🩸Колькасць загінулых і параненых расейскіх салдат і афіцэраў ацэньваецца ФСБ прыкладна ў 110 тысяч
Злітыя ў публічную прастору амерыканскія дакументы праліваюць святло на рэальную колькасць стратаў з боку РФ і Украіны. Пра гэта піша The New York Times са спасылкаю на злітыя сакрэтныя дакументы.
Аднак паводле іншых звестак, страты Расеі за год з лішкам вайны складаюць ад 189 000 да 223 000, сярод якіх 43 000 – забітыя на полі бою (без уліку тых, хто памёр пазней у шпіталях).
🇺🇦 Аналагічная ўкраінская статыстыка таксама жахае. Амерыканскія ўлады нядаўна падлічылі (зноў жа, зыходзячы з выцеклых у публічную прастору дакументаў) што з пачатку вайны ўкраінцы панеслі страты ад 124 000 да 131 000 чалавек (забітых і параненых). Забітых у баях – каля 17 500. Тыя, хто памёр пазней ад раненняў, у гэтую лічбу не ўключаюцца.