bellitinfo


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Kitoblar


Усё пра беларускую літаратуру
https://bellit.info
Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Апублікаваны поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год 📘

Сёлета на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа/відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі. Такім чынам, поўны спіс складаюць 8 кніг і 9 твораў іншых мастацкіх форм.

Падрабязней 👈


14 сакавіка: прэзентацыя зборніка "Полэшук/Полешук/Poleszuk 2.0" Аляксея Дзікавіцкага ў Беластоку 📖

Гэта ўжо трэцяя кніга Аляксея Дзікавіцкага на палескай мове, пасля "Оньдэ" і "Світумузыка". Але гэтым разам яна асаблівая — тэксты перакладзены на польскую мову і транслітараваны на ўкраінскі алфавіт.

На прэзентацыі вы пачуеце вершы, пераклады рок-хітоў і апавяданні на палескай мове. Удзел у прэзентацыі прыме перакладчыца кнігі Міра Лукша. На імпрэзе будзе магчымасць набыць усе тры кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

📍 14 сакавіка (пятніца), 18.00, хаб "Новая Зямля" (ul.Sw.Rocha 5/32).


Пачаўся прыём заявак на конкурс “Экслібрыс” імя Анатоля Клышкі 📚

Штогадовы літаратурны конкурс “Экслібрыс”, якія арганізуе Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, сёлета прымеркаваны да 90-годдзя пісьменніка Анатоля Клышкі.

👶 Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў.

Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў не абмежаваны.

🏆 Пераможцы конкурсу рукапісаў “Экслібрыс” атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.

Дэдлайн: 1 кастрычніка 2025 года.

Падаць заяўку 👈


🔥 Адбыўся рэліз аўдыяверсіі раману "Палёт над гняздом зязюлі" Кена Кізі.

Выдавецтва "Беларускія аўдыякнігі" выпусціла аўдыяверсію раману "Палёт над гняздом зязюлі" Кена Кізі. Раней твор у перакладзе Аляксея Знаткевіча выходзіў у 2017 годзе ў кніжнай серыі "Амерыканка".

Начытаў тэкст ягоны перакладчык — Аляксей Знаткевіч. Рэдактарам аўдыяверсіі выступіў Сяргей Шупа.

Сюжэт кнігі: вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак Камбінату дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі — азартны гулец, жартаўнік і валацуга.


📖 У будучыні плануецца выданне папяровай версіі і стварэнне электроннай выдавецтвам "Янушкевіч".

Кніжная серыя "Амерыканка" — незалежны выдавецкі праект, які аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Серыя была заснаваная ў 2017 годзе сіламі перакладчыкаў мастацкай літаратуры.

Слухаць кнігу ⬅️


🎼 Віктар Сямашка запісаў музычны альбом з Вольгай Гапеевай.

Паэт, музыка, лідар музычнай фармацыі Fantastic Swimmers (“Фантастычныя плыўцы”) Віктар Сямашка стварыў сумесную праграму разам з паэткай Вольга Гапеевай. У аснове аўдыяальбому “Plop-Plop-Plop” — дэкламацыя паэткай нямецкамоўных верлібраў.

Падрабязней ⬅️


📓13 сакавіка: прэзентацыя кнігі Таццяны Валодзінай "Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца” у Мінску.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры распачынае новы праект “Магія слова”. Цягам года адбудзецца шэраг сустрэч з даследчыкамі і творцамі, дзе яны будуць расказваць пра тое, як праз слова ў жыццё ўвасабляюцца самыя незвычайныя ідэі і думкі, як захоўваюцца найцікавейшыя факты мінулага.

🌿 На першай імпрэзе праекта адбудзецца сустрэча з фалькларысткай, этналінгвісткай, доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай і прэзентацыя кнігі “Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца”.

Наведвальнікаў чакае лекцыя пра адметны і жывы да сёння фальклорны жанр — замовы. Можна будзе пачуць галасы вясковых шаптух і паразважаць аб веры ў сілу слова.

📍
13 сакавіка (чацвер), 19:00, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Уваход: 5 рублёў.


12 сакавіка: ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі з тэмай "Янка Купала і метафізіка" ў Мінску 📖

✔️Янка Купала – мадэрніст ці рамантык?
✔️Паэма «На куццю» -- містычны маніфэст ці сацыяльная крытыка?
✔️Тэатр Купалы – этнаграфія ці авангард?

Гэтыя пытанні і шмат іншых будуць абмяркоўвацца на чарговай сустрэчы ЛабаРАторыі паэтычнай метафізікі.

Мадэратар — Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі — гэта цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры і метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.


📍12 сакавіка (серада),19.00, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).

Уваходны квіток: 5 рублёў.


Пачынаецца новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча 📚

Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча, якая ўганаруе творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Акрамя кніг, у прэміі могуць удзельнічаць артыкулы ў медыя, падкасты, кіна- і відэапраекты

Арганізатары чакаюць заяўлення твораў, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію.


Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 году (23:59 беларускага часу)

Падрабязней 👈


Кніга Адама Глобуса пра Уладзіміра Караткевіча выйдзе ў Беластоку 📓

"Наш сусед Караткевіч" — гэта новая кніга Адама Глобуса, напісаная ў жанры кароткіх зацемак-нататак.

Не кожнаму шанцуе жыць па суседстве з любімым пісьменнікам беларусаў. Глобусу — пашэнціла. Ён жыў з Караткевічам на адной лесвічнай пляцоўцы. З розных суседскіх гісторый і складаецца кніга.

📖 Першае выданне кнігі выйшла ў Беларусі і мела вялікі інтарэс чытачоў. Цяпер кнігу "Наш сусед Караткевіч" перавыдаў у Беластоку Фонд Kamunikat.org.

Цяпер выдавецтва прымае перадзаказы і пачне рассылаць кнігі пасля 15 сакавіка.

📱Таксама кніга дасяжная ў электронным фармаце.


Адкрыты збор на выданне кнігі прозы Сяргея Сыса 📕

Паэт, перакладчык і праваабаронца Сяржук Сыс падрыхтаваў да выдання кнігу прозы “Пералёт-трава” і збірае сродкі на выданне праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org.

Галоўны герой загалоўнай аповесці “Пералёт-трава” апісвае жыццё, прыгоды і ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Уцёкі з Беларусі ў Расію і пагроза затрымання, тайны пераход ва Украіну і спроба адаптацыі. Затым — пачатак расейскай агрэсіі і поўны драматызму сыход у Польшчу, а далей у Нямеччыну і Літву. Межы, краіны, гарады, людзі...


Падрабязней ⬅️


📖 15 сакавіка: творчая сустрэча з Юляй Цімафеевай і Альгердам Бахарэвічам у Даніі.

Ці мае Беларусь уласную літаратуру? Ці з'яўляецца беларуская мова самастойнай мовай ці дыялектам рускай або польскай? Як пісьменнікі ў выгнанні могуць атрымаць прызнанне і выжыць у чужым кантэксце, адначасова захоўваючы свае карані?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць паэтка Юля Цімафеева і пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Сустрэчу ў горадзе Сёборг арганізоўвае беларуская арганізацыя ў Даніі Beladania Culture Society.

📍15 сакавіка (субота), 11:30, Bibliotek+, Høje Gladsaxe Torv 2A, 2860 Søborg, Данія.

🎟 Квіткі тут.


Монаспектакль па кнізе "Сарматыя" Марыі Мартысевіч пакажуць у Сеуле 🔥

Пра гэта ў сваіх сацсетках напісала стваральніца і акторка спектаклю Паліна Дабравольская. У спектакля будуць два паказы: 18 і 19 сакавіка а 19.00.

Фестываль монадрамы ў Сеуле, Карэя (The 2025 Seoul Monodrama Festival), арганізаваны Samilro Changgo Theater, пройдзе з 18 сакавіка па 29 красавіка. На фестывалі будзе прадстаўлена дзевяць спектакляў, у тым ліку, тры замежныя і шэсць карэйскіх.

"Сарматыя" (2018) — кніга паэткі і перакладчыцы Марыі Мартысевіч. У 2019 годзе Марыя атрымала за яе дзве прэміі: "Кнігу года" і прэмію Наталлі Арсенневай.


🌹Саўндрама "SarmaTY/JA" — музычны монаспектакль, які спалучае народную музыку і хіп-хоп. Гэта трагічная гісторыя немагчымасці прыжыцца на чужыне. Гісторыя кахання і смерці — цёмны, рытмічны, пачуццёвы перфоманс.

Паліна Дабравольская сама напісала музыку да спектаклю, стварыўшы песні на словы Марыі Мартысевіч. Альбом Sarmatyja можна паслухаць на стрымінгах, дзе акторка падпісана як CHORNABROVA 🎼


15 сакавіка: творчы вечар Змітра Бартосіка ў Вільні 📖

📚Анекдоты і песні Змітра Бартосіка, спевы Юстыны Карпіловіч, партыя баяна Таццяны Карпіловіч.

Наведвальнікам імпрэзы прапануюць:
✔️Смяяцца скрозь слёзы, з неверагодных, смешных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зміцер Бартосік.
✔️Плакаць скрозь смех, слухаючы песні Юстыны Карпіловіч, якая ў сваіх баладах пераасэносоўвае — што ж з намі адбываецца апошнімі гадамі.
✔️Спяваць песні народныя, песні аўтарскія, рамансы з беларускіх 90-х. Успомнім таксама класікаў жанру — Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага ў перакладах Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Спецыяльныя госці: Ілля Міронаў, Сяржук Сыс, Андрэй Мялешка.

📍15 сакавіка (субота), 18.00, Дом нацыянальных абшчын, Raugyklos, 25, Вільня.

Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты).


