27 ліпеня 1990 году дэпутаты Вярхоўнага савету БССР прынялі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. За дакумэнт прагаласавалі 229 дэпутатаў пры ніводным «супраць» або «ўстрымаўся».
Крыху больш чым праз год, 25 жніўня 1991-га, неўзабаве пасьля правалу путчу камуністычных рэваншыстаў у Маскве, Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня надаў дакумэнту статус канстытуцыйнага закону.
Цягам 1991-1996 гадоў 27 ліпеня адзначалася як галоўнае дзяржаўнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году дату перанесьлі на 3 ліпеня — дня вызваленьня Менску ад гітлераўцаў.