзікай прыродай? Запрашаем вас у падарожжа па таямнічых сцежках бортніцтва, дзе кожнае дрэва і кожны вулей распавядаюць сваю гісторыю.

Далучайцеся да нашага з вамі падарожжа, каб раскрыць схаваныя сэнсы культуры бортніцтва і загадкі бортнікаў.
https://bortnictva.by/Chroniki/Tableau-bortnictva#wbb1




Пчала-руплівіца ў калядны час прыносіць плён у вашых справах на наступны год, і бзыча здароўя ды салодкага настрою.




Нарэшце пчолам далі Оскар :))
Канешне, прыляцець і забраць сваю ўзнагароду не атрымалася - бо ўжо на зіму пайшлі :))
А так канешне прыемна, калі ўвага аддаецца натуральнаму прадукту, які сабраны дзікімі пчоламі, а бортнікамі прынесены для конкурсу.
Сапраўды цудоўнае мерапрыемства, якое паказвае значнасць мёда. У гэтым годзе атрымалася паказаць культуру бортніцтва праз гістарычныя, этнаграфічны, прыродны прадукт.
Спадзяемся, што ў наступным годзе будзе прадстаўлены ўвесь спектр бортнага мёда з розных мясцін, ад розных пчол, розных колераў і смакаў.




Бортнікі Беларусі, прыйшоў час прадставіць свой унікальны мёд на конкурсе!

Шаноўныя бортнікі ўсіх узростаў і мясцін! Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе мёда, які адбудзецца ў межах юбілейнай выставы Продэкспа 2024. Гэта выдатная магчымасць прадставіць свой унікальны бортны мёд, аддзячыць пчолам за іх працу.

Што за такі гэты бортны мёд?

Бортны мёд, што сабралі пчолы ў межах устойлівай практыкі і традыцый бортніцтва, як элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці "Лясное бортніцтва" і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА "Культура бортніцтва".
У нас усё будуецца на даверы, таму іншых патрабаванняў няма: пра бортніцтва ў Беларусі ўсё ўжо распісана.

Удзел у конкурсе

Конкурс мёда адбудзецца да 14 лістапада 2024 года, калі будзе ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурса.
Дадатковая інфармацыя пра конкурс: https://prodexpo.by/delovaya-programma/konkurs_meda/

Для ўдзелу неабходна:

- Падрыхтаваць 200-300 г бортнага мёду (пажадана ў сотах) можна ў шкляным слоіку, або пластыкавым кантэйнеры. Галоўнае каб не выцек па дарозе:)
- Звязацца з каардынатарам конкурсу - Іванам праз пошту (ніжэй), або ў сацыяльных сетках.
- Адправіць мёд поштай (папярэдне ўзгадніўшы з каардынатарам на які адрас).

Я падрыхтаваў мёд ад пчол з дубровы і з бора - яны нават па колеру розныя (у гэтым годзе з дубровы пчолы нанеслі светлы мёд - а з бору наадварот цёмны).
Таму заахвочваю і вас прыняць удзел - каб паказаць які гэты сапраўдны бортны мёд розны і непаўторны:)

Кантакт: ask@bortnictva.by
Або знаходзьце бортніцтва ў сацыяльных сетках.
https://bortnictva.by/

Дадатковыя спасылкі:
Арганізатар конкурса і пчалярскай канферэнцыі:
https://honeyway.by/konkurs.html








Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Ужо вось-вось і будзем пчол глядзець - а пакуль трэба залежавацца :))


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Каб пчол глядзеці трэ высока лезьці


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Восень - гэта самы адказны час для бортніка - бо прыходзіць пара глядзець пчол


Бортнікі і бортніцтва dan repost
Учора дабраўся да scifest 2024 з кароценькім выступам, атрымалася тое сёе паказаць, адказаць на пытанні.



17 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.