У межах акцыі "Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі" прадстаўнікі грамадскіх арганізацый "Беларускага саюза жанчын" і "Белай Русі", а таксама Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь" завіталі да ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, жанчын, чыё дзяцінства было апалена вайной, хто прайшоў праз жахі канцлагераў.
Завіталі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый да паважаных зямлячак, каб павіншаваць з надыходзячым Днём жанчын.
Гэты год святочны для нас, хутка мы сустрэнем 80-годдзе Вялікай Перамогі. У вашай асобе, паважаныя жанчыны, дзякуем усім удзельнікам і ахвярам вайны: вы зрабілі ўсё магчымае, каб фактычна ўзняць краіну з попелу, адрадзіць зруйнаваныя гарады і вёскі, каб наша пакаленне жыло, працавала і радавалася.
Здароўя вам, няхай блізкія аберагаць ад нягод, радуюць клопатам і ўвагай, поспехамі і дасягненнямі.
Салодкія пачастункі для жанчын набыты пры спонсарскай падтрымцы Віктара Капыловіча і Уладзіміра Фурмана.
Падрабязнасці акцыі - на старонках "Петрыкаўскіх навін"