Адкрыты перадзаказ на новую кнігу Светы Бень 📗

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новага выдання. Гэтым разам гэта кніга для дзяцей і дарослых з назвай “Беспрацоўнае дрэва”, якую Света Бень напісала па-беларуску. Ілюстрацыі для выдання зрабіла Ліна Хесэ.

Падрабязней ⬅️


Тэатральная вясна разам з INEX KULT: спектаклі па творах беларускіх і польскіх аўтараў 🌸

✔️25 сакавіка — спектакль па кнізе Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?" у Варшаве (Terminal Kultury Gocław).

✔️5 красавіка — спектакль "Канец паўкабана" па твору Гельмута Кайзара ў Варшаве (Komuna Warszawa).

✔️15 траўня — спектакль па кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок" у Гданьску (Шэкспіраўскі тэатр).

✔️27 траўня — спектакль па кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок" у Варшаве (Terminal Kultury Gocław).

Квіткі на спектаклі можна купіць па спасылцы 🎟


8 сакавіка: прэзентацыя сярэднявечнай англійскай паэмы "Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар" у Варшаве 📚

На сустрэчы з перакладчыкам Ігарам Куліковым вы даведаецеся:
📎 што такое артурыяна (калі яшчэ не),
📎чым гэта паэма вылучаецца сярод іншых твораў пра караля Артура і яго рыцараў,
📎што такое алітэрацыйны верш (якім напісана паэма), адкуль ён узяўся і чаму заняпаў.

Акрамя таго, вы пачуеце сярэднеангельскую мову (якая гучыць далёка не так, як сучасная!) і паспрабуеце свае сілы ў перакладзе з яе на беларускую.

🗓 08.03.2025 (субота), 18:00.
📌 Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4).


Уваход вольны.

🛍 А яшчэ сёння апошні дзень, калі гэтую кнігу можна заказаць па ніжэйшым кошце.


🔥 Альгерд Бахарэвіч выступіць на шасці пляцоўках кніжнага кірмаша ў Ляйпцыгу.

Альгерд Бахарэвіч анансаваў імпрэзы з яго ўдзелам на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка.

На адным з найбуйнешых літаратурных форумаў Еўропы беларускі пісьменнік будзе ўганараваны прэстыжнай прэміяй еўрапейскага паразумення за раман “Сабакі Эўропы”.

Падрабязней ⬅️


Выйшла электронная кніга аднаго з пераможцаў конкурса “Шуфлядка" 📗

Рукапіс-пераможца чытацкага галасавання конкурсу “Шуфлядка” “Жыццё ў 12 апавяданнях” Аляксея Правалоцкага выйшаў электроннай кнігай у выдавецтве “Янушкевіч”.

Падрабязней 👈


8 сакавіка: сустрэча з Юляй Цімафеевай у Берліне — жаночы досвед, выгнанне і паэзія 📕

Fem*HUB запрашае на літаратурную сустрэчу з Юляй Цімафеевай, беларускай паэткай і перакладчыцай.

"У дзень салідарнасці і барацьбы жанчын мы пагаворым пра выгнанне , жаночы досвед і фемінісцкія перспектывы ў літаратуры. Юля пачытае не толькі са сваіх ранейшых тэкстаў, але і падзеліцца новымі вершамі і празаічнымі тэкстамі, над якімі працуе зараз. Асобная частка сустрэчы будзе прысвечаная яе калажам — спалучэнню візуальнага і літаратурнага, праз якое аўтарка пераасэнсоўвае тэмы выгнання, страты і новага пачатку", — так апісваюць мерапрыемства арганізатары.


Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігі аўтаркі. 💬 Сустрэчу мадэруе гендарная даследчыца Яня Равяка.

📍8 сакавіка (субота), 18:30, Fem*HUB, Wartburgstraße 41, 10823 Берлін.

🎟 Уваход вольны па рэгістрацыі (ахвяраванні на падтрымку Fem*HUB вітаюцца).


📖 7 сакавіка: сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ” у Мінску.

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча літаратурнай школы “ТЭКСТ”: Сакрэты творчай кухні. Рэдактура”.

На занятку:
▫️лайфхакі, якімі карыстаюцца класікі сусветнай літаратуры, адаптацыя іх для ўласных патрэбаў;
▫️вывучэнне чужых стратэгій пісьма і пабудовы сваёй;
▫️размова пра ўзаемадзеянне аўтара і рэдактара;
▫️“я пісьменнік — я так бачу” і што бачыць чытач і рэдактар;
▫️узроўні чытання тэкстаў;
▫️спроба рэдагавання малой прозы і паэзіі.

Госць школы: рэдактар аддзела паэзіі газеты “ЛіМ” Рагнед Малахоўскі.

Курс "ТЭКСТ" змяшчае тэмы: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, рэдагаванне твораў і іншае.


🖐 Далучыцца можна на любым этапе! Для таго, каб атрымліваць рассылку, запоўніце гугл-форму.

Мадэратар — Міхал Бараноўскі.

📍07.03 (пт), 19.00, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а). Уваходны квіток — 10 рублёў.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.