✨Сёння - 62 гады як нарадзіўся ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2022) Алесь Бяляцкі. Свой дзень народзінаў палітвязень сустракае ў папраўчай калоніі №9 у Горках.
🏅За 25 гадоў сваёй дзейнасці Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: шведзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэжскага звязу пісьменнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі. Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.
14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.
Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасць прыцягваўся да судовай адказнасці больш за 20 разоў.